Да 1960-х на месцы дзіцячага садка № 21 на вуліцы Акадэмічнай знаходзіліся лютэранскія могілкі. Зараз там ідзе планавая замена цеплатрасы. Рабочым яшчэ не трапляліся парэшткі людзей, але ўжо не раз прыйшлося слухаць гісторыі гродзенцаў пра старыя пахаваннi.
Рабочая тэхніка на тэрыторыі дзіцячага садка занепакоіла мясцовых лютэран. Кірха знаходзіцца ў трох дзясятках метраў ад садка, які паўстаў на месцы разбураных могілак.
Пастар Уладзімір Татарнікаў разумее значнасць замены цеплатрасы і хоча верыць, што працоўныя з павагай паставяцца да пахаванняў, калі іх знойдуць пахаваннi.
«Мы будзем адсочваць усё, што адбываецца на тэрыторыі нашых пахаванняў. У нас ужо ёсць вопыт. Не так даўно ў Мінску пашыралі дарогу і закранулі старыя лютэранскія могілкі. Пры ўдзеле грамадскасці ўдалося прыпыніць працы і правесці нагляд. У Гродне ўсё можа паўтарыцца. Мы будзем кантраляваць і ў выпадку нейкіх варварскіх дзеянняў з боку рабочых, будзем прымаць сур’ёзныя меры», — адзначыў Уладзімір Татарнікаў.
Пастар распавёў, што могілкi былi заснаваны ў 19 стагоддзі, але каля кірхі пахаваннi былі і стагоддзем раней. Амаль усе пахаваннi засталіся ляжаць там, дзе і былі.
Рабочыя ведаюць, што савецкая цеплатраса ідзе па тэрыторыі могілак. Але дазвол на працы ў іх ёсць.
«Мы ідзем па старым следзе і адыходзіць ад яго не плануем. Да нашых рабочых ужо падыходзілі мясцовыя жыхары і распавядалі пра магчымыя знаходкi. Да ўсяго мы ставімся сур’ёзна, калі нешта знойдзем, то абавязкова паведамім пастару», — паабяцаў майстар аб’екта.
Пра тое, што савецкая ўлада зрабіла з могілкамі ў канцы 1950-х і пачатку 1960-х гадоў не раз распавядала фатограф і краязнаўца Наталля Дораш. На старых могілках гродзенка правяла сваё дзяцінства, бо недалёка знаходзіўся яе дом.
«У канцы 1950-х гадоў вуліцы Акадэмічная і 1 мая, закінутыя нямецкія могілкі з паўразбуранай каменнай агароджай і стары парк — гэта тэрыторыя майго дзяцінства. Нямецкія могілкі з высокімі дрэвамі і хмызнякамі размяшчалася ад кірхі праз дарогу да самага нашага дома. Паміж плоскімі гранітнымі магільнымі плітамі з гатычным шрыфтам эпітафій былі пратаптаныя сцяжынкі, па якіх мінакі скарачалі шлях на суседнюю вуліцу Паўночную», — пісала Наталля на ТУТ.БАЙ.
У пачатку 60-х гадоў могілкі ачысцілі ад магільных пліт, спілавалі некаторыя старыя дрэвы, а выкапаныя з магіл шкілеты ў нямецкіх спарахнелых мундзірах кудысьці самазвалам вывезлі. На гэтым ліквідаваным уладамі месцы смутку пабудавалі дзіцячы сад. Гэта дашкольная ўстанова дагэтуль існуе ў нашым горадзе насупраць кірхі".
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…