Горад

У 90-х — крошка, зараз — граніт. Ці існуе «могілкавая мода» і колькі яна каштуе

«Мужчына прыехаў з нейкай вёскі паблізу Гродна. Яму 70 стукнула тады, жыў самотна. Стары замовіў сабе помнік, а калі прыехаў забіраць, я пацікавіўся, што ён будзе з гэтым помнікам рабіць. Сказаў, што пакладзе ў сарай, суседзям пакіне долары, каб пасля смерці яны паставілі помнік і дадалі дату». Такую гісторыю расказаў Hrodna.life майстар па вырабе помнікаў Мікалай. Паводле яго словаў, зараз гродзенцы вымушаны больш прагматычна падыходзіць да выбару помнікаў памерлым. Пра тое, якія помнікі выбіралі раней і што папулярна зараз, а таксама пра «фішкі», якія дазваляюць эканоміць, спецыялісты па вырабе помнікаў расказалі Hrodna.life

Помнік з адкрытай датай

Мікалай расказаў Hrodna.life, што падобныя замовы — не рэдкасць. Бывае, да майстра звяртаюцца сем'і, прыходзяць дарослыя дзеці з адным з бацькоў і замаўляюць помнік памерламу тату ці маці. «Тады яны разам раяцца, як і з чаго зрабіць помнік, якія здымкі лепш накласці на яго, як аздобіць».

Кансультант фірмы па вырабе помнікаў «Мир камня» Жанна Судніна распавяла, што дзеля эканоміі часта замаўляюць падвойныя помнікі. «Атрымоўваецца больш выгадны, чым два паасобку, нават па мантажы. Усталёўка падвойнага надмагілля абыдзецца прыкладна ў 450 долараў, асобныя — па 350 кожны».

З XVIII стагоддзя надмагіллі пачынаюць аздабляць скульптурамі: анёлаў, Маці Божай, Ісуса Хрыста і інш. З афармлення надмагілля можна зразумець, чым займаўся памерлы пры жыцці. Рабілі такія надмагіллі з розных відаў камяню і з чыгуна. Убачыць іх можна на старых гродзенскіх могілках па вул. Антонава, каторыя вядомыя з канца XVIII стагоддзя. Яны з’яўляюцца ў Беларусі самымі старымі камунальнымі могілкамі, а па мастацкай каштоўнасці не саступаюць могілкам Росы ў Вільні, ці Лычакоўскім у Львове.

З выпадкамі замовы помнікаў «для сябе» спецыялістка таксама сутыкалася. На яе думку, такія замовы робяць, каб не абцяжарваць дзяцей ці сваякоў клопатамі пасля ўласнай смерці. Часам кліенты распавядалі, што не могуць псіхалагічна замовіць помнік са сваім імем, нават калі там адкрытая дата смерці. «Некаторым дарослыя дзеці забараняюць такую эканомію. Маўляў, пакуль жывая, не хочам бачыць цябе на помніку».

Узоры помнікаў, што прапануюць замоўцам

«З практычнага пункту гледжання, зручней адразу ўсё зрабіць. Потым толькі апошнюю дату дадаць. Стэлу здымаць, везці, набіваць надпісы і партрэт — гэта затратна, — патлумачыла Жана Судніна. — Можна ў такіх выпадках замовіць медальёны. Адзін змясціць на помніку, другі пакінуць дома. Потым дадаць яго на помнік — няма праблемы».

Чытайце таксама: Могілкі ці крэматорый? Як Гродна будзе хаваць сваіх памерлых

Бетон, крошка ці граніт

За савецкім часам большасць помнікаў выраблялі з бетону. Формы помнікаў былі прыкладна аднолькавыя. Пра моду і розныя плыні ў вытворчасці надмагілляў пачалі казаць на пачатку 90-х. тады з’явіліся помнікі з розных матэрыялаў, разнастайных формаў і з дадатковым аздабленнем.

На старых могілках у Гродне побач можна пабачыць пахаванні розных часоў

Пра гэта Hrodna.life распавядае майстар па помніках Мікалай. Ён працуе ў гэтай сферы з 1993 года.

«Да канца 1990-х былі папулярнымі помнікі з гранітна-мармуровай крошкі і бетонныя. Гэта былі самыя танныя варыянты. Зараз іх таксама замаўляюць, але вельмі рэдка». Гэтыя матэрыялы не самыя трывалыя, кажа Мікалай. З часам такія помнікі псуюцца ад надвор’я, пачынаюць цмянець.

