Кавярні Гродна прапануюць класічныя летнія напоі для тых, хто любіць звыклыя смакі і гатовы эксперыментаваць: дадаваць ананасы ў «Чмель» і каву ў смузі. Hrodna.life сабраў падборку летніх меню сезона-2024.
Новая лінейка ліманадаў
«Soul Coffee», былая «Наша Кава», прапануе сваім гасцям абноўленую лінейку ліманадаў: яблык-бузіна, ківі-лімон, цытрусавы, трускаўкі-базілік.
Стары добры эспрэса-тонік
Калі вам па душы класічны эспрэса-тонік, можна паспрабаваць яго ў “Просто Кофе”.
Выбуховыя кактэйлі
Ружовая кавярня PINK урываецца ў лета разам з выбуховымі кактэйлямі «Цытрусавы ліманад» і «Sunset Shine».
Ананасава-трускаўкавы "Чмель"
Эксперыментальны ананасавы-трускаўкавы "Чмель" зрабілі ў кавярні "АРКА".
Летняя класіка
Шырокім меню класічных летніх халодных напояў радуе «Джезва». Можна паспрабаваць не толькі эспрэса-тонік, але какава-тонік і матчу-тонік. Поўнае меню даступна ў Instagram Highlights.
Cheese Mokka
"Какао" здзіўляе ў летнім меню незвычайным Cheese Mokka і ахаладжальнымі сытнымі смузі. Яны таксама абнавілі меню.
Кававы смузі
У кавярні «Американо» абнавілася сезоннае меню, можна паспрабаваць кававы смузи і напой айс-к'юб. Кававы смузи мы знайшлі толькі ў «Американо».
Мармуровыя напоі
У кавярні "Вкус Искусства" напоі выглядаюць, як творы - чорная айс-матча.
Новы падыход да эспрэса-тоніка
У новым меню ў «Справе» з’явіўся базілікавы эспрэса-тонік.
Апельсінавы і вішнёвы "Чмель"
Хэдлайнер летняга меню ў "Cofeco". Апельсін ці вішня?
Айс-латэ, якое падымае настрой
У кавярні «Black Fox» айс-латэ можна «падняць настрой».
Абноўкі ў меню
"lcoffee" прапануе сваім гасцям у гэтым летнім сезоне розныя ліманады: класіку, махіта, оранж шпрыц. Вялікі выбар смузі і малочных кактэйляў.
Аўтарскі эспрэса-тонік
У кавярні «Жёлтый» гатуюць гэты кактэйль на аўтарскім тоніку.
Кава ў вафлі
Такая навінка ў гэтым сезоне з'явілася ў кавярні "Арабика". Вафля пакрыта цёмным шакаладам і не губляе сваёй трываласці цэлых дзевяць хвілін.
Паспелі ўжо нешта паспрабаваць? Пішыце ў каментарах.