Блогер Дзяніс Мукімаў з Абакана — сталіцы Хакасіі - пабываў пазамінулай зімой у Беларусі. Тут ён сустракаў Новы год, а заадно і завітаў у Гродна. Горад спадабаўся яму найбольш з усіх беларускіх гарадоў, але ў гандлі і сэрвісе тут, на думку хлопца, пануе натуральны савок. Толькі цяпер, год пасля паездкі, ён апублікаваў свае ўражанні.
«Гродна мог бы стаць культурнай сталіцай і турыстычнай Мекай Беларусі, як у нас Піцер ці ва Украіне Львоў. Засталося ўсяго нічога — адкрыць нармальныя кафэ і рэстараны і замяніць страшныя слупы-бярвёны на што-небудзь больш вытанчанае», — піша Дзяніс. Далей даем выбраныя цытаты з яго публікацыі і аўтарскія подпісы да фота.
З ўстановамі грамадскага харчавання зусім бяда. Бізнес-ланч сярод белага дня не знойдзеш. У кафэ-рэстаране «Нёман» пануе абуральнае жлобства: цукар да чаю падаюць за асобныя грошы. Я прывык, што цукарніца па змаўчанні заўсёды стаіць на кожным стале нават калі гэта стаянка дальнабойшчыкаў пад Улан-Удэ.
Падобная сітуацыя ў шмат якіх беларускіх крамах: бярэш з вітрыны, да прыкладу, расфасаваныя пернікі ці макароны, падыходзіш да касы, а з цябе яшчэ за поліэтыленавы пакет грошы бяруць. Што перашкаджае ўключыць гэтыя нікчэмныя дробязі ў кошт тавару — невядома.
Да мяжы з Еўрасаюзам некалькі кіламетраў, мясцовыя за мэбляй і бытавой тэхнікай ездзяць у Варшаву, а ў саміх у гандлі і сэрвісе натуральны савок.
Радуе толькі магчымасць разлічыцца за ўсё што заўгодна пластыкавай карткай.
Па Гродна вельмі прыемна шпацыраваць. Прыгожа, як у Чарнаўцах. Толькі архітэктура тут польская, а не аўстра-венгерская.
Можна ўявіць як прыкладна выглядалі гарады Рэчы Паспалітай.
Кожны куток — як з паштоўкі.
Людзей тут зусім мала — прыцягваць іх пакуль няма чым.
Гродзенскі драмтэатр. Будынак уваходзіць ва ўсе спісы самых футурыстычных будынкаў СССР.
Царква, па форме падобная да каталіцкага касцёла.
Пошта. Паштоўка дайшла да Абакана за дзевяць дзён. Вельмі нядрэнны вынік.
У адным з прадуктовых магазінаў прапаноўваюць ратаваць вожыкаў шляхам здачы выкарыстаных батарэек.
На аўтавакзале выяўленая незвычайная і рэдкая археалагічная раскопка — аўтаматычная даведачная ўстаноўка АСУ-3.
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…