Першы ў Беларусі модны паказ з удзелам мадэляў з фізічнымі абмежаваннямі і першая дэманстрацыя дызайнерскай вопраткі для такіх людзей пройдуць у Гродне. Пытанне ўдзелу ў GrodnoFashiоnShow калекцыі адаптыўнага адзення вырашана станоўча, паведаміла 26 лютага кіраўнічка дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка. Падтрымку дзіцячаму хоспісу аказала абласное упраўленне ідэалогіі і Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

“Мы вельмі ўдзячны, што нас падтрымалі на такім высокім узроўні. Адчувалася шчырая зацікаўленасць людзей і разуменне праблемы, – распавяла аб перамовах у аблвыканкаме Вольга Вялічка. – Для нас удзел у фестывалі моды — важная падзея і шанец паказаць новыя магчымасці для людзей з інваліднасцю. Запрашаем паглядзець першую калекцыю адаптыўнага адзення”.

Мадэлі з дзіцячага хоспіса выйдуць на подыўм у Гродне

Чытайце яшчэ:  Калекцыя зручнага адзення для інвалідаў зноў не можа трапіць на галоўны модны паказ у Гродне

Яе меркаваннем, пазітыўнае вырашэнне пытання важна не толькі для ўдзельнікаў з абмежаванымі магчымасцямі з Гродна, але і для ўсёй Беларусі. “Прасоўванне правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі праз наш удзел у шоў стане значным крокам у выкананні Нацыянальнага плана па рэалізацыі Канвенцыі ААН «Аб правах людзей з інваліднасцю»”.

Чытайце яшчэ:  “Усе людзі – з асаблівасцямі ў развіцці”. Дзеці з хоспіса і іх мамы прадэманстравалі калекцыю адзення “Святаяннік”

Мадэлі з дзіцячага хоспіса выйдуць на подыўм у Гродне

Лінію адзення распрацавалі Валянціна Апановіч і Вольга Вялічка. У склад калекцыі ўвайшлі мадэлі адзення для людзей на вазках, людзей з асаблівасцямі будовы цела пасля перанесеных хвароб, для сталых людзей пасля інсульту, для мадэляў з ліку пацыентаў Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Над калекцыяй працуюць пяць швачак і адзін канструктар адзення.