«Мы ідзем на самы адчайны крок». Маці-328 абвясцілі Гродзенскаму аблвыканкаму, што пачынаюць бестэрміновую галадоўку

Раніцай 3 мая актывісткі руху Маці-328 перадалі ў Гродзенскі аблвыканкам зварот аб далучэнні да галадаючых у Калінкавічах і Пухавічах маці.

Дакумент у адміністрацыю вобласці перадавала 27-гадовая дзяўчына Ганна, муж якой асуджаны на 9,5 гадоў. Зараз Ганна адна гадуе дзіця.

«Я нясу зварот ад маці, чые дзеці асуджаныя па артыкуле 328. Яны абвясцілі галадоўку і хочуць, каб справядлівасць перамагла ў судах і следчых камітэтах нашай краіны, — распавядае Ганна. — Я цалкам падтрымліваю гэтых жанчын, якіх не хочуць чуць. Я апынулася ў такім жа становішчы — майго мужа затрымалі ў жніўні 2016 года па артыкуле 328. За захоўванне дзікіх канопляў яго прыпісалі да наркабаронаў і далі 9,5 турмы, а я засталася адна з маленькім дзіцем. Тэрміны проста «кляпаць» людзям. І сем’яў, якіх закрануў гэта артыкул, на самай справе вельмі шмат «.

Тэкст звароту:

«В связи со сложившейся напряжённой ситуацией в отношении наших осужденных детей, мы, матери, осужденных по ст. 328, выражаем свой протест против беззакония, происходящего в следственном комитете и судах г. Гродно. Мы не согласны с жестокими приговорами, которые вынесены нашим родным. Т.к. на все нарушения указные адвокатами в судах, просто закрываются глаза. Мы идем на самый отчаянный шаг. Мы присоединяемся к голодающим мамам в Калинковичах и Пуховичах против беззакония в судебной системе. Ставим Вас в известность, что в г. Гродно также будет объявлена бессрочная голодовка родственниками, чьи родные вынуждены таким образом добиваться справедливых судебных процессов.

Наше требование — это встреча с президентом РБ Александром Григорьевичем Лукашенко".

Акцыя ў Гродне пачнецца 5 мая. Таксама сюды прыедзе нехта з жанчын, якія абвясцілі галадоўку ў Калінкавічах.

Нагадаем, 27 красавіка ў Калінкавічах і пад Мінскам дзесяць чалавек з ліку родных асуджаных па артыкуле 328 КК РБ абвясцілі галадоўку. Асноўных патрабаванняў было тры — сустрэцца з прэзідэнтам, пачаць перагляд спраў па артыкуле 328, змякчыць заканадаўчыя патрабаванні па артыкуле 328.

Увечары таго ж дня жанчын, якія знаходзіліся ў Калінкавічах, наведалі прадстаўнікі мясцовай улады і запрасілі 2 мая ў Адміністрацыю прэзідэнта. Нягледзячы на ​​сустрэчу ў Адміністрацыі, галадоўка працягваецца.

Адказнасць за наркотыкі ў Беларусі зрабілі больш жорсткай ў канцы 2014 года. Следчы камітэт аперуе такімі дадзенымі па колькасці зарэгістраваных злачынстваў, звязаных з наркотыкамі: ў 2014 годзе іх было 7193, у 2015-м — 7051, у 2016-м — 6041, у 2017-м — 5068.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024