На выставе сенполій, што праходзіць у гарадской бібліятэцы імя Макаёнка 23−24 сакавіка, прадстаўлена 50 сартоў квітнеючых фіялак з калекцыі сям'і Квяткоўскіх. Тут можна сустрэць «Прыўкрасную крэолку» ці «Мачо», а то і адчуць сябе валадаром зямлі і космасу, не пашкадаваўшы пару рублёў за «Вавілон» ці «Андрамеду».
[the_ad id="16 085"]
Ала і Юрый жывуць ў вёсцы Макараўцы Бераставіцкага раёна і калекцыянуюць сентоліі 12 гадоў. Зараз у іх калекцыі больш за 300 сартоў гэтых кветак. Раней, са словаў Алы, было каля 500, але апошнім часам стараюцца не гнацца за колькасцю, аддаючы перавагу развядзенню рэдкіх і новых сартоў фіялак. На выставу ў Гродне прывезлі пасадачны матэрыял больш чым двухсот сартоў.
У доме Квяткоўскіх сенполіі ці, як звычайна кажуць, фіялкі займаюць цэлы асобны пакой. У астатніх на вокнах і сценах таксама без гэтых кветак не абыходзіцца. «Фіялкі - гэта такія расліны, што з часам перацягваюць да сябе ўсю ўвагу і не церпяць аніякай канкурэнцыі, — распавяла Ала Квяткоўская. — таму, калі вы яшчэ не займаліся развядзеннем сенполій, добра падумайце перад тым, як пачынаць». Яна параўноўвае фіялкі з коткай, што гуляе сама па сабе і лічыць, што чалавек павінен ёй служыць. Маўляў, патрапіш аднойчы ў палон да гэтых кветак, і можаш скарыцца ім назаўсёды.
[irp posts="14 287″ name="Гродзенец паказаў у драмтэатры калекцыю міліцэйскіх машын, якой няма аналагаў у Беларусі"]
Каб паверыць у тое, што фіялкі асаблівым чынам уздзейнічаюць на людзей і падымаюць настрой, варта пару хвілін паслухаць размовы заўзятых аматараў, што наведалі выставу:
Я бяру «Дэндзі». Там яшчэ і табе адзін застаўся
Патрэбна выпускніца? Апошняя. Забірайце
Люблю «Сашеньку». Очень красивый, нежнейший цветочек
І як табе, дарагая, «Шолах зораў»?
Хто бярэ «Прынцэсу», трэба помніць, што яна вельмі далікатная
Ты «Мачо» шукаеш? А я «Лёгкі смутак» выбрала
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…