Колькі ў свеце вуліц з назвай Гродзенская? Чаму вуліцы, прысвечаныя нашаму гораду, можна адшукаць на іншым канцы свету, хто і калі іх так называў? Інтэрнэт дазваляе адшукаць многія Гродзенскія вуліцы, але дакладна палічыць іх немагчыма. Здаецца, іх не менш сотні.
Іх найболей у ваколіцах Гродна, а таксама ў суседніх раёнах Польшчы і Літвы. У Гродна вялі вуліцы ў Друскеніках, Саколцы, Беластоку, Кнышыне, Навагрудку, Слоніме, Індуры, Семятычах, Лідзе, Шчучыне…
Некаторыя з іх, напрыклад у Беластоку і Саколцы, рэгулярна бачаць тыя, хто наведвае Ашан у сталіцы Падляскага ваяводства. А вось вуліцу Гродзенскую ў Ліпску недалёка ад беларуска-польскай мяжы не бачыў амаль ніхто з Гродзенцаў. А між тым да Другой Сусветнай вайны жыхары многіх мястэчак і вёсак на паўночны-захад ад Гродна выязджалі да нас на кірмаш або ў касцёл.Сёння яна заканчваецца пагранічным тупіком у раёне вёсак Сафіёва і Ліпшчаны. Калі ж нашы ды польскія ўлады дагаворацца пра пабудову пагранічнага перахода для турыстаў, то Ліпск стане гродзенцам бліжэйшым чым нават недалёкі Сапоцкін.
Такія вуліцы, як правіла, накірунак на Гродна не паказваюць, найчасцей наогул ідуць з поўначы на поўдзень. Іх найбольш на прасторах былой постсавецкай прасторы, калі модна было называць вуліцы назвамі гарадоў братніх савецкіх рэспублік.
Самы стары з тых, што атрымалася знайсці - Гродзенскі завулак у Пецярбурзе. Яго назвалі так аж у 1858 г. разам з назвамі суседніх вуліц па гарадах заходняй часткі Імперыі - Коўна, Мітавы ды іншых.
Трэба сказаць, што гэта самая прыгожая ў плане архітэктуры з гродзенскіх вуліц, які ўдалося выявіць. Гродзенскія вуліцы да завулкі ёсць ва ўсіх суседніх сталіцах — Маскве, Мінску, Кіеве, Вільні ды Варшаве, а таксама ў Валгаградзе, Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Варонежы, Растове-на-Доне (завулак), літоўскіх Шаўляі, Алітусе, Марыямпалі, украінскіх Краматорску і Данецку, а таксама ў Брэсце.
Усё гэтага збольшага вуліцы з прыватнай забудовай, пачынаючы ад досыць сімпатычнай нечым нагадваючай наш Новы Свет Гродзенскай у Варонежы да страшнаватай зарослай кустамі Гродзенскай у Самары.Ну і паколькі ў Гродне ёсць вуліца ў гонар французскага горада-пабраціма Ліможа (ці памятаюць у Францыі, што маюць пабраціма на берагах Нёмана?), то і ў Ліможы мясцовыя радныя-камуністы дамагліся, каб і там з’явілася Гродзенская вуліца.Цяпер гэта невялікая сімпатычная вулка забудаваная прыватнымі і невялікімі некалькікватэрнымі дамамі. Нават цэны на жытло на Гродзенскай вуліцы ў Ліможы можна даведацца — каля 1300 еўра за квадратны метр. Не так і дорага, праўда?
Найбольш такіх вуліц у Польшчы. Іх даюць людзі, чые нашчадкі жылі некалі ў Гродне і цяпер захоўваюць памяць пра зямлю продкаў. Гродзенскія вуліцы ёсць галоўным чынам на былых нямецкіх землях — у Элку, Гданьску, Вроцлаве, Аполі. У 2011 г. Гродзенская вуліца з’явілася ў Познані. Самая сімпатычная вуліца ў Гданьску. Такі яўна нятанны раён прыватнай забудовы недалёка ад цэнтра.
Самая далёкая вуліца, яўна названая ў памяць пра Гродна, знаходзіцца ў Сіракузах на ўсходзе ЗША недалёка ад берагоў возера Антарыё. Гэта нейкі лагістычны цэнтар, які знаходзіцца паміж вуліцамі Познаньскай і Вавельскай! Цікава было б даведацца, хто і калі такую назву той далёкай вуліцы надаў.Такія таямнічыя Гродзенскі назвы ёсць і на Гродзеншчыне. Напрыклад на хутары Мітраполь на Навагрудчыне адразу два Гродзенскіх завулка — 1-шы і 2-і. Думаецца, што той, хто захоча даследаваць гісторыю паходжання Гродзенскіх вуліц па ўсім свеце, зробіць нямала цікавых адкрыццяў.
Гродзенскі форум існуе больш за 20 гадоў і абнаўляецца дагэтуль. Людзі ўсё яшчэ шукаюць там…
У Гродне працуе рэстаран «Беласток», а ў польскім Беластоку – бар Grodno. У 1974 годзе…
Гродзенскія кантралёры - самыя суровыя, а пасажыры - самыя дружныя. Квіток можна на выхадзе з…
Раніцай гродзенка Людміла Юрахно як звычайна пайшла на працу, але дадому вярнулася толькі праз паўгода.…
Гродзенцы скардзяцца, што шмат якія ўстановы ў горадзе выглядаюць аднолькава. Напрыклад, некаторых расчаравалі рэндары інтэр'ераў…
Адчуць таямнічую атмасферу Хэлоўіна можна ў розных месцах Гродзеншчыны: у рэгіёне мноства закінутых сядзіб, старажытных…