Спадчына

«Нам нiчога не робяць, а мы павінны захоўваць». Жыхары вуліцы Мядовай не радыя статусу каштоўнасці для сваіх дамоў

На вуліцы Мядовай, дзе калісьці было шмат пабудоў і ліпавая алея, сёння засталося ўсяго некалькі даваенных дамоў. Яшчэ ў 2011 годзе ім надалі статус гісторыка-культурных каштоўнасцей, але жыхары незадаволеныя. «Спачатку няхай рамантуюць, а пасля вешаюць свае шыльды», — кажуць яны.

Звычайна драўляныя дамы ў Гродне, нягледзячы на іх гістарычную каштоўнасць, стаяць дзесяцігоддзямі занядбаныя ды адмыслова даводзяцца мясцовымі ўладамі да аварыйнага стану, каб потым іх можна было без праблем знесці. Але на вуліцы Мядовай здарылася неверагоднае — тут тры будынкі ў стылі драўлянага канструктывізму ўключылі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Праўда, для жыхароў гэта нічога не змяніла.

Дамамi не займаюцца, а шыльды вешаюць

Людзей, якiя б жылi на вуліцы Мядовай да вайны, ужо не засталося. Цяпер там жывуць гродзенцы, якія засяліліся ў 1960-я гады. Мясцовыя пенсіянеры нешта памятаюць, у тым ліку імёны вядомых жыхароў.

Тамара Іванаўна жыве ў былым доме настаяцеля Аляксандра-Неўскай царквы Аляксандра Лячыцкага. Гэтая царква некалі стаяла на сучаснай плошчы Тызенгаўза, але ў канцы 1930-х яе разабралі. Пасля апошняй вайны ў доме жыла яго дачка, але пасля з’ехала ў Польшчу. Дом, як і іншыя, падзялілі на некалькі кватэр, дзе сяліліся сем'і прыезджых з Гродзенскага раёна.

«Зараз нашы дамы не маюць ніякай каштоўнасці, гэта звычайныя прыватныя пабудовы, якія ўзводзіліся у Гродне яшчэ да вайны. Цяпер гэта самыя сапраўдныя хлявы, іншы раз жыць немагчыма — ніякіх выгод, — распавядае Тамара Іванаўна. — Дамы проста развальваюцца. Чаму ў самым цэнтры Гродна пазносілі такія прыгожыя дамы як, напрыклад, „Гарачы хлеб“, а нашы развалюшачкi лічаць гісторыяй і вешаюць ахоўныя шыльды? Неяк незразумела».

Дом № 4. Да 1939 года ў гэтай пабудове жыў настаяцель Аляксандра-Неўскай царквы Аляксандр Лячыцкi
Пенсіянерка кажа, што чула, быццам за шыльду, якую неўзабаве павесяць на яе дом, яна і іншыя жыхары павінны будуць заплаціць.

«Чаму я павінна плаціць за гэта? Я не бяруся ахоўваць гэту каштоўнасць. Дзяржава маім домам ніколі не займалася — дахі працякаюць. Калі ў нашай краіне такія дамы — гэта гісторыя, то мы такі жабрацкi народ, што сорамна робіцца.

Калі дзяржаве, гэтыя дамы дарагія, то хай бы і займалася імі - зрабілі б офісы якія-небудзь. Але хачу сказаць, што мясцовыя з’язджаць не захочуць, патрэбен проста добры рамонт. А за таблічку 200 рублёў я плаціць не збіраюся", — дадала Тамара Іванаўна.

За 58 гадоў - ніводнага капітальнага рамонту

Насупраць Тамары Іванаўны — два старых дамы. № 3 нядаўна рэстаўравалі і зараз там знаходзяцца офісы прыватнай фірмы. У доме № 5 жывуць тры сям'і. З выгляду апошняя пабудова ў добрым стане, але жыхары кажуць, што ўсярэдзіне дом проста развальваецца.

«Нам новага нічога не трэба, мы проста хочам жыць у нармальных умовах, — кажа жыхарка дома Ірына. — У нас яшчэ дом на першы погляд выглядае нічога. Справа ў тым, што ў ім ёсць адна дзяржаўная кватэра. Але насамрэч дом проста пафарбавалі і ён не лепшы за іншыя на нашай вуліцы.

