У гродзенца Яраслава Кірвеля ўжо некалькіх месяцаў ёсць незвычайнае хобі: ён малюе на донцах выкарыстаных кубачкаў з-пад кавы славутасці Гродна. А ў будучыні хоча намаляваць сваю карту горада.
Яраслаў два гады вучыцца на дызайнера ў Гродзенскім каледжы мастацтваў. З малюнкамі на кубачках у яго ўсё пачалося спантанна.
«Улетку на прыпынку я чакаў аўтобус да якога заставалася гадзіна. Думаў, чым сябе заняць, — распавядае Яраслаў. — Піў каву і ў мяне застаўся папяровы кубачак. Я паспрабаваў яго размаляваць. Атрымалася незвычайна. Так я ўцягнуўся ў гэта хобі: кубачак за кубачкам. Раней на навучальных пленэрах мне падабалася маляваць горад. Я працягнуў гэтым займацца, толькі ва ўласным праекце».
У сярэднім на адну працу на кубачку ў Яраслава сыходзіць 30−40 хвілін. У яго рабоце усё залежыць ад настрою і колеру неба.
«Можна маляваць і шматпавярховікі, але я хачу, каб малюнкі прыносілі задавальненне. Калі прыходзіш на месца, то спачатку шукаеш ракурс, потым пачынаеш маляваць чорнай ручкай і толькі потым усё размалёўваеш маркерамі. У першую чаргу ты малюеш неба. Калі яно шэрае, пра працу можна забыцца, бо карцінка атрымаецца ўнылая і непрыгожая. Таму ў гэтай сітуацыі ўсё залежыць ад неба і настрою».
Яраслаў хоча стварыць уласную карту горада на донцах кубачкаў. Для гэтага ён плануе намаляваць значныя гродзенскія адметнасці.
«Я думаю, на ўвесь праект сыдзе мінімум год, я не спяшаюся. Усё раблю для свайго задавальнення і ў вольны час. Больш за ўсё малюнкаў будзе з цэнтра Гродна, там у нас самая прыкметная архітэктура. Па ўскраінах хачу дадаць якія-небудзь шматпавярховікі, школы або кінатэатры. І карту горада сам паспрабую намаляваць, а гатовыя славутасці з донышкаў буду прыляпляць».
Часам Яраслаў выкарыстоўвае кубачкі пасля таго, як сам вып’е кавы, але бываюць выпадкі, што ён знаходзіць іх на вуліцы.
«Калі магу сабе дазволіць каву, то выкарыстоўваю кубачак другасна — малюю на ім. Так я клапачуся пра навакольнае асяроддзе. У Гродне ідэя з кубачкамі прыйшла ў галаву мне, але свет вялікі і адна ідэя можа прыйсці ў галаву некалькім людзям. Хто хутчэй яе рэалізуе, таму яна больш і належыць. Не выключана, што дзе-небудзь на краі свету такі ж малады мастак таксама выкарыстоўвае кубачкі для малюнкаў».
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…
Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…
У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…
Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…