Даследаваць прастору самага новага раёна Гродна сабраліся сябры кампаніі «Антыбар'ер» 14 мая. Экспертамі, гатовымі праверыць даступнасць асяроддзя на сабе, сталі вазочнікі Аня Яшына і Аляксей Саўчук, раварысты з «ВелаГродна» і тыя, хто далучыўся да кампаніі, каб прайсці па Альшанцы пеша ці дапамагчы зрабіць замеры пандусаў і бардзюраў.
Вам зручна, а тут нехта знізу нагой!
-Уявіце — вы селі на ровар…
-Не, не ўяўляю
-Ну, тады ўявіце, што вы селі ў крэсла
-Ага
-Вам зручна, камфортна… А тут нехта — я-а-а-а-а-а-к дасць знізу нагой! І так праз кожныя пяць хвілін.
Прыкладна так, мяркуе Станіслаў з «ВелаГродна», адчувае сябе чалавек, якому прыходзіцца сустракацца з высокімі бардзюрамі падчас язды на ровары. А такія сустрэчы зусім не рэдкасць, калі ездзіш па вуліцах Гродна. Таму і не засталіся раварысты ўбаку — прыйшлі падтрымаць вазочнікаў на першай адкрытай сустрэчы кампаніі «Антыбар'ер».«Канечне, мы пережываем за сяброў - вазочнікаў. Часта назіраю, як ім прыходзіцца ездзіць. Складана пераадольваць бардзюры і мамам з каляскамі», — распавядае Алег. Па Альшанцы, кажа, ужо пакаталіся. На першы погляд, у параўнанні са старымі раёнамі горада, тут сітуацыя значна лепшая. «Але заўвагі ўсё роўна ёсць. Так што будзем правяраць».
Бардзюр і імідж краіны
Не сыходзячы з месца Алег азіраецца па баках. Першае, што кідаецца ў вочы — з’езд з тратуара на праезжую частку мае заўважную ступеньку.
— Вось тут бардзюр яўна сантыметраў пяць.
— Так. А на Горкага ці Дзяржынскага — во такія! — калегі раварысты ўключаюцца ў дыялог і раводзяць рукі сантыментаў на 15−20.
— А на Паповічскім мосце і ўсе 25 сантыметраў, я ледзь пераскокваю.
— І гэта ж мы яшчэ ўсе спартыўныя-трэніраваныя, а вось тым, хто ў вазках — ім як?
Высокія бардзюры, меркаваннем раварыстаў, могуць стаць сур’ёзным бар’ерам для транспамежнага велатурызму: «Многія палякі прыязджаюць на роварах. Зараз гэта стала магчыма, ім цікава. А ў нас тут — бардзюры на кожным кроку. Можа паглядзяць на такое і больш не паедуць. Гэтыя бардзюры папросту псуюць імідж краіны».
Безбар’ерны ці безальтэрнатыўны?
Пра свой кароткі досвед гарадскога раварыста распавёў Артур: «Гэта было не вельмі зручна. Уяўляю, наколькі нязручна тым, хто кожны дзень з гэтым сутыкаецца і не мае магчымасці выбраць іншы транспарт. Даступнасць асяроддзя патрэбна не толькі мне, гэта важна кожнаму, таму я і далучыўся да кампаніі».
www.youtube.com/watch?v=Lc2reiLzSBE
З расповеду Алены стала ясна, што аб высокія гродзенскія бардзюры разбілася і яе жаданне перамяшчацца па горадзе на ровары: «Два гады таму набыла ровар, каб зрабіць яго сваім асноўным сродкам перамяшчэння. Але сутыкнулася з тым, што паездку прыходзілася перапыняць кожныя пяць хвілін. Пераскочыць бардзюр, як тое робяць хлопцы, фізічна не хапала сіл».
Безбар’ернае асяроддзе — гэта не толькі для вазочнікаў. Гэта клопат аб кожным чалавеку ў горадзе і спосаб выказаць павагу. Але пакуль збольшага атрымліваецца выказаць яе адсутнасць.
Пара адкрыць вочы і ўбачыць, што вакол людзі
«Мы дэкларуем, што Гродна — еўрапейскі горад, але многае па-ранейшаму робіцца „на адчапіся“, без уліку таго, каб жыхары адчувалі сябе камфортна». Праз гэта, мяркуе Лена, людзей на вазках так рэдка можна сустрэць на вуліцах Гродна. Яны пазбаўлены магчымасці карыстацца грамадскай прасторай нароўні з усімі і часта вымушаны заставацца ў зоне камфорту, абмежаванай чатырма сценамі.