Жана Судніна пацвярджае: «Перайшлі на граніт. Ён больш трывалы. Як звычайна — прыходзіць нешта новае, ад старога адмаўляюцца».

Мода на мармуровыя помнікі таксама прыйшла ў Гродна ў 90-х, але надоўга не затрымалася. Мікалай тлумачыць гэта тым, што мармур з цягам часу страчвае колер, на ім губляюцца партрэты, а выконваць надпісы трэба залатым, ці чорным.

Самы папулярны матэрыял для помнікаў зараз — граніт. «Вельмі запатрабаваны ў кліентаў, ды і самы прыгожы, самы надзейны матэрыял».

Чытайце таксама: Гродзенскаму вулічнаму музыку «Свістуну» паставілі помнік — за кошт камнеапрацоўчага завода

Фірма Мікалая закупае сыравіну для гранітных помнікаў у Расіі з Карэльскага радовішча граніту. Майстар рэкамендуе граніт яшчэ і таму, што ён больш стойкі да прыродных «капрызаў», трывалы і адносна танны.

Мармур ён прапануе выкарыстоўваць для аздаблення надмагілля: «Мармуровы белы анёл, крыжык, ці вазы будуць вельмі добра глядзецца на тле чорнай гранітнай пліты».

Па словах Мікалая, замова «саліднага» гранітнага помніка разам з надмагіллем і ўсталяваннем будзе каштаваць каля 2000 долараў.

З новых павеваў моды на надмагіллі Мікалай узгадаў пра сінтэтычныя матэрыялы з адмысловых смолаў і каменнай крошкі.

Чытайце таксама: Высякаць дуброву перасталі, але «Аульс» пашыраць няма куды

Мода — «на аматара»

Кансультант кампаніі «Мир камня» Жана Судніна расказала Hrodna.life, што выразнай моды на помнікі няма, усё «на аматара». Людзі рэдка звяртаюцца па замову з уласным бачаннем помніка, хутчэй прыходзяць з канкрэтнымі фотаздымкамі з могілак ці выбіраюць на месцы па каталогах і ўзорах, прадстаўленых у офісе.

«Нашы людзі часцей за ўсё хочуць, каб было „як ва ўсіх“. Але ў маладзейшых бачанне ўжо патроху змяняецца».

Частка помнікаў на старых гродзенскіх могілках прызнаны гістарычнай каштоўнасцю і ахоўваюцца дзяржавай. Гэта найлепш захаваныя помнікі з найбольш складаным дэкорам

Што тычыцца формаў помнікаў, то Жана рэкамендуе аддаваць перавагу больш простым. «У еўрапейскіх краінах, Польшчы, Італіі, найчасцей робяць простакутныя стэлы. Пліты таўшчынёй каля 6 сантыметраў, на падстаўцы ў 10−12 сантыметраў. Зразумела, што гэта не танна. Але такі помнік усталявалі - і больш няма клопату».

Зусім іншы накірунак моды на надмагіллі - украінскі. «На такіх помніках амаль заўжды выразаны розныя фігуры. «Стэлы скамбінаваны з розных кавалкаў камня, шмат адтулін, некалькі слаёў. Не ведаю, мода гэта ці не, але там гэтага шмат». На думку Жаны, у гэтыя два накірункі ўкладаецца большасць замоваў у Гродне: «Простыя лініі - польскія. Выразаныя — украінскія».

Помнікі з выгінастымі лініямі і складанымі формамі Жана Судніна называе «ўкраінскімі». Тыя, што маюць простыя лініі і прамыя вуглы — «польскімі»

Чытайце таксама: Як знікаюць старыя могілкі ў Гродне. Топ-7 ракурсаў «да» і «пасля»

Выбіраюць, азіраючыся на кашалёк

Самы бюджэтны варыянт з мастацкім афармленнем абыдзецца каля 600 долараў, расказала Жана. Гэта будзе стэла на падстаўцы і агароджаны кветнік. Калі стэлу рабіць без партрэта і абмежавацца тратуарнай пліткай, то можна зменшыць кошт удвая.

У афармленні помніка самы бюджэтны варыянт — гравіроўка. Па памеры партрэт будзе большы, чым медальён, прыкладна 18 на 24 сантыменты.

«З гравіроўкай ёсць нюансы, — распавядае Жана. — На шэрым камні яна не заўважная. У дождж таксама робіцца нябачнай — праявіцца, калі камень высахне. Надпісы ў бронзе ці золаце лепш глядзяцца з медальёнамі. Але медальёны выцвітаюць гадоў праз 15 і трэба іх мяняць, а гравіроўку можна проста падфарбаваць адмысловай фарбай».

