Мэбля зробленая зняволенымі. Крыніца: един.бел
Інтэрнэт-крама «МАГАЗИН еДИН» пачала працаваць 20 красавіка 2023 года. На пляцоўцы прадаюць тавары, якія зрабілі зняволеныя ў беларускіх турмах. Дэпартамент выканання пакаранняў МУС паведаміў, што «асартымент шырокі». Hrodna.life паглядзеў, якія рэчы, зробленыя ў тым ліку рукамі палітвязняў, прадаюць у новай інтэрнэт-краме.
Сярод тавараў: мэбля, адзенне, каваныя вырабы для дома і сада, а таксама будаўнічыя матэрыялы і гаспадарчыя тавары. Абяцаюць гарантыю якасці і дасяжныя цэны.
Назва «Магазин еДИН» — своеасаблівая гульня словаў ад скароту ДИН — Департамент исполнения наказаний.
Камплект мэблі «ЮНИОР» у дзіцячы пакой складаецца з ложка, стала, двух тумбаў і лесвіцы-стэлажа. Камплект зрабілі ў ваўкавыскай калоніі.
Падобны камплект мэблі на сайце grodno.domodel.by каштуе 1233 рублі.
Таксама ў інтэрнэт-краме прадаюць мангалы.
Габарыты самага вялікага і дарагога мангала — 2 м х 1,8 м х 0,8 м.
Чытайце таксама: Гатуем на мангале: 5 простых і смачных рэцэптаў на вуглях
Стэлаж зрабілі зняволеныя папраўчай калоніі № 20 у Мазыры. Каркас зроблены са стальной профільнай трубы. Паліцы — з сасновага шчыта таўшчынёй 18 мм.
Камоду CLOUTIER з масіва дрэва хвойных парод зрабілі зняволеныя мазырскай папраўчай калоніі № 20. Гарантыйны тэрмін камоды — 12 месяцаў.
Самая дарагая пазіцыя сярод мэблі - канапа «Честер». «Сучаснае выкананне легендарнай канапы, прадстаўленае ў найлепшых традыцыях англійскага стылю. Дзякуючы сваёй зручнай канструкцыі і раскошнаму экстэр’еру, мадэлі стылю „Чэстэр“ па-ранейшаму застаюцца аднымі з самых вядомых і папулярных прадметаў мэблі ў свеце. Канапа „Чэстэр“ ідэальна падыдзе як для класічных, так і для сучасных пакояў, кабінетаў або фае», — напісана ў апісанні да тавара.
Канапу зрабілі ў ваўкавыскай калоніі. Дастаўляць абяцаюць у сабраным выглядзе.
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…