Дзяцей 6−16 гадоў пазнаёмяць з навыкамі прафесій, якія будуць запатрабаваныя ў найбліжэйшай будучыні. Школа распачнецца з курса «Асновы робататэхнікі». Веды будуць карыснымі, нават калі дзіця не стане праграмістам ці інжынерам.
Перспектывы, якія стаяць перад дзецьмі - атрымаць унікальныя веды. Яны будуць карыснымі, нават калі навучэнцы не звяжуць жыццё з IT або інжынерыяй. Дзеці навучыцца ставіць задачы і выконваць іх, працаваць у камандзе. Таццяна ўпэўнена, што з часам «Школа будучых прафесій» прыцягне патэнцыйных працадаўцаў.
Перспектывы бацькоў, як кажа Таццяна, усміхаючыся, — мець «нестандартна думаючае дзіця». Яна лічыць, што ў бацькоў, якія звярнуліся ў школу, ёсць дакладнае бачанне яе перспектыўнасці.
Прэзентацыя праекта і методыкі адбылася 6 лістапада, запуск плануецца 12 лістапада. Адкрыты набор у новыя групы, таксама адкрыты ліст чакання. Калі набяруць дзяцей, запусцяць курсы па відэамантажу і фатаграфіі.
— Справа ў тым, што кожны набор для зборкі робата каштуе каля 1000 $ і разлічаны на двух дзяцей. Таму колькасць месцаў у групе строга абмежавана і можа быць не больш за 12 чалавек. За кожным дзіцём замацоўваецца яго месца да канца курса, — расказвае Таццяна.Пакуль будуць працаваць групы выхаднога дня, у суботу і нядзелю у 14.00. Занятак доўжыцца дзве акадэмічныя гадзіны, плюс перапынак для адпачынку і камунікацыі. Самыя папулярныя кірункі ў школе — IT і інжынерыя.
— На дадзены момант найбольшую цікавасць у бацькоў і дзяцей выклікаў курс, звязаны з трыма дысцыплінамі: механікай, канструяваннем і праграмаваннем, — кажа Таццяна. — Яго мы запускаем самым першым, называецца ён «Асновы робататэхнікі». Дзеці будуць самастойна збіраць робатаў, а затым пісаць для іх праграмы.
Выкладчык курса — Ганна Альшэўская, спецыяліст адукацыйнага інавацыйнага цэнтра педагагічнага факультэта ГрДУ, матэматык па адукацыі, выкладчык матэматыкі і інфарматыкі.У планах Таццяны — арганізаваць фестываль па робататэхніцы. Яна кажа, што ў Мінску гэты напрамак ужо паспяхова развіваецца і прыносіць плён. Кіраўнічка школы ўпэўнена, што хутка дзеці з Гродна таксама змогуць выступаць на конкурсах.
— Хоць мы і называемся школай, мы будзем старацца стварыць хутчэй дом, чым навучальную ўстанову, — кажа Таццяна. — Мы створым такую абстаноўку, у якой хочацца тварыць, і ў якой кожнае дзіця будзе адчуваць сябе разняволеным, зразуметым, любімым.
«Школа будучых прафесій» — толькі адна з задумаў кіраўніцы арт-пляцоўкі «ПятниЦа» Таццяны Чарнякевіч па развіццю крэатыўнага вольнага часу і адукацыі ў дзяцей і дарослых.
— У нас з мужам саспела ідэя адкрыць арт-пляцоўку для творчых, інтэлігентных, крэатыўных людзей горада, дзе збярэм усё найлепшае для гродзенцаў: фітнес, танцы, тэатральную студыю, студыю прыгажосці, школу будучых прафесій і іншае, — расказвае Таццяна. — Гэта будзе месца, дзе кожныя выходныя будуць праходзіць бясплатныя майстар-класы, месца, куды хочацца вяртацца.Адрас: Леніна, 5 (2 паверх), арт-пляцоўка «Пятнiца»
Таццяна Чарняўская ў ВК: vk.com/naila_bellydance
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…