Людзі і справы

Made in Hrodna: Як ствараюцца драўляныя акуляры за 100 долараў ад гродзенскага брэнда «Mark Twain»

Каля двух гадоў гродзенцам Мікіту і Аляксандру спатрэбілася для стварэння невялікай вытворчасці акуляраў у драўлянай аправе. За гэты час хлопцы распрацавалі ўласнай брэнд «Mark Twain», з якім плануюць выйсці на міжнародны рынак. Як прыйшла ідэя і хто ўжо купляе гэтыя акуляры, майстры распавялі Hrodna.life.

Свой бізнес хлопцы пачыналі ў 2014 годзе са стварэння драўляных гальштукаў-матылькоў, але пасля вырашылі заняцца больш сур’ёзнай справай і ўжо ў 2015 годзе прадстаўлялі на гродзенскім ІнвестУікендзе новы прадукт — драўляную аправу для акуляраў. Тады Мікіта і Аляксандр сур’ёзна не думалі аб вытворчасці і тым больш аб продажах. На ІнвестУікендзе хлопцамі зацікавіліся і нават знайшоўся спонсар, гатовы ўкладаць грошы ў прадукт, але стваральнікі не змаглі з ім дамовіцца.

«Мы заўсёды хацелі ствараць нешта стыльнае і арыгінальнае — з акулярамі так і атрымалася, — распавядае Аляксандр. — У 2015 годзе мы былі першымі ў Беларусі, хто стаў асвойваць такі прадукт. Справы не адразу пайшлі паспяхова. Першую аправу мы прадалі толькі ў 2016 годзе. Але ўжо праз год мы здолелі наладзіць вытворчасць і сталі прадстаўляць уласны брэнд «Mark Twain».

Матэрыял, з якога робіцца аправа для акуляраў, гэта экзатычныя пароды дрэва, якія растуць у Афрыцы, Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы. Увесь матэрыял гродзенцы купляюць у Мінску ў фірмаў-пастаўшчыкоў.
Працэс стварэння акуляраў з дрэва складаецца з шасці этапаў, на якія сыходзіць больш за тыдзень.

Аправа складаецца з дзевяці пластоў шпону, перад склейваннем якіх пласты аддаюцца на лазерную рэзку. Гэта трэба для дакладнага выканання памераў і ліній дызайну. Пасля гэтага пласты вымочваюць і заціскаюць на суткі ў спецыяльную форму.

Далей пласты склейваюцца паміж сабой, кожны пласт перпендыкулярна папярэдняму, для трываласці і гнуткасці аправы.

Затым устанаўліваецца фурнітура з захаваннем зазораў.

Пасля гэтага ідзе апрацоўка аправы — гэта самы працаёмкі працэс, які патрабуе ад майстра максімальнай канцэнтрацыі ўвагі і прафесіяналізму.

Калі і завушнікі і франтальная частка аправы падрыхтаваныя пад афарбоўкі, акуляры пакрываюцца трыма пластамі ахоўнага пакрыцця, кожны з якіх сохне каля сутак.

Пасля акуляры аддаюць у майстэрню оптыкі, дзе адбываецца ўстаноўка лінзаў ад Carl Zeiss.

Зараз гродзенскія акуляры «Mark Twain» прадстаўлены трыма відамі класічнай мадэлі: гэта круглыя ​​акуляры WOODY, прамая мадэль BLUES BROTHERS і жаночая мадэль AUDREY. Акуляры можна купіць праз інтэрнэт або ў Гродна на вуліцы Савецкай у салоне абутку LINXS, а таксама ў Мінску ў трох розных салонах. Цана за прадукт прыстойная — 190 рублёў. Але пакуль што стваральнікі даюць зніжку да 130 рублёў.

«Так, наш прадукт дарагі, але ён якасны і амаль цалкам выкананы ўручную. Мы сваю працу цэнім, і хочам, каб нас шанавалі. Мы выдатна разумеем, што не кожны ў нашай краіне можа купіць ачкі за 100 долараў. Таму мы разлічваем са сваім брэндам выходзіць за межы Беларусі.

Сёння нашы кліенты — гэта людзі, якія прывыклі вылучацца сярод натоўпу, якія ведаюць цану якасным рэчам. Чаму менавіта „Mark Twain“? Мы хацелі, каб назва прыцягвала пакупніка, схіляла яго да прыемных уражанняў, звязаных з гэтым вядомым імем. Бо ўсім нам добра знаёмыя апавяданні Марка Твена, цёплыя і дыхтоўныя, як і тая справу, якой мы займаемся».

Падзяліцца
Меткі: бізнесрэчы

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025