Ад 25 верасня пачаліся будаўнічыя працы ў доме № 4Б на плошчы Тызенгаўза, які знаходзіцца ў гістарычным раёне Гарадніца. Плануецца, што ўжо вясной 2020 года туды пераедзе адміністрацыя лясной гаспадаркі, а ў будучыні адкрыецца музей лесу.
Будынак былой лясной адміністрацыі 1770-х гадоў перадалі Міністэрству лясной гаспадаркі ў 2017 годзе. Раней гарадскія ўлады спрабавалі прадаць гістарычны аб’ект з аўкцыёну за 440 тысяч долараў, але пакупнікоў не знайшлося.
Зараз на аб’екце праходзяць ўнутраныя дэмантажныя працы. У планах рэстаўрацыя фасада, ўнутранае пераабсталяванне будынка, узмацненне падмурку, а таксама замена даху. Яго плануюць пакрыць глінянай дахоўкай. Тэрмін аднаўлення аб’екта — красавік 2020 года.
Даведка
Будынак па адрасу пл. Тызенгаўза 4Б будаваўся ў 1770-х гадах, як Дом лясной адміністрацыі, у стылі барока, па праекце архітэктара Мезера. Яно ўваходзіла ў архітэктурны комплекс Гарадніцы. Магчыма, у 1775−1780 гг. тут працавала акушэрская школа. У 1899−1915 гг. будынак ўваходзіла ў комплекс акруговай бальніцы. Пасля Другой сусветнай вайны пабудова выкарыстоўвалася пад жыллё.
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…