Карыснае

Распісныя шары і снегавікі ручной працы: дзе ў Гродне купіць навагодні дэкор

Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц — самы час задумацца пра святочны дэкор. Hrodna.life вывучыў, якія гродзенскія крамы і майстры ўжо пачалі прадаваць святочныя аксэсуары для дома.

Крама Jennie.t: перадзаказ на ёлку і калядныя боксы

У каляднай краме гродзенскай блогеркі Яўгеніі Тарасенкі ўжо можна аформіць перадзаказ на яліну. Штучнае дрэва вышынёй у два метры і з эфектам прыцярушаных снегам іголак абыдзецца ў 590 руб., класічная трохметровая ялінка каштуе 1350 руб. Адзін з самых бюджэтных варыянтаў, які прапануе крама Яўгеніі - метровая ёлка за 125 руб.

Таксама ў краме можна набыць навагодні дэкор. Напрыклад, тут ёсць «пудравыя» ёлачныя цацкі ў ружовых адценнях, коштам ад 6 да 68,5 руб. Ёсць і рэтра-калекцыя з цацкамі, стылізаванымі пад савецкія.

У продажы ёсць таксама калядныя кружкі, свечкі і падарункавыя боксы.

Калядная крама Jennie.t Home знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, 57.

Час працы: 10.00 — 21.00. Можна аформіць дастаўку тавараў па Беларусі.

Па тэме: Якія гродзенскія фотастудыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

VolenteDeo: калядныя алені і ёлачныя ўпрыгожванні

Яшчэ адна крама, які спецыялізуецца на дэкоры — VolenteDeo. У продажы ўжо з’явіліся калядныя алені, якіх можна ставіць пад ёлку. Ёсць у асартыменце і ёлачныя цацкі: мядзведзі, коні і мышы.

Крама знаходзіцца на вуліцы Замкавай, 17. Час працы: 10.00 — 19.00.

«Люцік»: рэтра-цацкі і шары з ручным роспісам

Студыя дэкору «Люцік» спецыялізуецца на рэтра-асартыменце. У магазіне ўжо з’явіўся посуд з навагоднім дэкорам. Напрыклад, набор кубкаў абыдзецца ў 70 руб., а вялікая талерка ў 73 руб.

Таксама ў студыі прадаюць ёлачныя цацкі. Фігуркі вожыкаў абыдуцца ў 12,5 руб., шкляныя шары з ручным роспісам — у 18,5 руб. Ёсць і асобная калекцыя з цацкамі ў выглядзе прысмакаў: пончыкамі і марожаным, коштам ад 15,5 да 45,5 руб.

Крама «Люцік» знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры «Карона» на вуліцы Горкага, 91.

Час працы: 10.00 — 20.00.

«Прадмет»: шкляныя анёлы і пернікавыя чалавечкі

У краме сувеніраў «Прадмет» таксама рыхтуюцца да зімовых святаў. У наяўнасці з’явіліся ёлачныя цацкі са шкла і керамікі. Ёсць у выглядзе пернікавых чалавечкаў і домікаў, а таксама аленяў, ялінак і анёлаў.

«Прадмет» знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 8.

Час працы: пн-сб 11.00 — 19.00, нд 13.00 — 19.00.

Vetta: ёлачныя цацкі з золатам

Гродзенская студыя дэкору Vetta падрыхтавала калекцыю ёлачных цацак ручной вытворчасці. У наборы: шчаўкунчык, машынка і конь, але можна купляць і паштучна. Акцэнтныя адценні цацак — залатая паталь і перламутр.

Ужо можна афармляць перадзаказ у Instagram-акаўнце студыі. Адзін асобнік абыдзецца ў 10 руб., набор з пяці цацак — у 50 руб.

Bella Simfonia: навагоднія ўпрыгожванні, якія ўпішуцца ў дзіцячы пакой

Замовіць ёлачныя ўпрыгожванні ручной працы можна і ў Bella Simfonia. Цацкі прадстаўлены ў двух колерах: попельна-ружовым і бэжавым.

Афармляць заказ можна ў Direct.

Pumpkin: супавыя кружкі для халоднай зімы

Ганчарная майстэрня Pumpkin стварыла да зімы набор супавых кубкаў аб’ёмам 600 мл. Ёсць два віды — з таксай у навагодняй шапцы і з белым мядзведзем. Кубак абыдзецца ў 58 руб.

З’явіліся ў студыі «калядныя керамічныя галубкі». Адна птушка каштуе 58 руб.

Заказаць прадметы можна праз Instagram-акаўнт майстэрні.

Inchoys: мінімалістычныя свечкі да Калядаў

Гродзенская студыя Inchoys спецыялізуецца на свечках. Да навагодніх святаў там з’явіліся глянцавыя свечкі ў выглядзе ёлачных шароў, мінімалістычныя дзяды марозы і сняжынкі. Кошт свечак вар'іруецца ад 30 да 70 руб.

Заказаць свечкі можна ў Instagram-акаўнце майстэрні. Ёсць дастаўка па ўсёй Беларусі.

Лялькі ручной працы: гномы і снегавікі

Майстар Ала Глушэнь з Гродна спецыялізуецца на стварэнні лялек. Зараз у асартыменце Алы — калядныя гномы, дзяды марозы і снегавікі.

За заказам можна пісаць у Instagram Алы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024