«Фунціка маглі загрызці». Музыкант выратаваў парася і цяпер яны ўсюды разам

Андрэй Мэх — вулічны музыка са Шчучына. У пачатку красавіка ён дапамог выжыць парсючку Фунціку. З таго часу яны падарожнічаюць разам. 23 красавіка пара прыехала ў Гродна і выступіла на вуліцы Савецкай.

Андрэй распавядае, што пазнаёміўся з Фунцікам на ферме пад Шчучынам і вырашыў яго адтуль забраць.

«На вуліцы я граю даўно. Нядаўна давялося папрацаваць на ферме і не мог змірыцца, як там забіваюць свіней. Вельмі сумаваў. У адзін момант не вытрымаў, узяў маленькага кабанчыка і пайшоў. Сказаў, разлічуся. Малечу назваў Фунцікам, вось так мы і апынуліся разам», — распавядае Андрэй.

Музыка кажа, што парсючка, яшчэ да таго як ён вырасце, маглі на ферме загрызці старэйшыя асобіны: увесь хвосцік быў абгрызены.

«Цяпер мы падарожнічаем па розных гарадах і граем на вуліцы. Былі ў Лідзе, Мастах, Шчучыне, вось прыехалі падзарабіць у Гродна. Трэба купіць новыя струны для гітары, а таксама прыдумаць, куды ў будучыні падзець Фунціка. Ён мяшаны дзік са свіннёй. Парася прыязнае, людзям падабаецца. Яны падыходзяць не толькі музыку паслухаць, але і з ім пазнаёміцца. Бывае, я граю, а ён пачынае гучна рохкаць: тады мінакі тэлефоны дастаюць».

Праз некаторы час пары прыйдзецца расстацца: Андрэй паедзе ў Еўропу, а Фунціку прыйдзецца шукаць новае месца. Мужчына падумвае аддаць яго ў цырк.

«Пакуль мы разам, нам добра. Але я не змагу сабе пакінуць Фунціка, у планах у мяне даўняя паездка ў Еўропу. Мы з парасём пасябравалі, пакуль ён дапамагае мне, а я яму. У бядзе я яго дакладна не пакіну, аддам у добрыя рукі, не на бойню. Як варыянт — у які-небудзь цырк. Ён не звычайнае парася — ён змяняе думкі людзей, прымушае іх задумацца. Есць усё, вельмі любіць ражанку».

За кароткі час Фунцік прывык да Андрэя і бегае за ім усюды

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024