Дыскусія пра надпісы на помніку-танку на Савецкай плошчы скончылася. Камунальнікі і гісторыкі вызначыліся з канчатковым варыянтам. На вежы будзе абазначэнне савецкага палка кавалерыстаў, які ў ліпені 1944 года браў удзел у вызваленні Гродна.
Шмат гадоў на вежы танка быў надпіс «200», які, на думку гісторыкаў, нанеслі памылкова больш за 20 гадоў таму. У сярэдзіне жніўня падчас рамонтных работ гэты надпіс зафарбавалі і 23 жніўня нанеслі новы — «75», які сімвалізуе 75-годдзе вызваленне Беларусі і 75-годдзе ўтварэння Гродзенскай вобласці. Але і яго неўзабаве зафарбавалі.
Гісторык Дзмітрый Люцік у 2019 годзе прапанаваў гарадскім уладам нанесці на вежы танка абазначэння танкавых палкоў кавалерыйскага корпуса Аслікоўскага, якія вызвалялі Гродна ў 1944 годзе. Ідэю разам з гісторыкам у гарвыканкаме адстойваў дырэктар тэлеканала «Гродна плюс» Сяргей Мазайла. 16 ліпеня яны разам прадставілі гараджанам фільм пра вызваленне горада ў 1944 годзе.
У выніку на танку будзе надпіс: лічба 27, зорка, дроб — 4/5 (27 — парадкавы нумар машыны: 2 рота, 7 танк, 4 — 104-ы гв.танкавы полк, 5 — 5-я гв.кавдывізія ген. Чапуркіна).
Помнік воінам-вызваліцелям — танк Т-34−85, размешчаны на краі Савецкай плошчы, усталяваны ў памяць пра воінаў 2-га і 3-га Беларускіх франтоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Гродна 16 ліпеня 1944 года. Яго адкрыццё адбылося 23 лютага 1968 года.
Пры вызваленні Гродна ў савецкіх кавалерыстаў на ўзбраенні былі англійскія Валентайны, але ўжо ў 1945 годзе — Т-34−85.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…