Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага. Hrodna.life паглядзеў, дзе і як прапануюць адзначыць Масленіцу ў Гродне і ваколіцах.
Масленіца (Сырны тыдзень, Масленка, Сырніца) — зімова-вясновы тыдзень перад пачаткам Вялікага паста, які адзначаецца ў праваслаўнай царкве. Прыпадае на 8-ы тыдзень да Вялікадня. Абрадавымі стравамі тыдня былі масла, тварог і сыр, штодзённа частаваліся блінамі без мяса. Розным дням масленічнага тыдня адпавядалі розныя традыцыі. Асноўная скіраванасць абрадаў — праводзіны зімы, пажаданне скорага прыходу вясны. Некаторыя — прысвечаны маладым сем’ям. На Масленіцу каталіся на арэлях, з’язджалі з горак, спявалі масленічныя песні і вадзілі карагоды. У Даравальную нядзелю, пасля катання па вёсцы, з захадам сонца спальвалі на вогнішчы пудзіла зімы і старыя рэчы.
Масленіца ў цэнтры Гродна і Казюкі
У цэнтры горада Масленіцу будуць адзначаць 1 сакавіка ў рамках фестывалю «Гродзенскі разгуляй».
- 12:00−12:20 — Масленічны парад ад вул. Сацыялістычнай да пл. Леніна.
- 12:20−21:00 — урачысты пачатак свята на сцэне на пл. Леніна і канцэрт.
- 11:00−21:00 — будуць працаваць гандлёвыя кропкі на Леніна.
- 12:00−18:00 — каля МЦ «Гродна» пройдзе «Моладзевая блін-тусоўка».
- 12:00−18:00 — 7 падворкаў ад прадпрыемстваў горада на вуліцах Ажэшкі і Савецкая.
- 13:00−19:00 — на плошчы Тызенгаўза пройдзе шоу сілачоў. Будуць конкурсы на сілу, распілоўванне бярвёнаў і падобнае.
Парк Жылібера
- 11:00−18:00 — ад Тэатра лялек да летняй сцэны пройдзе традыцыйны рэгіянальны кірмаш рамеснікаў у гонар дня святога Казіміра «Казюкі-2025».
- 12:00−18:00 — будзе працаваць перасоўны лазневы комплекс.
- 13:00−16:00 — пляцоўка «Жывы куток з хаскі».
- 19:15 — у Швейцарскай даліне спаляць масленічнае пудзіла зімы.

Калі: 1 сакавіка.
Уваход: бясплатны.
Падрабязнасці: 62−60−02, 68−64−35.
«Гульні і песні на прадвесні» ў Свяцку
У адрэстаўраваным палацы ў Святску (палацава-паркавы комплекс «Вялікі Святск Валовічаў») пад Гродна Масленіца пройдзе 23 лютага.
Свята пачнецца ў 13:00. Абяцаюць:
- музычна-забаўляльную праграму;
- народныя песні і гульні;
- майстар-клас па побытавых танцах;
- карагод «Сонейка»;
- спальванне пудзіла зімы;
- блінны квэст.

Калі: 23 лютага.
Уваход: 10 руб.
Падрабязнасці: +375 (29) 883−33−36
«Шырокая Масленіца» ў Каробчыцах
У сядзібе «Каробчыцы» пад Гродна Масленіцу будуць адзначаць два дні: 1 і 2 сакавіка. Мяркуючы па афішы, пудзіла таксама будуць спальваць у абодва дні.
- 12.00−13.30 — гульні, конкурсы і розыгрышы на зараблянне прызавых фішак. Масленічны слуп, дзе кожны ахвочы зможа выпрабаваць свае здольнасці.
- 12:00−16:00 — (з перапынкамі) дэгустацыя мясных дэлікатэсаў ад ААТ «Гродзенскі мясакамбінат».
- 14.00−15.30 — анімацыйнае прадстаўленне для дзяцей і дарослых «Чароўны пярсцёнак» па матывах народнай казкі (вялікая сцэна парка).
- 14.00−16.30:
- на малой сцэне парка — выступленне народнага фальклорнага гурта «Жывіца».
- на тэрыторыі сквера «Усмешка» майстар-клас па побытавых танцах для ўсіх ахвотных.
- 14.00−17.00 — у альтанцы насупраць кафэ «Алюр» будзе працаваць крама прызоў, дзе ўсе змогуць абмяняць заробленыя прызавыя фішкі на падарункі.
Таксама гасцям абяцаюць смачныя бліны, дрэва жаданняў, спальванне пудзіла, масленічныя карагоды і танцы. Усіх дзяцей, «якія прыйшлі ў масленічнай атрыбутыцы», прапусцяць бясплатна (што за атрыбутыка, не ўдакладняюць).

Калі: 1−2 сакавіка.
Уваход: у звычайныя дні білет на тэрыторыю каштуе 10 руб. для дарослых, 5 руб. для дзяцей з 3 да 14 гадоў, да 3 гадоў - бясплатна.
Падрабязнасці: +375 293 571 081, +375 152 600 430.
Чытайце таксама: У «Каробчыцкім Алімпе» уключылі снежныя гарматы — магчыма, хутка можна будзе пакатацца на цюбінгу
«Шчодрая Масленіца» на «Прывале»
На базе адпачынку «Прывал» пад Гроднам будуць святкаваць Масленіцу больш за тыдзень — з 19 лютага па 2 сакавіка.
Пачатак анімацыйных праграм для ўсёй сям'і - а 12.00 і а 14.00. Абяцаюць песні і танцы, спальванне пудзіла (мяркуючы па ўсім, таксама кожны дзень) і пачастункі.
Калі: 19 лютага — 2 сакавіка. Панядзелак і аўторак на базе «Прывал» — выхадныя дні.
Уваход: для дарослых 8 руб., для дзяцей з 3 да 14 гадоў 4 руб., да 3 гадоў - бясплатна.
Падрабязнасці: +375 33 314 41 44.