Людзі і справы

Мода 70-х — падстаканнікі для стограмовікаў. Галерэя Hrodna.life у падтрымку музея Януша Паруліса папоўнілася новымі малюнкамі

Навучэнкі студыі Кацярыны Забелінай працягваюць дапаўняць свае малюнкі экспанатамі з музея. Скетчы могуць дапамагчы захаваць калекцыю пабытовых рэчаў з мінуўшчыны ад распродажу. Гэтым разам побач з пірожнымі з’явіліся кілішкі і стограмовікі ў падстаканніках.

Са словаў Януша, у канцы 70-х — пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя іх выкарыстанне ўвайшло ў моду. Дадавала шляхетнасці простаму гарадскому быту. «Я сам з такіх пры самавары піў! Гарэлку», — Януш смяецца і блішчыць вачамі, выбіраючы экспанаты. Ці то ён жартуе, ці праўду кажа - не адгадаеш. Бо далей — проста з моста — пачынае спяваць пра Машу пры самавары.

А ўжо на парозе ізноў аклікае, працягваючы імправізаваны канцэрт. Аказваецца, сабачка пры музеі таксама ўмее спяваць.

Карацей, з музея Януша нельга сысьці ў кепскім настроі. Калі раптам хандра накаціла, то варта наведаць і парадавацца жыццю разам з гаспадаром і яго рэчамі, што шмат ведаюць пра жыццё.

Што да новых скетчаў, то даўнішнія шкляначкі з’явіліся і на іх.

Да прац пачаткоўцаў дадаліся і больш сталыя работы — акварэльны малюнак Кацярыны Забелінай і пастэль ад Юліі Коўш.

Яшчэ адна добрая навіна ў тым, што на мінулым тыдні на адну з прац галерэі знайшоўся пакупнік. Аўтарка малюнка, Віка Кергет, якая вучыцца маляваць у Дар'і Іманавай, была вельмі ўсцешана тым, што яе працу захацелі набыць. Так што першае ахвяраванне для захвання калекцыі зроблена, а вось гэты скетч застанецца надалей толькі ў нашай віртуальнай галерэі.

Калі і вам прышоўся даспадобы нейкі малюнак, то яго таксама можна набыць. Напішыце на нашу паштовую скрыню info@hrodna.life — і мы звяжамся з аўтарам, каб вы маглі атрымаць малюнак, і з Янушам, каб ён атрымаў ваша ахвяраванне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025