Фірмовы кубак нашага выдання 7 лютага атрымала наша чытачка Варвара. Яна была чытачом-тэсціроўшчыкам старонкі на мінулым тыдні. Чытаць Hrodna.life для яе не дадатковая праца, а звычайная практыка. Розніца толькі ў тым, што гэтым разам трэба было даць водгукі на кожны матэрыял.

“Інфармацыі шмат, партал часта абнаўляецца, я амаль перастала заходзіць на іншыя сайты”, – распавяла нам Варвара. А яшчэ  – закідала нас пытаннямі, адказаў на каторых не знайшла ў навінах: “Што такое мармышка? Як стаць спартсменам-рыбаком? Ці можна запісацца ў каманду па айсштоку? Хто даў грошы на помнік Гарадзенскаму? Як працуе сістэма аўтаматычных штрафаў за паркоўку ў іншых краінах? “Неўзабаве”- гэта калі? [пра адкрыццё кавярні “Камунарка”]” –  гэта толькі малая частка з іх. Так што тэмаў для грунтоўных артыкулаў у нас прыбавілася.

Таксама водгукі Варвары дапомогуць нам скарэктаваць працу з матэрыяламі, што рэкамендуюцца чытачам у аўтаматычным рэжыме.

У топ-3 матэрыялаў, што  найбольш зацікавілі Варвару ўвайшлі

Варта заўважыць, што ўсё гэта – навіны, а не вялікія гісторыі.

“Люблю навіны пра “Азот”, бо заўсёды там напісана: “Няма пагрозы жыццю і здароўю людзей на прадпрыемстве і жыхароў горада”, – напісала Варвара ў каментарах.

На бягучым тыдні, ад 7 да 14 лютага, нашым чытачом-тэсціроўшчыкам будзе Эмілія Комар. Кубак ужо гатовы, а мы чакаем новых водгукаў.

Чытайце яшчэ:  Чытай Hrodna.life і атрымлівай падарункі!

Калі ёсць жаданне далучыцца на кампаніі нашых чытачоў-тэсціроўшчыкаў і атрымаць фірмовы кубак, пакідайце каментары са сваімі кантактамі напасрэдна пад артыкулам ці ў нашых сацыяльных сетках. Таксама можна напісаць нам на рэдакцыйную скрыню [email protected]. У канцы тыдня мы разыграем гэту магчымасць паміж ахвотнымі.