Хутка ў Гродне пройдзе авіяфестываль — 8 і 9 ліпеня ў небе над старым аэрадромам у Караліно, ды і над горадам таксама, будуць лётаць не толькі птушкі. Напярэдадні падзеі мы сустрэліся з кіраўніком Гродзенскай асацыяцыі аматараў авіяцыі Віталём Братанюком — чалавекам, які па заканчэнні лётнай кар’еры не толькі не кінуў лётаць, але і заняўся аднаўленнем паветраных судоў.
Пра тое, дзеля чаго гродзенцам варта прыйсці на свята і як яно прыйшло ў Гродна, ён распавёў Hrodna.life.
За сваю кар’еру ён лётаў і на знішчальніках, і на верталётах. Пасля выхаду на пенсію быў перапынак — служба скончылася, а купіць самалёт для сябе магчымасці не было, потым ужо дазволілі. Зараз у Беларусі налічваецца каля 70 прыватных судоў, хоць лётае з іх толькі палова.Калі разваліўся Саюз, многія пілоты сышлі на пенсію, але не многія засталіся пры авіяцыі. Для пілота страта працы трагічная, ён больш нічога іншага не можа. Лётчыкі добра рысуюць, крэсляць, умеюць супастаўляць рызыкі і магчымасці - гэта дапамагло нейкай частцы людзей уладкавацца на працу. Хтосьці вярнуўся ў авіяцыю, пакуль была магчымасць, а потым і вяртацца не было куды. Зараз тых пілотаў вельмі цяжка знайсці, у асноўным усіх перавучвалі на дыспетчараў. У неба вярнуліся толькі энтузіясты, якія асвоілі машыны малой і звышмалой авіяцыі.З тым, што лётаць на малых самалётах небяспечна і недаступна, Віталь Братанюк не згодны катэгарычна:
«Чамусьці прынята лічыць, што самалёты — гэта страшна. Але выязджаючы на машыне ў горад, чалавек рызыкуе больш, чым пілот у небе». Ён кажа, што ў выпадку аварыі лётчык пасадзіць самалёт, і не на людзей, а знойдзе пляцоўку. Іх гэтаму вучаць і малая авіяцыя гэта зрабіць дазваляе.
«Калі чалавек палётаў на такім самалёце хоць раз, ён захворвае на ўсё жыццё, гэта як наркотык, — не адмаўляе сваёй „залежнасці“ Віталь Братанюк. — Каб быць членам асацыяцыі, чалавеку не абавязкова мець самалёт. Калі яму хочацца лётаць, але не атрымалася ў жыцці паспрабаваць, дзе яшчэ яму дапамогуць?»
Каб стаць пілотам трэба месяц вучыць тэорыю ў Мінску і налётаць 42 гадзіны. Зараз лётную практыку праходзяць у Мінску, але Гродзенская асацыяцыя імкнецца арганізаваць практыку ў сябе, каб новым пілотам было зручней і не так дорага.«Наша задача — навучыць людзей лётаць, таму што мы пойдзем адсюль, а хто прыйдзе за намі, што далей? Справа можа памерці. Я, напрыклад, свой самалёт пакіну ўнукам», — распавядае Віталь Братанюк.
Адна з унучак, Вікторыя, з рашэннем дзядулі ўжо дакладна згодная. Інакш, з чаго б 16-гадовай дзяўчыне праводзіць цэлыя дні ў майстэрнях? «Я ўсё дзяцінства правяла з дзядулем і ўсё дзяцінства самалёты, самалёты… У мінулым годзе ўпершыню на верталёце лётала. Ты пралятаеш увесь горад літаральна за пяць хвілін. Палёт — гэта такія эмоцыі, нават не апісаць», — дзеліцца яна ўражаннямі. І тое, што на фестывалі яна будзе побач з дзедам і самалётамі, у яе не выклікае сумневаў.Для гродзенцаў, якія яшчэ не вырашылі, як правесці гэтыя выходныя, Віталь Братанюк назваў ак мінімум тры прычыны прыйсці на авіафестываль:
Першая — каб убачыць, што ёсць такі від транспарту і што ён цалкам даступны па цане. «Можна, — кажа лётчык, — адмовіцца ад дарагой машыны і… купіць самалёт».
Другая прычына — вядома, самому ўсё паспрабаваць, выпрабаваць сябе небам. Палётаць тут і цяпер, таму што палёт на малым самалёце зусім не тое, што на пасажырскім Боінгу.
А трэцяя — каб даведацца, дзе і як можна навучыцца лётаць, і вырашыцца на новы вопыт. Можа, ён усё жыццё потым зменіць — чым не магчымасць? Галоўнае, каб надвор’е не падвяло!
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…