Навучэнкі студыі Кацярыны Забелінай працягваюць дапаўняць свае малюнкі экспанатамі з музея. Скетчы могуць дапамагчы захаваць калекцыю пабытовых рэчаў з мінуўшчыны ад распродажу. Гэтым разам побач з пірожнымі з’явіліся кілішкі і стограмовікі ў падстаканніках.

Са словаў Януша, у канцы 70-х — пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя іх выкарыстанне ўвайшло ў моду. Дадавала шляхетнасці простаму гарадскому быту. «Я сам з такіх пры самавары піў! Гарэлку», — Януш смяецца і блішчыць вачамі, выбіраючы экспанаты. Ці то ён жартуе, ці праўду кажа - не адгадаеш. Бо далей — проста з моста — пачынае спяваць пра Машу пры самавары.

Януш Паруліс

А ўжо на парозе ізноў аклікае, працягваючы імправізаваны канцэрт. Аказваецца, сабачка пры музеі таксама ўмее спяваць.

Карацей, з музея Януша нельга сысьці ў кепскім настроі. Калі раптам хандра накаціла, то варта наведаць і парадавацца жыццю разам з гаспадаром і яго рэчамі, што шмат ведаюць пра жыццё.

Што да новых скетчаў, то даўнішнія шкляначкі з’явіліся і на іх.

Да прац пачаткоўцаў дадаліся і больш сталыя работы — акварэльны малюнак Кацярыны Забелінай і пастэль ад Юліі Коўш.

скетч з музея паруліса (1) скетч з музея паруліса (4)

Яшчэ адна добрая навіна ў тым, што на мінулым тыдні на адну з прац галерэі знайшоўся пакупнік. Аўтарка малюнка, Віка Кергет, якая вучыцца маляваць у Дар'і Іманавай, была вельмі ўсцешана тым, што яе працу захацелі набыць. Так што першае ахвяраванне для захвання калекцыі зроблена, а вось гэты скетч застанецца надалей толькі ў нашай віртуальнай галерэі.

Image00006

Калі і вам прышоўся даспадобы нейкі малюнак, то яго таксама можна набыць. Напішыце на нашу паштовую скрыню [email protected] — і мы звяжамся з аўтарам, каб вы маглі атрымаць малюнак, і з Янушам, каб ён атрымаў ваша ахвяраванне.

скетч з музея паруліса (7)