Людзі і справы

Як спінэр, гарбата і лыжы дапамагаюць у фізіцы. Настаўнік распрацаваў гульню для смартфонаў

Гродзенскі настаўнік фізікі Сяргей Фадзін у дзяцінстве недалюбліваў гэты прадмет. Цяпер стварыў дадатак для мабільных тэлефонаў, каб дзецям весялей было вувычаць навуку Эйнштэйна і Ньютона.

Сяргею Фадзіну 29 год. Пяць год выкладае фізіку. Працуе ў 9−11 класах гродзенскай школы № 26. На летніх канікулах вырашыў зрабіць навуку для школьнікаў больш прывабнай і распрацаваць гульню для мабільнікаў.

— Я ствараў гульню для сямікласнікаў, у якіх толькі пачынаецца фізіка, каб матываваць іх да вывучэння, зацікавіць. Упэўнены, што яна здыме псіхалагічную напругу і надасць дзецям упэўненасці ў сваіх сілах і ведах. Таксама заняўся гэтым для сябе, каб зрабіць нешта новае, — распавядае Сяргей.

Дадатак «4PhysicsPictures», або скарочана «4PhPi», складаецца з 40 узроўняў. На кожным прапануецца адно заданне з чатырох карцінак, аб’яднаных агульнай тэмай. Вучню трэба здагадацца, што агульнага ў малюнках і скласці слова з прапанаваных літар. Толькі пасля правільнага адказу ён зможа перайсці на наступны ўзровень.

Напрыклад, выявы спінэра, лыжніка, колаў ровара і аўтамабіля кажуць пра трэнне, а гарбата, закаткі і разведзеныя ў вадзе фарбы — пра дыфузію.

Большасць паняткаў з гульні, як «хуткасць», «магутнасць», ужо вядома сямікласнікам у сярэдзіне навучальнага года. Ёсць і заданні «на выраст»: напрыклад, імёны некаторых навукоўцаў, якіх дзеці будуць праходзіць у старэйшых класах. Гульня разлічана на аднаго чалавека.

За гульню вучні атрымалі «дзясяткі» і «дзявяткі»

Настаўнік тэставаў сваю распрацоўку на старэйшых вучнях, бо не вядзе ў сямікласнікаў.

— Яны сустрэлі гульню пазітыўна, аднак без вялікага захаплення. Не дзіва, бо для іх яна даволі простая. Але першы раз прасядзелі над ёй цэлы урок, — распавядае Сяргей.

Дзеці нават атрымалі адзнакі за гульню: хто справіўся першым — 10, другім — 9, трэці — 8. Астатнія дзеці падыходзілі да настаўніка цягам дня, каб атрымаць дадатковы бал. Самаму хуткаму вучню спатрэбілася 40 хвілін на ўсе заданні.

У планах перакласці гульню на беларускую мову

Настаўнік ствараў гульню 4 месяцы. Асновы праграмавання ведаў яшчэ з універсітэта. Дапамаглі відэаролікі на Youtube, па-руску, па-англійску і нават па-інданэзійску.

За распрацоўку дадатка атрымаў дыплом ІІІ ступені ў абласным этапе конкурса «Компьютер. Образование. Интернет».

У планах перакласці гульню на беларускую мову і распрацаваць больш складаныя заданні. Сяргей не плануе пераходзіць з настаўнікаў у праграмісты. Мяркуе, што яго ўзровень валодання праграмаваннем не дастатковы для гэтага.

— Часам настаўнікі скардзяцца, што ў іх шмат лішняй працы. А вы зрабілі нешта па-над абавязкамі…

— Нічога надзвычайнага. Іншыя настаўнікі таксама ствараюць сайты, дадаткі.

— Чаму сённяшніх дзяцей трэба дадаткова матываваць мабільнымі гульнямі?

— Фізіка насамрэч цікавы прадмет, але часам не хапае абсталявання, матэрыяльнай базы: мультымедыйнай устаноўкі, камп’ютара. Тады б працэс значна палегчыўся. Настаўнік прасцей і яскравей мог бы паказаць эксперыменты. Прыбораў не хапае, каб паказваць вопыты.

— Вы можаце параўнаць дзяцей перыяда, калі вы вучыліся ў школе, і сучасных?

— Агулам у сённяшніх дзяцей не хапае практычнай арыентаванасці ведаў. Дзіця вывучыла параграф, але часта не можа яго стасаваць у практыцы. Або дзеці «зубраць», або ўвогуле не пераймаюцца. Гэта датычыць усіх прадметаў, не толькі фізікі.

Спампаваць гульню для Android можна ў Play Market.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024