[irp posts="26 843″ name="Шляхам драўлянага Гродна: канструктывізм, мадэрн і проста атмасферныя хаткі, якія ты мусіш пабачыць"]

Падмурка няма, вокны паставіць іншыя немагчыма, бо калі прыбіраць старыя, то паваліцца ўся пабудова. Зносіць нельга і перабудоўваць таксама. Але за 58 гадоў, якія я жыву на гэтай вулiцы, у доме не было ніводнага капітальнага рамонту. Для нас нiчога не робяць, а мы павінны захоўваць і аберагаць так званую гісторыка-культурную каштоўнасць.

За капітальны рамонт мы плацім рэгулярна, але рамонту гэтага не бачна. Я разумею, што для гісторыі такія пабудовы важныя, але няхай гэтыя гісторыкі самі пажывуць у такіх дамах. Хацелася б, каб дзяржава дамамі занялася. Няхай прывядуць у парадак, а мы іх тады ўжо будзем ахоўваць".

Дом Самсонавых

Калісьці ў доме № 5 жыла вядомая дызайнерка і мадэльер, мастачка і першая гродзенская фотамадэль Антаніна Яфімаўна Самсонава. Яна скончыла Акадэмію мастацтваў у Парыжы, заснавала ў Гродне мастацкі салон. Пасля другой сусветнай вайны яе памылкова пасадзілі ў турму, прыняўшы за іншую жанчыну. Праз некалькi год яна выйшла. Памерла некалі знакамітая гродзенка ў поўнай галечы, забытая, у сваім драўляным доме, дзе за ёй захаваўся невялікі кут.

Дом № 5. Тут жыла сям’я Самсонавых. Паводле дадзеных сваякоў апошняй уладальнiцы Антаніны Самсонавай, на тэрыторыі саду за домам закапаны скарб з сямейнай рэліквіяй.
Пасля пахавання суседзі знайшлі ў рэчах памерлай альбом з фотаздымкамі. На фота былі дамы ў раскошных строях, сама Антаніна разам з членамі царскай сям'і, бліскучыя афіцэры, генералы імператарскай арміі. Гэтыя фатаграфіі хутка разляцеліся па свеце. У Гродне захавалася толькі некалькі здымкаў.

Жыхары дома распавядаюць, што некалькі гадоў таму прыязджалі з Англіі ўнукі Самсонавай ды шукалі ў хаце нейкія рэчы, але так і не знайшлі. Кажуць, што ў садзе ля дома закапаны скарб з сямейнай рэліквіяй Самсонавых.

Ня Мядовай — захоўваюць, на іншых вуліцах — рыхтуюць да зносу

Цікавыя гісторыі пра дамы на Мядовай вядомыя толькі жыхарам і некалькім краязнаўцам. А ў Гродне кожны стары дом мае сваю гісторыю. Даваенных пабудоў з дрэва у горадзе захавалася яшчэ нямала, але з кожным годам іх становіцца ўсё менш. Схема адна — дом адсяляецца, потым шмат гадоў стаіць пусты, пакуль не дойдзе да аварыйнага стану. Тады яго зносяць.

[irp posts="10 204″ name="Гродзенскі блогер стварыў петыцыю за захаванне драўлянай архітэктуры горада"]

Дамам на вуліцы Мядовай статус гісторыка-культурнай каштоўнасцi пачалі прысвойваць яшчэ ў 2011 годзе. Цікава, што ў цэнтры горада захаваліся дамы ў значна лепшым або падобным стане, але іх не плануюць захоўваць. Дамы на Горкага, Міцкевіча, 17-га верасня, Валковіча чакаюць зносу.

Па інфармацыі Hrodna.life наданню статуса помніка архітэктуры дамам на Мядовай паспрыяла найвышэйшае кіраўніцтва горада, а прычынай быў дом № 3, які займае прыватная фірма.


Неўзабаве на вуліцу Мядовую павінна прыйсці камісія з прадстаўнікоў гарадскіх службаў. Жыхары дамагліся, каб горад звярнуў на іх увагу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024