Дзяцей 6−16 гадоў пазнаёмяць з навыкамі прафесій, якія будуць запатрабаваныя ў найбліжэйшай будучыні. Школа распачнецца з курса «Асновы робататэхнікі». Веды будуць карыснымі, нават калі дзіця не стане праграмістам ці інжынерам.

З часам школа прыцягне патэнцыйных працадаўцаў

tatyana-chernyavskaya-grodno— Наша задача — даць дзецям найбольш актуальную адукацыю, развіць неабходныя навыкі і ўменні, якія спатрэбяцца ў будучай працы і дапамогуць у самарэалізацыі, — расказвае кіраўнічка арт-пляцоўкі «ПятниЦа» Таццяна Чарняўская (на фота). — Мы працуем дзеля папулярызацыі робататэхнікі і інавацый у Беларусі, развіцця творчай актыўнасці дзяцей і моладзі, прыцягнення лідараў меркаванняў для падтрымкі гэтай галіны.

Перспектывы, якія стаяць перад дзецьмі - атрымаць унікальныя веды. Яны будуць карыснымі, нават калі навучэнцы не звяжуць жыццё з IT або інжынерыяй. Дзеці навучыцца ставіць задачы і выконваць іх, працаваць у камандзе. Таццяна ўпэўнена, што з часам «Школа будучых прафесій» прыцягне патэнцыйных працадаўцаў.

Перспектывы бацькоў, як кажа Таццяна, усміхаючыся, — мець «нестандартна думаючае дзіця». Яна лічыць, што ў бацькоў, якія звярнуліся ў школу, ёсць дакладнае бачанне яе перспектыўнасці.

Першы курс — «Асновы робататэхнікі»

Прэзентацыя праекта і методыкі адбылася 6 лістапада, запуск плануецца 12 лістапада. Адкрыты набор у новыя групы, таксама адкрыты ліст чакання. Калі набяруць дзяцей, запусцяць курсы па відэамантажу і фатаграфіі.

— Справа ў тым, што кожны набор для зборкі робата каштуе каля 1000 $ і разлічаны на двух дзяцей. Таму колькасць месцаў у групе строга абмежавана і можа быць не больш за 12 чалавек. За кожным дзіцём замацоўваецца яго месца да канца курса, — расказвае Таццяна.

Такіх Lego-робатаў будуць збіраць і праграмаваць дзеці. Робат-слон умее хадзіць і браць хобатам костку.
Такіх Lego-робатаў будуць збіраць і праграмаваць дзеці. Робат-слон умее хадзіць і браць хобатам костку.
Пакуль будуць працаваць групы выхаднога дня, у суботу і нядзелю у 14.00. Занятак доўжыцца дзве акадэмічныя гадзіны, плюс перапынак для адпачынку і камунікацыі. Самыя папулярныя кірункі ў школе — IT і інжынерыя.

— На дадзены момант найбольшую цікавасць у бацькоў і дзяцей выклікаў курс, звязаны з трыма дысцыплінамі: механікай, канструяваннем і праграмаваннем, — кажа Таццяна. — Яго мы запускаем самым першым, называецца ён «Асновы робататэхнікі». Дзеці будуць самастойна збіраць робатаў, а затым пісаць для іх праграмы.

Выкладчык курса — Ганна Альшэўская, спецыяліст адукацыйнага інавацыйнага цэнтра педагагічнага факультэта ГрДУ, матэматык па адукацыі, выкладчык матэматыкі і інфарматыкі.

computer_dai-ke_unsplash
Фота: Dai Ke, unsplash.com
У планах Таццяны — арганізаваць фестываль па робататэхніцы. Яна кажа, што ў Мінску гэты напрамак ужо паспяхова развіваецца і прыносіць плён. Кіраўнічка школы ўпэўнена, што хутка дзеці з Гродна таксама змогуць выступаць на конкурсах.

Дом, а не навучальная ўстанова

— Хоць мы і называемся школай, мы будзем старацца стварыць хутчэй дом, чым навучальную ўстанову, — кажа Таццяна. — Мы створым такую абстаноўку, у якой хочацца тварыць, і ў якой кожнае дзіця будзе адчуваць сябе разняволеным, зразуметым, любімым.

«Школа будучых прафесій» — толькі адна з задумаў кіраўніцы арт-пляцоўкі «ПятниЦа» Таццяны Чарнякевіч па развіццю крэатыўнага вольнага часу і адукацыі ў дзяцей і дарослых.

— У нас з мужам саспела ідэя адкрыць арт-пляцоўку для творчых, інтэлігентных, крэатыўных людзей горада, дзе збярэм усё найлепшае для гродзенцаў: фітнес, танцы, тэатральную студыю, студыю прыгажосці, школу будучых прафесій і іншае, — расказвае Таццяна. — Гэта будзе месца, дзе кожныя выходныя будуць праходзіць бясплатныя майстар-класы, месца, куды хочацца вяртацца.

Фота: Farzad Nazifi, unsplash.com
Фота: Farzad Nazifi, unsplash.com
Адрас: Леніна, 5 (2 паверх), арт-пляцоўка «Пятнiца»

Таццяна Чарняўская ў ВК: vk.com/naila_bellydance