Горад

Сцягі або пажар? Ад чаго ратуюць горад пажарныя Гродна

З канца жніўня пажарныя машыны выязджаюць у горад амаль кожны дзень. 4 верасня ратавальнікі працавалі ў Альшанцы, 7 верасня — на Таўлая, 10-га — на Рэпіна. У ратавальнікаў з’явілася новая функцыя — здымаць бел-чырвона-белыя сцягі з будынкаў і будаўнічых канструкцый. «Пажарныя цяпер усюды, усё гарыць», — выказалася адна з мінакоў, назіраючы 13 верасня за работнікамі МНС на Курчатава. Hrodna.life сабраў выпадкі здымання гістарычных сцягоў у Гродне і паспрабаваў падлічыць, у колькі абыходзіцца праца ратавальнікаў.

З пачатку пратэстаў бел-чырвона-белыя сцягі сталі з’яўляцца ў вокнах, на балконах і дахах дамоў, і нават на гарадскіх сажалках. Белымі і чырвонымі стужачкамі жыхары абвязваюць дрэвы, агароджы і дарожныя знакі. Змагаюцца са стужачкамі работнікі ЖЭСаў і «свядомыя грамадзяне». А сцягі на будынках «прыраўнялі» да надзвычайных сітуацый. З імі змагаюцца пажарныя.

7 верасня на Таўлая на пажарную лесвіцу падняўся чалавек у цывільным і ў масцы. Даўжыні лесвіцы не хапала. Вечарам невядомыя зламалі замок на гарышчы і знялі сцяг праз дах.

13 верасня ў скверы Памяці воінаў-афганцаў па вуліцы Курчатава ў Гродне некалькі супрацоўнікаў МНС у суправаджэнні міліцыі здымалі з сярэдзіны сажалкі бел-чырвона-белы сцяг. Каб яго ліквідаваць, былі задзейнічаныя два аўтамабілі МНС і машына міліцыі. «Ратаваў» сцяг з сажалкі супрацоўнік у экіпіроўцы вадалаза, для гэтага ён выплыў у цэнтр сажалкі на лодцы са страхоўкай. Мясцовыя жыхары сабраліся паглядзець на аперацыю.

Гадзіна працы вадалаза пры аказанні платных паслуг у Гродне каштуе 20 рублёў 28 капеек за ўдзел аднаго супрацоўніка.

Выкарыстанне паліва ў МАЗ (пажарнай аўтацыстэрны) на 1 км па горадзе складае 0,425 літраў. Гэта прыблізна ў 5 разоў больш, чым для звычайнай легкавой машыны. На 100 км сыходзіць 42,5 літра дызельнага паліва. Дызельнае паліва цяпер каштуе 1 рубель 66 капеек за літр.


На территории «Гродно Азот» повесили бело-красно-белый флаг. Работники МЧС его сняли (обновлено)


«Гэта поўны абсурд, — абураўся Дзмітрый, мясцовы жыхар. — Калі столькі людзей занята нейкай лухтой, усе мінакі смяюцца, насельніцтва глядзіць. Калі прыязджаюць тры экіпажы з людзьмі, з кожнай машыны выходзіць па 3−4 чалавека: ім жа трэба заплаціць зарплату, заліць бензін. Адкуль усе гэтыя рэсурсы? Цырк».

Іншая мясцовая жыхарка з дзіцем, праходзячы міма, пажартавала: «Пажарныя цяпер усюды, усё гарыць».

Незвычайная праца не заканчваецца

Такая незвычайная праца для ратавальнікаў не сканчаецца. Сцягі працягваюць з’яўляцца і на вадаёмах, і на вышынях.

18 сентября плот с флагом появился на середине одного из затопленных карьеров в Пышках. Фото читателя
19 сентября, Юбилейное озеро. Кто-то просто оставил флаг на берегу

20 верасня, вечарам пасля традыцыйнай мірнай акцыі ў горадзе і затрыманняў на ёй, нехта спусціў на Нёман бел-чырвона-белы плыт са свечкамі.

Раніцай 21 верасня гродзенцаў сустракалі ўжо новыя сцягі на жылых дамах.

Флаг между домами Декабристов, 1 и Индустриальная, 1. Заметили флаг утром 21 сентября, около 9.30 его уже сняли с крыши 5-этажки. Очевидец написал, что, вероятно, снимали работники ЖЭС
21 сентября, один из домов в Гродно

«Хтосьці папрасіў штосьці зняць, мы і здымаем»

«Нашы работнікі, як заўсёды, выязджаюць на надзвычайныя сітуацыі для аказання дапамогі людзям, і прыцягваюцца для аказання дапамогі іншым службам: хуткай дапамогі, міліцыі, і гэтак далей», — патлумачыла Hrodna.life прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.

Ці былі выклікі па зняцці сцягоў менавіта такім міжведамасным супрацоўніцтвам, яна не ведае.

