Горад

На Шчорса разрываюць на часткі катоў. Хто гэта: проста бадзяжныя ці адмыслова нацкаваныя сабакі?

У групе Вконтакте «Адданае сэрца» гродзенцы выклалі фатаграфію жорстка разарванага ката. Фота зрабілі ў дварах па вуліцы Шчорса. Падазрэнні мясцовых жыхароў падаюць на сабак-вартаўнікоў з бліжэйшых прыватных арганізацый, але там адмаўляюць, што іхныя жывёлы маглі гэта зрабіць. Можа, нехта нацкоўвае сваіх сабак на такое?

Відавочцы паведамляюць, што дзве буйныя сабакі час ад часу прыходзяць на вуліцу пасля 22.00. Няшчасны кот стаў не першай ахвярай начных гасцей.

Са сваім сабакам небяспечна выходзіць

Жыхарка вуліцы Ала расказвае, што іншы раз ёй страшна шпацыраваць з уласным сабакам, бо бадзяжныя жывёлы спрабуюць напасьці на яе гадаванца.

«Улетку, калі ў сучак была цечка, бегала зграя да дзевяці сабак. Раніцай выходзіш — ляжаць разарваныя каты. Смецце па двары раскідана. Мы выклікалі службу адлову, але днём сабак рэдка ўбачыш, яны разыходзяцца па арганізацыях дзе іх трымаюць.

Быў выпадак, калі хатні сабака да іх уцёк — яго моцна пакусалі. Хадзілі ў гэтыя арганізацыі сварыцца, але яны кажуць, што гэта не iх сабакі".

Ала кажа, што калі даводзіцца выводзіць уласнага сабаку ўвечары або ноччу, то акурат можна натыкнуцца на агрэсіўных жывёл. Даводзіцца адыходзіць, не адварочваючыся спіной, ды трымаць уласнага сабачку на руках. Пры гэтым, калі ісці адному, то і жывёлы чапаць не будуць.

Чацвёрты кот за два тыдні

Валанцёр арганізацыі «Адданые сэрца» Ліза Ройт кажа, што гэта не першы выпадак, калі на вуліцы Шчорса знаходзяць разарваных катоў. Дворнік расказаў ёй, што за два тыдні яму давялося прыбіраць ужо чатыры знявечаныя трупы жывёл.

«У нашых сілах толькі апытаць людзей, якія жывуць у бліжэйшых дамах. Магчыма, напішам заяву аб факце жорсткага абыходжання з жывёламі. Людзі часта не афішуюць падобныя выпадкі, таму поўную статыстыку мець мы не можам».

Хтосьці нацкоўвае сабак?

Многія з падпісчыкаў групы «Адданае сэрца» занепакоеныя тым, што аб «начных гасцях» напішуць заяву ў міліцыю, то могуць пацярпець невінаватыя бадзяжныя сабакі. Для многіх гэта скончыцца эўтаназіяй. Мы паразмаўлялі з ахоўнікамi, каб тыя ноччу не выпускалі сваіх сабак.

Усё ахоўнікі як адзін заяўляюць, што альбо ў іх няма сабак, альбо ёсць, але ноччу яны ахоўваюць аб’ект. Работнікі прадпрыемстваў прапанавалі праверыць іншую версію. Яны кажуць, што вулічныя сабакі не будуць проста так рэгулярна на адным раёне разрываць катоў. Магчыма, нехта адмыслова навучае і нацкоўвае жывёл.

Валанцёрка Ліза Ройт не выключае і такой версіі.

«У маёй практыцы былі выпадкі, калі п’яныя мужчыны нацкоўвалі сабак на бяздомных жывёл, ахвярамі бывалі не толькі каты, але і іншыя сабакі. У такіх выпадках неадкладна трэба тэлефанаваць у міліцыю».

За апошнія дні небяспечныя сабакі на вуліцы не з’яўляліся. Але жыхары кажуць, што гэта часова.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024