Дзеці з размаляванымі тварамі скакалі на батуце і лавілі мыльныя пузыры. Мамы з каляскамі падыходзілі бліжэй да музыкі і цікавіліся, што адбываецца. У паветры гайдаліся каляровыя шарыкі. Цішыню паміж шматпавярховікаў Дзевятоўкі у нядзелю 30 красавіка парушыла адкрыццё дзіцячай цырульні «Падстрыгулькі». Гэта ўжо другі салон, што адкрываюць у Гродне Наталля і Максім Казбанавы. Першыя «Падстрыгулькі» ўжо паўгода паспяхова працуюць на Вішняўцы.
Ідэя дзіцячай цырульні аказалася запатрабаванай у Гродне. «Справа не ў тым, што да нас не было каму стрыгчы дзяцей. Важна, што з нашымі дзіцячымі цырульнямі з’явілася магчымасць выбару, якой раней не было, — распавядае Максім аб сваім праекце. — І вось калі нешта новае з’яўляецца, людзям хочацца паспрабаваць гэтыя магчымасці».
[irp posts="1653″ name="Стрыжка на матацыкле, аквагрым і манікюр. У Гродне адкрыецца першая дзіцячая цырульня «Падстрыгулькі""]
Наведаўшы аднойчы цырульню, кліенты вяртаюцца. Учорашняя навінка робіцца для іх звыклай часткай жыцця. «Думаю, у наступнага пакалення дзяцей, будучыя бацькі каторых ходзяць зараз да нас, ужо не будзе сумневаў, куды адвесці дзіця на стрыжку. Дзіцячыя цырульні стануць нормай, таксама як зараз часткай штодзённасці сталі дзіцячыя цэнтры ды іншыя «развівайкі».Ды і зараз паслугі з «Падстрыгулькаў» карыстаюцца попытам. Ад кастрычніка мінулага года, калі адкрылася першая ў горадзе дзіцячая цырульня, тут раздалі 1000 прамацыйных візітовак, па каторых сёмы раз можна падстрыгчыся бясплатна. Многія кліенты ўжо скарысталіся гэтым падарункам.
Разам з часам прышоў і досвед у арганізацыі працы: «Мы ад пачатку разумелі, лёгка не будзе, але шчыра кажучы, я не думала, што часамі будзе так складана», — дзеліцца ўражаннямі Наталля Казбанава. Бывала, цярпення не хапала не ў майстра, а ў бацькоў - яны пачыналі прыспешваць дзіця ці нервавацца. Зараз адразу пры запісе просім, каб планавалі на стрыжку не менш за 40−50 мінут, каб усё зрабіць спакойна".А калі гэта першая стрыжка і падтрымаць малога разам з бацькамі прыходзяць яшчэ і бабулі-дзядулі, то на стрыжку адводзіцца гадзіна. У гэты час больш нікога ў цырульню не запісваюць.
«Першая стрыжка — гэта вельмі адказна. Калі раптам побач расплачацца іншае дзіця, то малы таксама можа разнервавацца і атрымаць кепскія ўражанні ад цырульні. А мы хочам, каб ад самага пачатку дзіця пачувалася ў нас камфортна і бяспечна».
Ды і сваякам так больш зручна назіраць, як змяняецца любімае дзіця пад нажніцамі майстра.
Каб разам з добрымі ўражаннямі захаваюцца і ўспаміны: некалькі пасмачкаў з першай стрыжкі малога ў «Падстрыгульках» запакоўваюць ў канверцік і аддаюць бацькам.
Апроч эфекта навізны, паводле Максіма, спрыяе развіццю бізнеса якасць паслуг. У «Падстрыгульках» вырашылі ад самага пачатку стварыць цырульню, дзе малым будуць заўжды радыя. Таму і майстроў для працы шукалі такіх, каб былі гатовы ставіцца да кожнага малога кліента, як да свайго дзіцяці.
«Мы адразу дамовіліся, што парыкмахер будзе сустракаць кожнага дзіцёнка, гуляць з ім, размаўляць, дасць магчымасць асвоіцца ў новым месцы. І не важна, дзе потым будзе адбываца стрыжка. Захоча дзіця на стульчыку-машыне — добра. А калі яму зручней застацца з цацкамі на падлозе, значыць, тут і будзем стрыгчыся».
Мяркуючы па тым, як дзяўчаты працуюць, гэта ім ўдаецца і падабаецца:
«З дзецьмі заўсёды цікава. Нават калі не можаш зразумееш іх логіку ці прадказаць паводзіны, — распавядае цырульніца Карына Бойша. — У іх такая энергетыка асобая, што і настрой на працу, і яе вынікі проста дзіўныя».
