Горад

Ехаў у McDonald’s — апынуўся ў міліцыі. Гродзенца затрымалі і збілі - ён не разумее, за што

Веласіпедыст Аляксей быў адзіным затрыманым у Гродне ў нядзелю 18 кастрычніка. Аляксей з сябрам збіраліся перакусіць, але па дарозе ім сустрэўся мікрааўтобус з міліцыянтамі. Маладога чалавека груба затрымалі, закінулі ў аўтобус, а там пыталіся, за каго ён галасаваў.

«Наляцелі на мяне»

У міліцыі Аляксея пратрымалі крыху больш за тры гадзіны. Пасля прафілактычнай гутаркі яго адпусцілі. Гродзенец не разумее, што стала прычынай затрымання.

Усё адбывалася каля 16.00. «Мы збіраліся з сябрам у McDonald’s, ехалі праз цэнтр горада. Калі праязджалі па вуліцы Парыжскай камуны, на дарозе паказаўся сіні бус. Адчыніліся дзверы — там быў супрацоўнік у чорнай форме, ён усміхнуўся. Мы праехалі трохі і спыніліся. Вырашылі, што ехаць у McDonald’s небяспечна. Думалі раз’язджацца, але ў наш бок паехаў бус».

Хлопцы спалохаліся і павярнулі ў двары. Там яны былі некаторы час, а пасля раздзяліліся. Калі Аляксей выязджаў на вуліцу Сацыялістычную, яго заблакаваў мікрааўтобус з міліцыяй і машына ДАІ.

«Выбеглі байцы і наляцелі на мяне. Затрымлівалі ў грубай форме, паставілі на калені і панеслі ў бус. Туды ж закінулі мой ровар. У машыне мяне паклалі на падлогу, некалькі разоў ударылі, а потым сталі задаваць пытанні: „БЧБіст? Чаму ўцякаў? За каго галасаваў? У арміі служыў? Пакажы Telegram“ і г. д. Пасля любога адказу ішоў удар».

Зламалі ровар

Са слоў Аляксея, яго збівалі і пасля прыезду ў РАУС. Пазней яго дапытаў следчы.

«Следчы спытаў, чаму я затрыманы. А і я сам не ведаў за што. У выніку ён склаў пратакол і апісаў маёмасць. Пасля гэтага мяне закрылі ў камеры часовага ўтрымання з нейкім бяздомным. Выпусцілі дзесьці праз тры гадзіны».

Пасля выхаду з РАУС Аляксей падпісаў пратакол і дакумент, што з ім правялі прафілактычную гутарку. Аляксей кажа, што як такой размовы не было.

«Мне аддалі ўсе рэчы і ровар, але ён ужо быў зламаны. Зламалі тармазы, перамыкачы перадач і пагнулі ротар. Рабілі яны гэта ўсё ў машыне. Думаю, адмыслова. Гэта ненармальна, калі ў цэнтры горада такім чынам затрымліваюць людзей. Я ўсяго толькі ехаў з сябрам перакусіць у McDonald’s».

Міліцыя: «Абскардзіць дзеянні можна ва ўстаноўленым законам парадку»

У прэс-службе УУС гродзенскага аблвыканкама Hrodna.life распавялі, што затрымалі грамадзяніна ў сувязі з яго меркаваным удзелам у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. «Калі ён лічыць, што яго правы былі парушаныя, ён можа абскардзіць дзеянні ў вызначаным законам парадку», — распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.

За апошнія паўгода пачасціліся выпадкі затрымання веласіпедыстаў у Гродне. 15 ліпеня ў цэнтры горада затрымалі 5 веласіпедыстаў. Іх асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве: хтосьці атрымаў некалькі сутак арышту, хтосьці штраф. Затрымлівалі гродзенцаў на ровары і ў першыя дні пасля выбараў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025