Найбольш папулярная спалучэнне камяню ў помніку — чорны і карычневы граніт

З матэрыялаў найбольш часта замоўцы выбіраюць граніт. «Чорны па якасці лічыцца самым лепшым. У яго зярно шчыльнейшае. Каляровы граніт каштуе амаль на палову больш.

«Часцей за ўсё спалучаюць чорны і карычневы камень. Яны аднолькавыя па кошце. Карычневы трохі саступае па шчыльнасці - у ім больш слюды. Але слюда надае камяню бляск».

Кампанія «Мир камня» працуе з гранітам з Ленінградскай вобласці Расіі, Украіны і Фінляндыі.

Адкуль пайшла традыцыя ставіць помнікі

Яшчэ ў каменным веку з’явілася практыка класці на магілу каменне — так абазначалі месца пахавання. У старажытным Егіпце для ўшанавання памерлых будавалі піраміды, у Грэцыі і Рыме — усталёўвалі стэлы або скульптуры, на тэрыторыі Еўропы — курганы і магільныя склепы. З распаўсюджаннем хрысціянства пачалі ставіць драўляныя ці каменныя крыжы.

Звыклы для нашага вока выгляд могілкі прымаюць у XX ст.: помнік у выглядзе металічнага крыжа ці бетоннага маналіта і агароджа вакол

Кошты растуць, «пахавальныя» заначкі таннеюць

Па словах Жаны, граніт даражае ўвесь час. У параўнанні з мінулым годам кошты падняліся на 30%. Праз тое растуць і цэны помнікаў. Чэргаў ці надзвычайнага попыту ў сувязі з кавідам за апошнія два гады ў фірме не было.

На выраб помніка патрэбна 3−4 месяцы. Усталёўваюць іх звычайна праз год пасля пахавання. На мантаж даюць гарантыю да пяці гадоў.

Чытайце таксама: Загадка аднога помніка: як звязаныя гродзенскія могілкі і «На ростанях» Коласа

«У сталых людзей старой загартоўкі звычайна ўсё сабрана на чорны дзень. Яны маюць грошы, адкладзеныя „на смерць“. Таму сваякі не чакаюць, робяць замову адразу пасля пахавання», — распавяла Жана.

Пасля таго, як долар падаражаў, людзі сталі часцей заходзіць і пытаць: мо варта замовіць помнік зараз, «пра запас», расказала спецыялістка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Інтэрнэт — сіла. Да 2020 улады гэтага не разумелі». Стваральнік Гродзенскага форума расказаў пра байнэт нулявых

Гродзенскі форум існуе больш за 20 гадоў і абнаўляецца дагэтуль. Людзі ўсё яшчэ шукаюць там…

7 лістапада 2024

Грэчка з чарніцамі, жывая музыка і «сарамлівы» стрыптыз. Рэстаранам «Беласток» у Гродне і Grodno ў Беластоку споўнілася 50 гадоў

У Гродне працуе рэстаран «Беласток», а ў польскім Беластоку – бар Grodno. У 1974 годзе…

5 лістапада 2024

«Прабіце, калі ласка». Як у Гродне адным талончыкам ламалі сістэму

Гродзенскія кантралёры - самыя суровыя, а пасажыры - самыя дружныя. Квіток можна на выхадзе з…

4 лістапада 2024

«Мяне не перамагчы, я не спаборнічаю». Гродзенка перанесла аперацыю на ствале галаўнога мозгу — вось як змянілася яе жыццё

Раніцай гродзенка Людміла Юрахно як звычайна пайшла на працу, але дадому вярнулася толькі праз паўгода.…

1 лістапада 2024

«Воку няма за што зачапіцца». Спыталіся ў дызайнера, што не так з інтэр'ерамі гродзенскіх устаноў

Гродзенцы скардзяцца, што шмат якія ўстановы ў горадзе выглядаюць аднолькава. Напрыклад, некаторых расчаравалі рэндары інтэр'ераў…

31 кастрычніка 2024

Куды з’ездзіць на Хэлоўін у Гродзенскай вобласці: 5 містычных месцаў ад замкаў да млыноў

Адчуць таямнічую атмасферу Хэлоўіна можна ў розных месцах Гродзеншчыны: у рэгіёне мноства закінутых сядзіб, старажытных…

29 кастрычніка 2024