Атракцыёнам у парку Жылібера вырашылі памяняць дызайн: іх аформяць тэматычна. Першымі абнавілі амерыканскія горкі. Лесвіцу да атракцыёна і парапет задэкаравалі плітамі з выявамі культуры племя мая і іх пісьменства. Побач з’явіліся бетонныя дыскі - Камень сонца і Камень смерці ацтэкаў і пліта з «касманаўтам» з Паленке. Гэта паменшаныя копіі старажытных артэфактаў.
Ідэя ўласнікаў у тым, каб з часам зрабіць рэдызайн усіх атракцыёнаў. Напрыклад, у парк збіраюцца вярнуць атракцыён «Лебедзі». «Раз лебедзі - значыць, побач будзе нейкае возера, вада. Мы ўжо дасягнулі такога ўзроўню, што можам заказваць у вытворцаў атракцыён пад сябе», — распавёў Hrodna.life ўладальнік парку атракцыёнаў Юрый Солтан.
«Ёсць ідэя выявіць усе цуды свету і славутасці, пачалі з мая», — патлумачыў уладальнік атракцыёнаў. Побач з атракцыёнамі плануюць уладкаваць і тэматычную дзіцячую пляцоўку.
Частку дэкору «у стылі майя» на амерыканскіх горках адлілі з бетону, частку — выразалі з пенапласту і пакрылі спецыяльным грунтам, пігментамі і поліўрэтанавым лакам. Пасля апрацоўкі пліткі досыць трывалыя — проста так прабіць рукой іх нельга. Каб элементы выглядалі больш натуральна, на іх хочуць вырасціць мох. Пазней з’явіцца і дадатковае асвятленне.
Над дэкорам працавала цэлая каманда. Барэльефы стваралі паводле фатаграфій рэальных помнікаў культуры плямёнаў мая і ацтэкаў.
Малюнкі выразалі з пенапласту на ЧПУ-станку, які спецыяльна для гэтага сабраў Ігар Малахоўскі. На аснове фатаграфій арыгіналаў артэфактаў ён стварыў 3D-мадэлі, паводле якіх ужо і выразаў барэльефы.
Уручную эфект каменя і пігменты на пліты наносіў дызайнер Ігар Кулакоўскі. Ён займаецца дызайнам інтэр'ераў, дэкарыраваннем, некалькі гадоў працаваў за мяжой.
Чытайце таксама:
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…