Людзі і справы

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага. Hrodna.life паглядзеў, дзе і як прапануюць адзначыць Масленіцу ў Гродне і ваколіцах.

Масленіца (Сырны тыдзень, Масленка, Сырніца) — зімова-вясновы тыдзень перад пачаткам Вялікага паста, які адзначаецца ў праваслаўнай царкве. Прыпадае на 8-ы тыдзень да Вялікадня. Абрадавымі стравамі тыдня былі масла, тварог і сыр, штодзённа частаваліся блінамі без мяса. Розным дням масленічнага тыдня адпавядалі розныя традыцыі. Асноўная скіраванасць абрадаў — праводзіны зімы, пажаданне скорага прыходу вясны. Некаторыя — прысвечаны маладым сем’ям. На Масленіцу каталіся на арэлях, з’язджалі з горак, спявалі масленічныя песні і вадзілі карагоды. У Даравальную нядзелю, пасля катання па вёсцы, з захадам сонца спальвалі на вогнішчы пудзіла зімы і старыя рэчы.

Масленіца ў цэнтры Гродна і Казюкі

У цэнтры горада Масленіцу будуць адзначаць 1 сакавіка ў рамках фестывалю «Гродзенскі разгуляй».

  • 12:00−12:20 — Масленічны парад ад вул. Сацыялістычнай да пл. Леніна.
  • 12:20−21:00 — урачысты пачатак свята на сцэне на пл. Леніна і канцэрт.
  • 11:00−21:00 — будуць працаваць гандлёвыя кропкі на Леніна.
  • 12:00−18:00 — каля МЦ «Гродна» пройдзе «Моладзевая блін-тусоўка».
  • 12:00−18:00 — 7 падворкаў ад прадпрыемстваў горада на вуліцах Ажэшкі і Савецкая.
  • 13:00−19:00 — на плошчы Тызенгаўза пройдзе шоу сілачоў. Будуць конкурсы на сілу, распілоўванне бярвёнаў і падобнае.

Парк Жылібера

  • 11:00−18:00 — ад Тэатра лялек да летняй сцэны пройдзе традыцыйны рэгіянальны кірмаш рамеснікаў у гонар дня святога Казіміра «Казюкі-2025».
  • 12:00−18:00 — будзе працаваць перасоўны лазневы комплекс.
  • 13:00−16:00 — пляцоўка «Жывы куток з хаскі».
  • 19:15 — у Швейцарскай даліне спаляць масленічнае пудзіла зімы.
Фестываль «Разгуляй» у Гродна. Крыніца: гарвыканкам

Калі: 1 сакавіка.
Уваход: бясплатны.
Падрабязнасці: 62−60−02, 68−64−35.

«Гульні і песні на прадвесні» ў Свяцку

У адрэстаўраваным палацы ў Святску (палацава-паркавы комплекс «Вялікі Святск Валовічаў») пад Гродна Масленіца пройдзе 23 лютага.

Свята пачнецца ў 13:00. Абяцаюць:

  • музычна-забаўляльную праграму;
  • народныя песні і гульні;
  • майстар-клас па побытавых танцах;
  • карагод «Сонейка»;
  • спальванне пудзіла зімы;
  • блінны квэст.
Масленіца ў Свяцку. Крыніца: Instagram sviatskipalac

Калі: 23 лютага.
Уваход: 10 руб.
Падрабязнасці: +375 (29) 883−33−36

«Шырокая Масленіца» ў Каробчыцах

У сядзібе «Каробчыцы» пад Гродна Масленіцу будуць адзначаць два дні: 1 і 2 сакавіка. Мяркуючы па афішы, пудзіла таксама будуць спальваць у абодва дні.

  • 12.00−13.30 — гульні, конкурсы і розыгрышы на зараблянне прызавых фішак. Масленічны слуп, дзе кожны ахвочы зможа выпрабаваць свае здольнасці.
  • 12:00−16:00 — (з перапынкамі) дэгустацыя мясных дэлікатэсаў ад ААТ «Гродзенскі мясакамбінат».
  • 14.00−15.30 — анімацыйнае прадстаўленне для дзяцей і дарослых «Чароўны пярсцёнак» па матывах народнай казкі (вялікая сцэна парка).
  • 14.00−16.30:
    • на малой сцэне парка — выступленне народнага фальклорнага гурта «Жывіца».
    • на тэрыторыі сквера «Усмешка» майстар-клас па побытавых танцах для ўсіх ахвотных.
  • 14.00−17.00 — у альтанцы насупраць кафэ «Алюр» будзе працаваць крама прызоў, дзе ўсе змогуць абмяняць заробленыя прызавыя фішкі на падарункі.

Таксама гасцям абяцаюць смачныя бліны, дрэва жаданняў, спальванне пудзіла, масленічныя карагоды і танцы. Усіх дзяцей, «якія прыйшлі ў масленічнай атрыбутыцы», прапусцяць бясплатна (што за атрыбутыка, не ўдакладняюць).

Масленіца ў Каробчыцах. Крыніца: Instagram маёнтак «Каробчыцы»

Калі: 1−2 сакавіка.
Уваход: у звычайныя дні білет на тэрыторыю каштуе 10 руб. для дарослых, 5 руб. для дзяцей з 3 да 14 гадоў, да 3 гадоў - бясплатна.
Падрабязнасці: +375 293 571 081, +375 152 600 430.

Чытайце таксама: У «Каробчыцкім Алімпе» уключылі снежныя гарматы — магчыма, хутка можна будзе пакатацца на цюбінгу

«Шчодрая Масленіца» на «Прывале»

На базе адпачынку «Прывал» пад Гроднам будуць святкаваць Масленіцу больш за тыдзень — з 19 лютага па 2 сакавіка.

Пачатак анімацыйных праграм для ўсёй сям'і - а 12.00 і а 14.00. Абяцаюць песні і танцы, спальванне пудзіла (мяркуючы па ўсім, таксама кожны дзень) і пачастункі.

Калі: 19 лютага — 2 сакавіка. Панядзелак і аўторак на базе «Прывал» — выхадныя дні.
Уваход: для дарослых 8 руб., для дзяцей з 3 да 14 гадоў 4 руб., да 3 гадоў - бясплатна.
Падрабязнасці: +375 33 314 41 44.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Самыя цікавыя карты Гродна за апошнія 300 гадоў паказваюць у Новым замку

Старадаўнія карты і планы ўяўляюць вялікую цікавасць для даследчыкаў. Яны паказваюць рост горада, змены яго…

8 лютага 2025

Хутка Дзень закаханых: 10+1 ідэя падарункаў для вашай другой паловы (выкарыстоўвайце па нагодзе і без)

На парозе 14 лютага - Дзень усіх закаханых, які звыкла выклікае пытанне: што ж падарыць…

7 лютага 2025