Горад

Чорная айс-матча, трускаўкавы «Чмель», кававы смузі. Кавярні Гродна прапануюць эксперыменты і класіку да летняга сезона

Кавярні Гродна прапануюць класічныя летнія напоі для тых, хто любіць звыклыя смакі і гатовы эксперыментаваць: дадаваць ананасы ў «Чмель» і каву ў смузі. Hrodna.life сабраў падборку летніх меню сезона-2024.

Новая лінейка ліманадаў

«Soul Coffee», былая «Наша Кава», прапануе сваім гасцям абноўленую лінейку ліманадаў: яблык-бузіна, ківі-лімон, цытрусавы, трускаўкі-базілік.

Стары добры эспрэса-тонік

Калі вам па душы класічны эспрэса-тонік, можна паспрабаваць яго ў «Просто Кофе».

Выбуховыя кактэйлі

Ружовая кавярня PINK урываецца ў лета разам з выбуховымі кактэйлямі «Цытрусавы ліманад» і «Sunset Shine».

Ананасава-трускаўкавы «Чмель»

Эксперыментальны ананасавы-трускаўкавы «Чмель» зрабілі ў кавярні «АРКА».

Летняя класіка

Шырокім меню класічных летніх халодных напояў радуе «Джезва». Можна паспрабаваць не толькі эспрэса-тонік, але какава-тонік і матчу-тонік. Поўнае меню даступна ў Instagram Highlights.

Cheese Mokka

«Какао» здзіўляе ў летнім меню незвычайным Cheese Mokka і ахаладжальнымі сытнымі смузі. Яны таксама абнавілі меню.

Кававы смузі

У кавярні «Американо» абнавілася сезоннае меню, можна паспрабаваць кававы смузи і напой айс-к'юб. Кававы смузи мы знайшлі толькі ў «Американо».

Мармуровыя напоі

У кавярні «Вкус Искусства» напоі выглядаюць, як творы — чорная айс-матча.

Новы падыход да эспрэса-тоніка

У новым меню ў «Справе» з’явіўся базілікавы эспрэса-тонік.

Апельсінавы і вішнёвы «Чмель»

Хэдлайнер летняга меню ў «Cofeco». Апельсін ці вішня?

Айс-латэ, якое падымае настрой

У кавярні «Black Fox» айс-латэ можна «падняць настрой».

Абноўкі ў меню

«lcoffee» прапануе сваім гасцям у гэтым летнім сезоне розныя ліманады: класіку, махіта, оранж шпрыц. Вялікі выбар смузі і малочных кактэйляў.

Аўтарскі эспрэса-тонік

У кавярні «Жёлтый» гатуюць гэты кактэйль на аўтарскім тоніку.

Кава ў вафлі

Такая навінка ў гэтым сезоне з’явілася ў кавярні «Арабика». Вафля пакрыта цёмным шакаладам і не губляе сваёй трываласці цэлых дзевяць хвілін.

Паспелі ўжо нешта паспрабаваць? Пішыце ў каментарах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025