Здароўе і спорт

Адзінае месца са снегам: «Каробчыцкі Алімп» прымае першых наведвальнікаў у новым сезоне

З першым днём зімы парк актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» адкрыў новы сезон. Пакуль для наведвальнікаў даступная толькі траса для цюбінгаў, але ўжо пачалася актыўная падрыхтоўка горак для лыжнікаў.

У гэтым годзе адкрыццё сезону стала самым раннім за існаванне зімовага комплексу. У папярэднія гады «Алімп» адкрывалі не раней студзеня. Цяпер адміністрацыя вырашыла паспрабаваць працу без натуральнага снегу, але пры спрыяльных умовах надвор’я, што дае магчымасць снежным гарматам на працягу некалькіх дзён засыпаць горкі. Пакуль для наведвальнікаў гатовы толькі схіл для цюбінгаў, даўжыня якога каля 240 метраў.


Адзінае месца, дзе можна ўбачыць снег

У дзень адкрыцця людзей на горцы было не так ужо і шмат, хоць траса для катання ў добрым стане. Дыяна і яе дачка Валерыя прыехалі ў Каробчыцы аднымі з першых: убачыць снег і адкрыць для сябе новы сезон. «Мы прыехалі сюды зіму сустрэць, бо гэта адзінае месца ў нас у ваколіцы, дзе можна бачыць снег у першы дзень снежня. Тут добразычлівая атмасфера і цэны прымальныя».


«Не ўсе ведаюць пра адкрыццё — у гэтым ёсць плюсы»

У «Алімпе» ёсць 150 цюбінгаў, якія можна арандаваць на любы час. Але многія прыязджаюць на горку са сваімі «ватрушкамі». Так зрабілі Зміцер і Вольга, якія прыехалі на горку з дзецьмі.

«Чакалі адкрыцця і якраз гэта сімвалічна адбылося ў першы дзень зімы. Мы ў мінулым годзе спецыяльна купілі цюбінгі. Яшчэ не ўсе ў горадзе ведаюць, што „Алімп“ адкрыўся, таму мала людзей, але і ў гэтым ёсць свае плюсы. Катацца на горцы падабаецца не толькі дзецям, але і дарослым».

«У Беларусі цяжка са снежнымі зімамі»

Дабрацца ў Каробчыцы можна як на сваім транспарце, так і на гарадскім. Амаль кожную гадзіну з аўтавакзала адпраўляецца аўтобус. Як паказала практыка апошніх сезонаў, гродзенцы аддаюць перавагу дабірацца на «Алімп» сваім ходам. Марына і Аляксандр з дзецьмі прыехалі да заснежанага схілу на машыне.

«Лепш за ўсё дабірацца сюды на сваім транспарце: калі захацеў тады і паехаў. Бо на аўтобусе ўсёй сям’ёй не вельмі зручна ехаць. На горцы нам спадабалася. Не кожны дзень снег бывае, таму трэба карыстацца момантам. Мы з сям’ёй выхадны правялі з карысцю і гэтаму вельмі рады. Зараз у Беларусі складана са снежнымі зімамі, таму часам трэба выбірацца ў такія месцы і катацца нават сярод травы «.

Чым парадуе «Алімп» у новым сезоне?

У парку ў мінулыя сезоны бракавала сноўбордаў. Гэтую праблему ў гэтым годзе адміністрацыя паспрабуе вырашыць. Дзесяць новых сноўбордаў парк ужо набыў. Таксама ў «Каробчыцкім Алімпе» ў снежні плануецца адкрыць для наведвальнікаў абноўленае міні-кафэ. З цэнамі і часам працы парку ў новым сезоне вызначацца ў бліжэйшы час.

На «Алімпе» з 1 снежня сталі рыхтаваць і іншыя горкі для наведвальнікаў, але каб іх падрыхтаваць неабходна надвор’е з сярэдняй тэмпературай -10 на працягу тыдня.

Нагадаем, у мінулым годзе з-за ўмоў надвор’я «Каробчыцкі Алімп» прыняў першых наведвальнікаў толькі 19 студзеня. У той дзень таўшчыня снежнага покрыва на схілах была каля 50 см. За мінулы сезон «Алімп» прыняў больш за 10 000 чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024