Складанасць стрыжкі ў сэнсе тэхнікі не заўсёды самая вялікая. Часам за тое, што проста падраўнялі грыўку, бацькі ўдзячны, як за складаную прычоску. Бо раней дзіця «не давалася» і капрызіла, а зараз нарэшце згадзілася.
А калі ўзаемапаразуменне паміж майстрам і малым дасягнута, то даходзіць шэраг і да рэалізацыі самых модных трэндаў: «Для дзяўчатак зараз папулярныя стрыжкі каскадам. Пераходы па даўжыні цікава глядзяцца і лёгка заплятаюцца. Хвост таксама прыгожы атрымліваецца і пасмачкі асобныя можна выпускаць. А для хлопчыкаў модна рабіць праборы, выстрыгі і фігурныя выбрыванні».
Цырульніца Марына Прахода кажа, хто з дзецьмі заўсёды добра ладзіць:
«Магу знайсці падыход, дамовіцца, прыдумаць цікавую забаву для кожнага. Бо дзеці - гэта табе не дарослыя, ім не скажаш, што трэба пасядзець і пацярпець».
А яшчэ, смяецца яна, і сама не забылася, як была малая і папрасіла ў цырульні абрэзаць сваю даўжэзную касу. «Мне і стрыгчыся было не страшна, і стрыгчы самой — не страшна. Мабыць, дзеці гэта адчуваюць».«Калі працуеш з дзецьмі, галоўнае — ўсміхацца і размаўляць», — Віялета Юнда ведае гэта на ўласным досведзе, бо ўжо адпрацавала некалькі месяцаў у «Падстрыгульках» на Вішняўцы. Таксама дапамагаюць і мульцікі. Заглыбіўшыся ў прыгоды героя, малы кліент можа і не заўважыць, як майстар ужо зробіць сваю справу. Прыкладна так справілася Віялета з самым маленькім кліентаў у сваёй практыцы, катораму было толькі 7 месяцаў. «Спачатку з ім пагулялі, потым у крэсла пасадзілі і мульцікі ўключылі. То яму было ўжо не да нажніц і машынкі».Паводле Віялеты, у дзіцячай цырульні шмат магчымасцяў і для творчай рэалізацыі майстра: «Не хачу стрыгчы ўсіх аднолькава, ёсць шмат новых цікавых формаў». Магчымаць паспрабаваць штосці незвычайнае тут прадстаўляецца часта. Вось хутка, разважае яна, набліжаюцца «выпускныя» ў дзіцячых садках, то напэўна прывядуць дзетак абнавіць стрыжкі і зрабіць укладкі.
Выбраць прычоску ці стрыжку для дзіцяці можна на старонцы цырульні ў Facebook, каторую, да слова, вядзе сам Максім. «Мне гэта падабаецца, пішу з задавальненнем. Увогуле, да ўсяго ў цырульні падыходжу з душой і з жаданнем. Я не такі гаспадар, што толькі ўкладае грошы ў справу. Мне і рукамі, і галавой папрацаваць цікава. Так усё арганізаваць, каб людзям спадабалася».Наташа кажа, што іх намаганні ўжо маюць плён. Звяртаючыся ў «Падстрыгулькі», кліенты часта расказваюць, што прышлі ледзь не з апошняй надзеяй на стрыжку. «Недаўна вось, з Мастоў званілі, пыталіся, ці можна прывезці „вельмі капрызнага хлопчыка“. Таксама звярталіся бацькі дзяцей, што маюць цяжкасці ў камунікацыі ці абмежаваныя здольнасці».
Майстры з дзіцячай цырульні знойдуць магчымасць задаволіць кожнага малога, а сама цырульня будзе падрастаць, каб стаць бліжэй да сваіх кліентаў. Наступным раёнам горада, дзе плануюць адкрыць «Падстрыгулькі», стане Фолюш. А ў далейшых вясёлкавых планах сям'і Казбанавых арганізаваць у Гродне вялікі цэнтр дзіцячай прыгажосці і развіцця.
На Дзевятоўцы цырульня «Падстрыгулькі» размяшчаецца па адрасе вул. Таўлая, 30б.
У мікрараёне Вішнявец «Падстрыгулькі» знаходзяцца па адрасе вул. Кабяка 10/4.
Рэжым працы абодвух салонаў: ад 9.00 да 20.00
Сайт: podstrigulki.by
ТАА «Падстрыгулькі»
УНП 591 023 452
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…