Людзі і справы

На «ІнвестУікэндзе» прапанавалі крэматорый для жывёл, рэкламу на дронах і рэканструкцыю піўзавода

21 праект прэзентавалі ўдзельнікі дзясятага гродзенскага «ІнвестУікенда», які адбыўся 26 лістапада. У намінацыях перамаглі праект на вертыкальным азеляненні, уладкаванні тэрыторыі ля Ласясянкі і па захоўванні сезонных рэчаў.

Крэматорый для хатніх жывёл і вытворчасць страгальных нажоў

У намінацыі «Лепшая бізнес-ідэя» перамог праект Ганны Цімошынай «Зелень.ин» (фота ўверсе). Гэта праект па вертыкальным азеляненні офісаў, кампаній і кватэр. Адразу на «ІнвестУікэндзе» Ганна атрымала замову ад кампаніі «ЭтикетСервис». Падобны праект студэнта Януша «Фитостена» той жа «ЭтикетСервис» адзначыў як самы распрацаваны.

Другім стаў праект па вытворчасці страгальных нажоў. Зараз беларускія прадпрыемствы закупаюць аналагі праз пасярэднікаў, што значна павышае іх кошт. Аўтар праекта Міхаіл Емельянавіч кажа, што зможа вырабляць 550 адзінак. Мэтавая аўдыторыя — многія прадпрыемствы.

Трэці ў гэтай намінацыі - праект рэкламы на дронах. У гродзенскіх рэкламных агенцтваў няма такой паслугі, таму канкурэнцыі няма. Дзяўчаты-аўтаркі пралічылі, што стартап акупіцца цягам некалькіх месяцаў.

«Лепшай ідэяй для горада» эксперты лічаць уладкаванне тэрыторыі каля Ласасянкі на месцы ліквідаваных агародаў. Аўтары прапануюць пабудаваць рэстаран з летняй пляцоўкай у гістарычным стылі.

[irp posts="3395″ name="Карцінкі з Фолюша: дачы зносяць, шчэпкі ляцяць"]

На другім месцы — стварэнне крэматорыя для хатніх жывёл. Па самых песімістычных разліках крэматорый акупіцца за тры гады, па аптымістычных — за год. Гэты праект адзначыў інвестар Кірыл Валошын, адзін са стваральнікаў Café Netto.

— Тут відавочная патрэба патэнцыйных кліентаў, відавочна рашэнне, відавочна аўдыторыя, з якой можна працаваць і відавочна, як рэкламаваць паслугі. Гэта бізнес, на які можна нанізваць дадатковыя паслугі - зрабіць могілкі, медальёны, вянкі, — сказаў Валошын.

Трэцім эксперты назвалі праект па спрошчаным энергааўдыце. Вучань дзявятага класа школы № 27 Андрэй Кір'ячук трэці раз выступае на «ІнвестУікэндзе». За 10 працэнтаў ад зэканомленых энергазатрат ён раскажа школе, як правесці энергааўдыт сіламі вучняў. Андрэй атрымаў прыз ад БРСМ як самы малады ўдзельнік і замову на энергаўдыт ад кампаніі «ЭтикетСервис».

«Лепшай камандай» сталі стваральнікі сховішча сезонных рэчаў, зборкі лекавай гарбаты і аўтары ідэі па абнаўленні гардэроба. Эксперт Аляксей Ярашэнка прапанаваў абнавіць яго швэдар падчас мерапрыемства. Хлопцы не змаглі пафарбаваць швэдар, бо з’ехаў іх майстар, але выразалі сімпатычнага аленя з паперы, чым эксперт застаўся задаволены.

Інвестару патрэбны працуючыя прыклады

На «ІнвестУікэндзе» таксама прадставілі наступныя праекты: ідэю рэканструкцыі гродзенскага піўзавода, кансалцінгавыя паслугі, сервіс па аптымізацыі адпраўкі пасылак праз Белпошту, праект па перапрацоўцы сыравіны, кінакафэ, мабільную прыладу па замове ежы ў рэстаране, мотаэкіпіроўку з падагрэвам, смартрасклад для грамадскага транспарту, продаж корн-догаў, 3D-зебра і продаж пратэінавых кактэйляў праз аўтаматы ў фітнэс цэнтрах.

Арганізітарам прапанавалі падзяляць праекты на запазычаныя для Гродна і сапраўды ўнікальныя. Іван Клімко, куратар мерапрыемства і вядоўца, падсумаваў вынікі «ІнвестУікэнда»:

— Людзі не разумеюць як зрабіць прэзентацыю. Ёсць толькі дзве хвіліны, за якія трэба зацікавіць патэнцыйнага інвестара. Адзінкі валодалі аратарскім майстэрствам і прэзентавалі ідэю так, што іх хацелася слухаць. Эканамічны бок не быў пралічаны так, каб інвестар сказаў «ваў, даю грошы». Інвестар хоча бачыць кейсы, працуючыя прыклады. Першы раз можна бясплатна выканаць працу і пакласці гэты кейс у капілку. Былі стартаперы, якія лепш за іншых падрыхтаваліся: у іх была выразная структура прэзентацыі. Аўтары, якія праходзілі навучанне ў стартап-школе, падрыхтаваліся лепш за іншых.

Паміж прэзентацыямі праектаў эксперты дзяліліся вопытам з пачынаючымі стартаперамі. Аляксей Ярашэнка расказаў, як прымусіць рэкламу ў інтэрнэце працаваць. Ксенія Курусь распавяла пра свой вопыт стварэння хостэлаў у Мінску і стварэння гарадской мапы. Аляксей Купрэеў расказаў, як зарабіць першыя грошы, як шукаць партнёраў і чаму пазыкі гэта рухавік бізнесу.

У стартапах пралічыць усё немагчыма

Іван Клімко, куратар мерапрыемства, лічыць найбольш перспектыўнымі праекты «Зелень.ин» і «Фитостена». Добрымі ідэямі называе ўладаванне тэрыторыі каля ракі Ласасянка і рэканструкцыі піўзавода.

— Не ўсе праекты рэалізоўваюцца. Вельмі шмат выступоўцаў-студэнтаў, якія проста выконваюць заданне выкладчыка, каб атрымаць добрую адзнаку і «адкасіць» ад заняткаў. Часам проста не атрымліваецца. Праект па фіш-пілінгу заяўляўся, праз год стартапер ужо прыходзіў на «ІнвестУікенд» даваць майстар-клас, але потым закрыўся. Гэта бізнес, тут немагчыма ўсё пралічыць.

Кірыл Валошын кажа, што сітуацыя, калі малады бізнес не пражывае больш за некалькі месяцаў, цалкам нармальная.

— Па-першае, у палове выпадкаў бізнес закрываецца, бо прадукт ці прапанова не патрэбны рынку. Па-другое, банальна заканчваюцца грошы. Але заканчваюцца яны зноў жа таму, што стартаперы не знайшлі, каму прадукт ці паслугу прадаваць. Па-трэцяе, справа можа быць у камандзе. Людзі сварацца, губляюцца і пачынаць вытрачаць грошы на тое, што не мае адносін да развіцця бізнесу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024