«Пара ўжо адкрыць вочы і убачыць, што вакол ёсць людзі. Даступнасць горада — гэта найперш павага да гродзенцаў, звычайных людзей, сярод каторых ёсць і мамы з дзіцячымі вакамі, і сталыя, каторым цяжка хадзіць, і людзі на інвалідных вазках, і раварысты. Безбар’ернае асяроддзе трэба рабіць не толькі дзеля таго, каб да нас прыязджалі замежнікі».
Вазочніца Аня Яшына, ініцыятарка сёлетняга «Антыбар'ера», таксама думала не толькі аб сваіх цяжкасцях у перамяшчэнні: «Мы не гаворым выключна аб людзях з інваліднасцю, хаця грамадская кампанія „Антыбар'ер“ стартавала па нашай ініцыятыве. Раён выбралі не выпадкова. Хацелася паглядзець, як зараз будуюць, ці ўлічваюць патрабаванні па стварэнні безбар’ернага асяроддзя, праверыць, ці сацыяльна значныя аб’екты роўна даступныя для ўсіх жыхароў».Аня распавяла і пра папярэдні досвед даследавання даступнасці гарадской прасторы. Калі выяўляюцца парушэнні, то звяртаюцца звычайна да кіраўніцтва той арганізацыі, чыў будынак аказаўся недаступным. Звычайна гэта стараюцца ўлічваць.
Напрыклад, нядаўна актывісты «Антыбар'ера» атрымалі адказ ад адміністрацыі ГрДУ. Галоўны корпус універсітэта быў абсталяваны пандусам, але там не было ніводнага прыстсаванага для людзей з інваліднасцю туалета. Ужо ў бягучым годзе падчас рэканструкцыі корпуса гэты недахоп абяцалі выправіць.Што да Альшанкі, то яе даступнасць пакідае дваістае ўражанне. З аднаго боку — усе новыя дамы абсталяваны пандусамі. Значыць, чалавек з абмежаванай мабільнасцю зможа самастойна патрапіць у сваю кватэру ці схадзіць у госці да сяброў. Добрым пандусам абсталявана і новая школа, хаця адмысловага статуса інклюзіўнай яна не мае.З іншага боку — каб дабрацца да тых зручных пандусаў, прыдзецца спачатку пераадолець «фірмовыя» гродзенскія з’езды з тратуараў на праезжую частку. Вельмі многія з іх, насуперак патрабаванням, маюць перапад па вышыні. Тое самае тычыцца і зліваў для даждавой вады — яны жалабкамі перасякаюць пешаходную зону і ствараюць лінію, каторую немагчыма пераадолець на вазку. Пярэднія, маленькія колы правальваюцца, і выбрацца самастойна з такой пасткі ўжо практычна немагчыма.
Таксама не зразумела, для каго ўсталявалі пандусы да цырульняў і маленькіх крамак, што абсталяваліся на першых паверхах жылых дамоў і маюць асобны ўваход. Ухіл пандусаў, усталяваных на прыступках гэтых установаў, амаль адзін да аднаго (1:1,28). Па нормах жа ўхіл пандуса мае быць не меншым, чым 1:12.«Крыўдна, што ў новым раёне столькі парушэнняў. Зраумела, што сіламі грамадскай кампаніі змяніць сітуацыю цяжка, але мы будзем збіраць інфармацыю і расказваць пра гэта, каб такім чынам прыцягнуць увагу да праблемы».
Змены ў будаўнічых нормах, што маюць забяспечыць даступнасць асяроддзя, пачаліся ў Беларусі ад 2010 года.
Найбольш значныя сярод іх тычацца праездаў і жылых будынкаў. Напрыклад, згодна з СТБ 2030−2010 «Среда обитания для физически ослабленныхлиц. Основные положения» зараз «не допускается перепад высот бортового камня в местах пересечения пути движения по тротуару с проезжей частью улиц, основных проездов». Змены дзейнічаюць
Паводле СНБ 3.02.04−03 «Жилые здания».
«Во всех типах жилых домов и общежитиях при необходимости устройства лестницы, ведущей на крыльцо, кроме нее должен быть предусмотрен пандус шириной и уклоном в соответствии с требованиями СНБ 2.02.02 и СТБ 2030 или подъемная площадка (платформа)» (5.1).
«Пути к лифтам, ведущие с уровня крыльца и на этажах жилых зданий, следует выполнять, как правило, без перепада высот (ступеней). В случае перепада высот в дополнение к ступеням следует предусматривать пандусы шириной не менее 1,2 м и уклоном не более 1:12 или подъемные площадки (платформы). Высота порогов в дверных проемах на путях к лифтам должна быть не более 2,0 см.» п. 5.19). Яны дзейнічаюць ад 1 ліпеня 2013 года.
Першыя шматпавярховікі на Альшанцы здалі ў эксплуатацыю напрыканцы 2011 года.