Карыснае

З ікрой, мачанкай або малінавым джэмам. Дзе паесці бліноў у Гродне на Масленіцу

Кафэ і рэстараны Гродна на масленічным тыдні прапануюць пакаштаваць самыя розныя варыянты бліноў. Hrodna.life паглядзеў у гродзенскіх установах меню на Масленіцу і даведаўся, дзе вы можаце паспець пакаштаваць бліноў да 17 сакавіка.

«Карчма»

Кафэ «Карчма» падрыхтавала адмысловую прапанову да Масленіцы. Наведвальнікам з 11 па 17 сакавіка прапануюць тонкія бліны розных відаў:

  • бліны з мачанкай — 13 руб.
  • бліны з ікрой — 10 руб.
  • бліны са смажанінай — 15 руб.
  • бліны без начынкі (3 шт.) — 4 руб.

У якасці дадатку можна выбраць:

  • згушчонку (50 г) — 2,5 руб.
  • варэнне з абляпіхі, журавін ці вішні (50 г) — 3,5 руб.

Адрас: вул. Савецкая, 31
Час працы: штодзённа з 9:00 да 23:00

Кавярня Cofishka

У кафэ Cofishka бліны ёсць у меню заўсёды — не толькі падчас Масленіцы.

На выбар ёсць некалькі начынак:

  • вяндліна,
  • згушчонка,
  • джэм.
Фота: instagram.com/cofishka_grodno

Адрас: вул. Савецкая, 14
Час працы: штодзённа з 9:00 да 23:00

Чытайце таксама: Што і дзе рыхтуюць на Масленіцу-2024 у Гродне і ваколіцах

Кафэ «Культура»

Масленічны тыдзень у «Культуры» працягваецца з 11 па 17 сакавіка.

У спецыяльным меню на Масленіцу (порцыі 240−250 г):

  • блінцы з ласосем, сметанковым сырам, агурком і чырвонай ікрой — 18 руб.
  • шпінатныя блінцы з гароднінай і грыбамі - 16 руб.
  • блінцы з яблыкам, карыцай і смятанай — 13 руб.
  • імбірны безалкагольны збіцень — 8 руб.

Адрас: Савецкая, 3
Час працы: нд-чц, з 8:00 да 24:00; пт-сб, з 8:00 да 01:00

Кавярня Lcoffee

Масленічнае меню актуальна ў Lcoffee з 11 па 17 сакавіка. На выбар ёсць як блінцы з ласосем ці беконам, так і салодкія варыянты. Падаюць іх з 8:00 да 21:00.

Бліны ў Lcoffee:

  • блінцы з ласосем, сметанковым мусам, бітым агурком і шпінатам — 16 руб.
  • блінцы з беконам, яйкам пашот, рукалай і таматамі чэры — 15 руб.
  • блінцы з мёдам — ​​10 руб.
  • блінцы з салёнай карамеллю — 10 руб.
  • блінцы з шакаладна-арэхавай пастай — 10 руб.
  • блінцы з малінавым джэмам — 10 руб.

Можна дадаць (40 г):

  • мёд — 3 руб.
  • салёная карамель — 3 руб.
  • паста шакаладна-арэхавая — 3 руб.
  • малінавы джэм — 3 руб.

Адрас: Дамініканская, 3
Час працы: штодзённа з 7:30 да 23:00

Рэстаран «Пешков»

Рэстаран «Пешков» прапануе на 16−17 сакавіка тэматычную фотазону, самавары і абаранкі, глінтвейн, хатнія настойкі і гарбату.

Спецыяльнае меню будзе даступна з 12:00 да 16:00:

  • блінчык з варанай згушчонкай — 5 руб.
  • блінчык з гарачым шакаладам — ​​5 руб.
  • блінцы з ялавічынай — 7 руб.
  • блінцы шпінатныя з ласосем, сметанковым сырам і агурком — 8 руб.
  • мачанка з блінамі - 18 руб.

Адрас: Горкага, 27
Час працы: штодзённа з 7:30 да 24:00

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024