Людзі і справы

«Міліцыя ўсміхаецца, сваякі змірыліся, дзецям падабаецца». Як гродзенец Лімон жыве з татуіроўкамі на твары

Аляксей Ліман, вядомы ў Гродне як «Лімон», — адзіны чалавек у горадзе, у якога амаль 30% галавы ў татуіроўках. Размаляваныя ў яго і іншыя часткі цела ды на гэтым ён не плануе спыняцца. У 23 гады Лімон — вядомы гродзенскі татуіроўшчык, бармэн ды «твар» расійскай брокерскай кампаніі.

На твары больш тату, чым у іншых на ўсім целе

У Гродне нікога не здзівіш татуіроўкамі на целе. Іншая справа — тату на твары. Свой першы малюнак на твары хлопец набіў у 18 гадоў - гэта быў малы і непрыкметны якар.

«Я разумею, што татуіроўкі на твары — гэта на ўсё жыццё, але мяне яны прываблівалі яшчэ ў падлеткавым узросце. Мне тады захацелася абзавесціся сваім якарам. Але з часам на мне стала з’яўляцца ўсё больш малюнкаў. Цяпер на маёй галаве, напэўна, больш татуіровак, чым у сярэднестатыстычнага беларуса на ўсім целе».

Эмблема кампаніі на твары за 3 тысячы долараў

Меч з’явіўся на твары Аляксея пасля суму. Аднойчы хлопец прыйшоў у салон, у якім працуе, і вырашыў, як кажа, «пакутнуць» [Аляксей сказаў па-руску: «страдануть"]. Майстар тады зрабіў першую вялікую татуіроўку на твары Лімона. Таксама на галаве Аляксея ёсць надпіс «не адчуваю болю», ёсць тату ў выглядзе адтуліны ад кулі на скроні, што азначае «адзіны шлях». Таксама ёсць тату з надпісам на латыні «Усё пайшло не так». Але самая вялікая татуіроўка на твары гродзенца гэта эмблема расійскай брокерскай кампаніі, за якую яму заплацілі вялікую суму грошай.

«У інтэрнэце я знайшоў аб’яву: сур’ёзная кампанія, звязаная з фінансавай пірамідай, праводзіць акцыю — «зрабі тату кампаніі і атрымай грошы». Я паглядзеў прайс і абраў самую вялікую татуіроўку, якую трэба было наносіць на твары. За гэты малюнак я атрымаў 3000 долараў, якія ў ўклаў у апаратуры і фарбу для тату. Можна сказаць, грошы ўклаў у добрую справу. Не шкадую, што набіў такі малюнак, ён мне нават пасуе».

Грошы тады гродзенцу перадалі праз месяц, а вось ці існуе зараз тая брокерская кампанія, хлопец не ведае, бо сувязь яны наогул не падтрымліваюць.

«Паласа ваяра» — не апошняя татуіроўка

На галаве ў Лімона цяпер дзевяць татуіровак. Апошняя з’явілася зусім нядаўна: хлопец вырашыў пасярэдзіне твару набіць «паласу воіна».

«Мая лінія трохі адрозніваецца ад правільнай. Гэтая лінія з палiнэзiйскай гісторыі - паласа воіна. Рабілі яе пераважна ў плямёнах Маоры. Ды і цяпер робяць такія лініі. Я, вядома, не палiнэзiйскiй воін, але вырашыў зрабіць нешта падобнае. Такая ідэя ў мяне з’явілася вельмі даўно, са з’яўленнем якара на твары. Два дні ляжаў ноччу перад нанясеннем татуіроўкі і думаў: трэба «страдануць» і зрабіць яе. У выніку нешта атрымалася».

Аляксей адзначае, што гэта не апошняя татуіроўка на твары, ён адкрыты нават для рэкламных прапаноў.

«Што будзе ў будучыні - не ведаю, але пакуль б’ю татуіроўкі»

Вучыцца біць татуіроўкі Аляксей пачаў у 11 гадоў, а сур’ёзна заняўся гэтай справай у 15. Вучыўся на… апельсінах, а са з’яўленнем добрай машынкі перайшоў на людзей.

«Спачатку людзі шарахаліся, пальцам паказвалі, ды і цяпер гэта працягваецца, але я сам да сваіх татуіровак прывык, наогул не звяртаю ўвагу на людзей. Міліцыя ўсміхаюцца, сваякі змірыліся, дзецям падабаецца. Да сваёй працы я стаўлюся сумленна, выконваю заказы якасна. Ужо больш за восем гадоў набіваю татуіроўкі, цяпер гэта асноўны від дзейнасці. Працую ў салоне „Трынаццаты Цыкл“. А так па адукацыі я электрык, таксама прайшоў курсы бармэна, працаваў у некаторых піцейных установах.

Праз 5−10 гадоў я не ведаю кім буду, усё вельмі складана. Я не магу нават сказаць, што будзе заўтра ці праз тыдзень. Проста не ведаю куды занясе мяне мая рака, спадзяюся, усё будзе добра. Будзем развівацца і будзем спасцігаць новыя вышыні. Ёсць думка ў будучыні заняцца барберскай справай [барбер — цырульнік для мужчын — рэд.], а як яно ўсё пойдзе, нават не ведаю».

Прывітанне з ваенкамата

Аляксею 23 гады, нядаўна яму прыйшла павестка ў ваенкамат. Яшчэ пяць гадоў таму хлопец быў нягодны да вайсковай службы ў мірны час. Тады татуіровак у яго яшчэ не было.

«Я быў шакаваны, што мне прыйшла павестка, нават і не ведаю, што яны ад мяне хочуць. Трэба будзе схадзіць і даведацца. Я тут пачаў думаць, можа яны захацелі мяне ўбачыць у мэтах супрацоўніцтва і рэкламы? На твары яшчэ месца ёсць».

Падзяліцца
Меткі: модахобі

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024