«Такія выпадкі мы не лічым. Хтосьці папрасіў штосьці зняць, мы і здымаем», — удакладніла яна пазней на пытанне аб колькасці такіх выездаў. Наталля Жывалеўская адзначыла, што калі хто-небудзь з грамадзян патэлефануе ў службу выратавання з просьбай прыбраць сцяг, выклік перанакіруюць у міліцыю.


Белорусы получают СМС с просьбой сообщать о «незарегистрированной символике» в милицию. Что говорит оператор


У прэс-службе УУС Гродзенскай вобласці выезды выратавальнікаў па зняцці сімволікі абмяркоўваць з Hrodna.life адмовіліся. «Я не кампетэнтны каментаваць працу МНС», — сказаў прэс-сакратар УУС Яўген Дудко.

Прысутнасць міліцыі падчас зняцця сцяга з сажалкі на Курчатава ён таксама не стаў тлумачыць, спаслаўшыся на тое, што трэба шукаць інфармацыю па канкрэтным выпадку.

Хто аплачвае выклік і якім чынам

За выклік МНС для аказання дапамогі чалавеку, выратавання ката, ліквідацыі асінага гнязда ў вас пад акном асобна не плаціць ніхто. Гэта праца ратавальнікаў і выдаткі на яе аплачваюцца са сродкаў дзяржаўнага бюджэту. Выезды для дапамогі РАУС, напрыклад, ускрыцця дзвярэй, таксама аплачваюцца з бюджэту.

Калі ж здарыўся пажар, і высветлены вінаваты — ён аплачвае выдаткі пасля складання пратаколу і ацэнкі шкоды.

У выпадках ілжывых выклікаў, калі небяспекі ні для каго не было, міліцыя, следчыя высвятляюць асобу таго, хто тэлефанаваў. Таго, хто здзейсніў ілжывы выклік, прыцягваюць да адказнасці ў адпаведнасці з адміністрацыйным або крымінальным заканадаўствам.

Напрыклад, выезд на спрацоўванне сігналізацыі, калі па прыездзе нічога не гарэла, лічыцца ілжывым. Тады за прыезд пажарных падраздзяленняў і працу асабістага складу плаціць уласнік аб’екта. Такая плата складае каля 40 рублёў, у залежнасці ад таго, колькі часу было выдаткавана, распавяла Hrodna.life крыніца ў МНС.

8 верасня, на наступны дзень пасля «ліквідацыі» сцяга на Таўлая, туды прыйшла праверка з МНС. Пра гэта распавёў Hrodna.life жыхар дома. Прэтэнзіі былі да адсутнасці даводчыка на адных дзверах, да кветак, якія стаялі ў пад’ездзе, і да дзіцячага ровара каля закінутага смеццеправода. Старшыні таварыства ўласнікаў выпісалі штраф 29 базавых велічынь (783 рублі) як фізічнай асобе. Здымкамі дакументаў падзяліўся жыхар дома.

Так выглядаюць парушэнні:

Ратавальнікі - крайнія?

Ратавальнікі з МНС, паводле Статуту, абавязаны выязджаць на любы выклік, звязаны з ліквідацыяй надзвычайных сітуацый, пагрозай жыцця чалавека, дапамогай насельніцтву і на тактыка-спецыяльныя вучэнні і заняткі. Гэта тычыцца супрацоўнікаў усіх спецыяльнасцяў. Адлучацца з дзяжурства па любых пытаннях, акрамя выпадкаў, прадугледжаных Статутам, забаронена. Акрамя таго, начальнік гарнізона мае права аддаваць загады, абавязковыя да выканання — і службовым асобам, і асабоваму складу падраздзяленняў. Крыніца ў МНС распавяла Hrodna.life, што калі калегу адправілі здымаць сцяг, яго палохалі абвінавачваннем у невыкананні службовых абавязкаў.



У Мінску зарыентаваліся: у прадпісаннях таварыству ўласнікаў дома, на якім размясцілі вялікі сцяг, напісалі, што палотнішча парушае пажарную бяспеку будынка.

18 верасня пракуратура Мінска паведаміла, што тэрытарыяльныя падраздзяленні МНС 87 разоў выязджалі «для зняцця размешчаных на будынках канструкцый, не прадугледжаных праектнай дакументацыяй, якія парушалі архітэктурна-планіровачныя рашэнні і стваралі пагрозу бяспекі грамадзян». Гаворка ішла пра сцягі на дамах. 11 чалавек і 26 юрыдычных асоб прыцягнулі да адказнасці па арт.23.56 КаАП за невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. З іх спаганяюць выдаткі на «аднаўленне супрацьпажарнай бяспекі».

Датэлефанавацца ў прэс-службу гродзенскай пракуратуры Hrodna.life не ўдалося.


«Символ новой чистой Беларуси». Невесты в бело-красно-белых платьях вышли на акцию в Гродно

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024