У 2013 годзе гродзенец Эдгар Якабсон патрапіў у аварыю на матацыкле. Ён атрымаў мноства пераломаў і лекары не давалі гарантый, што ён наогул выжыве. Але хлопец здолеў выкараскацца. Каб вярнуцца да нармальнага жыцця, яму давялося кардынальна змяніць свае погляды.
Як Эдгар 6 гадоў спраўляўся з дэпрэсіяй і цяжкасцямі, ён распавёў у сваім відэа.
Пасля аварыі лекары не маглі гарантаваць Эдгару, што ён зможа ў будучыні жыць нармальным жыццём. Праз некаторы час для яго ўсё стала мяняцца. Паступова ён пачаў адчуваць ногі. Лекары былі здзіўленыя, казалі, што гэта цуд. Сам Эдгар цудам гэта не лічыць, бо ўсё жыццё займаўся спортам: маўляў, гэта і дапамагло не толькі выжыць, але і аднавіцца.
«Казалось, это точка, но в один момент все изменилось». Гродненец после тяжелых травм собирается снова ходить
Матывацыйны відэа Эдгар задумаў зняць яшчэ ў 2017 годзе. Паскорыць гэты працэс яму дапамагла адна гродзенка, якая некалькі месяцаў таму трапіла ў цяжкую аварыю.
«Яна прачытала пра мяне артыкул і напісала. Я хацеў дапамагчы гэтай дзяўчыне, выцягнуць яе з таго стану. Бо калісьці таксама быў у такой сітуацыі. Калі я ездзіў на матацыкле на вялікай хуткасці, то нават не задумваўся, што гэта можа быць небяспечна. Усё жыццё наша небяспечнае, не толькі матацыклы. Але ёсць у нас шалёныя матацыклісты, якія носяцца па дарогах і думаюць, што яны несмяротныя. Але яны нават не могуць сабе ўявіць, чым усё можа абярнуцца.
Відэа здымаў для ўсіх, але асноўная частка адрасавана тым, хто трапіў у такую цяжкую сітуацыю, як я калісьці. Зараз я дзялюся сваім вопытам і для мяне галоўнае, каб людзі не зняверваліся і не апускалі рукі, бо ўсе перашкоды ў нас у галаве", — распавёў Эдгар.