Карыснае

Куплена ў Еўропе і ў Беларусі - дзве вялікіх розніцы? Ці варта ехаць «на закупы» па пральны парашок

«Раней купляла сродак для мыцця посуду — была задаволена. Зараз кошт паднялі, а якасць зусім знікла — адная вада», — пракаментавала сітуацыю з мыючымі сродкамі чытачка Hrodna.life. Іншыя гродзенцы пісалі, што пры магчымасці стараюцца прывозіць бытавую хімію з-за мяжы. Маўляў, гель для прання аднаго і таго ж брэнда, куплены ў Еўропе і ў Беларусі - дзве вялікія розніцы. Каб праверыць гэта сцвярджэнне, Hrodna.life параўнаў склад трох папулярных мыючых сродкаў з чатырох краін — Беларусі, Польшчы, Літвы і Латвіі. Вынікі нас здзівілі.

Гель для прання Persil — геаграфія мае значэнне

«Гель для прання Persil, напрыклад, у Беларусі больш вадкі, чым у Польшчы, , — падзялілася назіраннем чытачка Hrodna.life. — Праз тое яго трэба ліць больш».

Насамрэч, эфектыўнасць і эканамічнасць геля для прання залежыць ад яго складу і канцэнтраванасці.

У склад практычна ўсіх вадкіх мыючых сродкаў уваходяць паверхнева-актыўныя рэчывы (ПАР). У гелях для прання прысутнічаюць іонагенныя і неіонагенныя ПАР. Апроч гэтага ёсць фасфаты, мыла, энзімы, кансерванты, аддушкі, фарбавальнікі. Што тычыцца канцэнтрацыі, то аказалася, што яна розная нават у краінах Еўразвязу.

Склад геля для прання Persil, верасень 2022

  • Беларусь: 5 — 15% аніонных ПАР, менш 5% неіонных ПАР, фасфатаў, мыла, энзімаў, кансервантаў, аддушкі, фарбавальнікаў.
  • Польшча: 5 — 15% аніонных ПАР, неіонных ПАР; меньше 5% мыла, фосфатов, энзімаў, аддушкі.
  • Літва: 5 -15% аніонных ПАР, неіонных ПАР, меньш 5% мыла, фасфатаў, энзімаў, аддушкі.
  • Латвія: 15−30% аніонныя ПАР; 5−15% неіонныя ПАР, менш 5% мыла, фасфаты, энзімы, аддушкі, араматызатары.

«Для бялізны яшчэ ў 2020 годзе прывезлі з Польшчы мо кілаграм 20 парашка. Гель для мыцця бялізны купляю нейкі з Нямеччыны. Зараз якасць тая ж, але кошт павялічыўся ўдвая», — піша чытачка Hrodna.life.

Трэба сказаць, што ў пэўным сэнсе яна мае рацыю наконт пакупкі бытавой хіміі з-за мяжы. Але нават у еўрапейскіх краінах трэба звяртаць увагу на тое, што напісана дробных шрыфтам.

Чытайце таксама: Отказались от «ништяков», ресничек и отпуска. Как гродненцы экономят на фоне роста цен и санкций

Вадкасць для паласкання Lenor

Па канцэнтрацыі гэты сродак аказаўся аднолькавых ва ўсіх краінах. У Беларусі склад распісаны нават больш падрабязна.

Склад вадкасці для паласкання бялізны Lenor, верасень, 2022

  • Беларусь: 5 — 15% каціонныя ПАР, менш 5% неіонныя ПАР, кансерванты, араматызатары.
  • Польшча: 5 — 15% каціонныя ПАР, араматызатары.
  • Літва: 5 — 15% каціонныя ПАР, араматызатары.
  • Латвія: 5 — 15% каціонныя ПАР; кансерванты, араматызатары.

Сродак для мыцця посуду Fairy — чытайце дробны шрыфт

«Сутыкнулася з гэтым яшчэ вясною, калі замовіла Fairy [праз дыстанцыйны сервісе]. У дзвюх з трох бутэлек сродак быў вадкі і з меньшымі пенаўтваральнымі ўласцівасцямі, не такі, як звычайна. Апошні раз набыла гэты сродак у жніўні, у адной з сеткавых крам — аналагічная сітуацыя. Буду шукаць замену», — напісала адна з чытачак Hrodna.life. Другая выказалася інакш: «Карыстаюся Fairy — нібыта ўсё нармальна. Не заўважыла розніцы».

Вось што паказала даследванне Hrodna.life:

Склад вадкасці для мыцця посуду Fairy, верасень, 2022

  • Беларусь: 5 — 15% аніонныя ПАР, менш 5% неіонных ПАР, кансерванты, араматызатары.
  • Польшча: 5 — 15% аніонныя ПАР, менш 5% неіонныя ПАР, бензідаціазалінон, феноксіэтанол, араматызатары.
  • Літва: 5 — 15% аніонныя ПАР, менш 5% неіонныя ПАР, бензідаціазалінон, феноксіэтанол, араматызатары.
  • Латвія: 15−30% аніонныя ПАР, 5−15% неіонныя ПАР, кансерванты, араматызатары.

Апроч канцэнтрацыі, варта звярнуць увагу на пэўныя складнікі, якія ўплываюць на карыстальніцкія якасці.

Загушчальнікі робяць мыючы сродак больш вязкім, а значыць і больш эканамічным. Калі вам падабаюцца густыя, шукайце ў складзе хларыд натрыю, кокамід ці іншыя.

Антымікробныя рэчывы, напрыклад, алоэ вера, у складзе сродка для мыцця посуду абароняць губку для мыцця посуду ад размнажэння мікробаў.

Бензідаціазалінон паскарае растварэнне забруджванняў у вадзе, таму скарачае час мыцця посуду і дазваляе эканоміць ваду.

Стабілізатары і лаурэтсульфат натрыя служаць для ўтварэння пены — з імі посуд адмываецца хутчэй.

Варта памятаць, што любы мыючы сродак абястлушчвае не толькі посуд, але і скуру рук. Таму у любым выпадку лепш мыць посуд у гумовых пальчатках.

Чаму розніцца склад на этыкетках?

Тое, што ў анатацыях да мыючых сродкаў ў розных краінах мы бачым розную інфармацыю, тлумачыцца некалькімі чыннікамі. Гэта патрабаванні стандартаў краіны-спажыўца і краіны-вытворцы сродкаў да іх мыючай здольнасці (а значыць, і канцэнтрацыі), а таксама да таго, пры якой колькасці рэчыва яго трэба пазначаць на этыкетцы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024