АБНОЎЛЕНА. У Брэсце мастак натхніўся фотаздымкам, зробленым журналістам Hrodna.life падчас затрымання блогера ў Гродне, паведамляе «Брэсцская газета». У хуткім часе стрыт-арт абарвалі.
На сцяне ў цэнтры Брэста раніцай 4 чэрвеня заўважылі свежанькі стрыт-арт, звязаны з нядаўнімі падзеямі ў Гродне. Журналісты «Брэсцкай газеты» даведаліся, дзе гэта, і таксама зрабілі фота. Невядомы мастак адлюстраваў міліцыянта, які сядзіць на лавачцы, плача і марыць пра Оскар.
У 12.45 брэсцкага «міліцыянера» са сцяны часткова сарвалі піша інтэрнэт-рэсурс, які прызналі экстрэмістскім.
А вось фота, якоя паслужыла асноваю для стрыт-арту. Яно зроблена пасля затрымання Сяргея Ціханоўскага ў Гродне.
Як бачым, мастак унёс некаторыя карэктывы: зняў міліцыянту маску, закрыў твар рукамі, дадаў слёзы і думкі аб галоўнай прэміі амерыканскіх кінаакадэмікаў.
Вечарам 29 мая ў Гродне падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку Святланы Ціханоўскай кіраўнік яе штаба — блогер Сяргей Ціханоўскі- быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.
Ціханоўскі ішоў сярод людзей па плошчы, калі яго за рукаў стала хапаць жанчына з крыкамі: «Сяргей, пачакайце». Яе змаглі адцясніць прыхільнікі Ціханоўскага. Сам блогер назваў яе правакатаркай.
Затрыманне Ціханоўскага і «напад на міліцыянта» ў Гродне: разбіраем відэа з месца падзей
Тут жа на плошчы з’явіліся два міліцыянты, адзін з іх прадставіўся ўчастковым інспектарам. Жанчына, што кідалася да Ціханоўскага, стала скардзіцца, што той адмовіўся адказваць на яе пытаньні. Міліцыянты спрабавалі затрымаць Ціханоўскага, натоўп стаў адціскаць блогера ад іх. У нейкі момант адзін з праваахоўнікаў апынуўся на асфальце. Тут жа пачуліся міліцэйскія свісткі. Людзі сталі раіць «Сяргей, сыходзь», але Ціханоўскі спакойна адказваў, што нічога не парушае.
Міліцыянт, які ўпаў на пікеце Ціханоўскай у Гродне, раней ужо ўдзельнічаў у «палітычных» справах
Пасля таго на плошчы зьявіліся амапаўцы, якія і затрымалі блогера і іншых членаў яго каманды.
МУС пракаментавала затрыманне Ціханоўскага: заведзена крымінальная справа
На наступны дзень пасля інцыдэнту ў Гродне стала вядома, што Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.
Неўзабаве Святлана Ціханоўскі выступіла з афіцыйнай заявай. Па словах патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты, мела месца правакацыя, а пікет насіў законны і мірны характар.
Паплечнік Ціханоўскіх: «На лецішчы Ціханоўскага пад Гомелем следчыя знайшлі 900 тысяч долараў»