У склад горада Дзевятоўка ўвайшла ў 1980-х. Раней яна была звычайнай прыгараднай вёскай, а потым тыповым «спальнікам». Сітуацыя значна змянілася цягам апошняга дзесяцігоддзя. Тут з’явіліся школа, паліклініка, супермаркеты, касцёл, а зараз будуецца царква. Дзевятоўка была першым гарадскім мікрараёнам, дзе з’явіўся «законны» мінірынак. Чаго на Дзевятоўцы дакладна не хапае, дык гэта зялёных паркавых зонаў і месцаў адпачынку. Адзіныя зялёныя дзялянкі - сады каля прыватных хатаў ды старыя могілкі.

Раёны, кварталы: лётаем над Дзевятоўкай

[irp posts="28 967″ name=" Харошы раён, але рабіць тут няма чаго". Гродзенцы абмеркавалі шэрыя зялёныя зоны Дзевятоўкі і іншых спальных раёнаў"]

З гарадскіх мікрараёнаў Дзевятоўку вылучае «кіношнае» мінулае. У 1983 годзе тут здымалі культавы фільм «Белыя росы». Балагура Ваську Ходаса там сыграў Мікалай Карачанцаў, яго жонку — Галіна Польскіх, а «ракавога» каханка Мішку Кісяля выконваў Станіслаў Садальскі. Старых жыхароў Белых росаў, Фядоса і Цімафея, ігралі Усевалад Санаеў і Барыс Новікаў. Фільм пра добрых і мудрых беларусаў літаральна расцягнулі на цытаты.

Раёны, кварталы: лётаем над Дзевятоўкай

Дурак. Приезжай. Дают квартиру в городе с удобствами. Я загнусь, тебе останется. Батька.

***

Скоро городским буду. С балкона людям на макушки поплевывать.

Раёны, кварталы: лётаем над Дзевятоўкай

-Тебе Федос сколько?

-А ты что, краев не видишь?

-Виноват.

Раёны, кварталы: лётаем над Дзевятоўкай

-Смеются ж все над ней, и над тобой дураком.

-Смеются, не плачут.

Раёны, кварталы: лётаем над Дзевятоўкай

-Скажи мне бать, как прожить, чтобы не притомиться.

-Пить меньше надо.

Раёны, кварталы: лётаем над Дзевятоўкай

Былая папулярнасць фільма не дапамагла ўратаваць прыватныя дамкі, дзе здымалі кіно. Пытанні ўшчыльнення аказаліся важнейшым за настальгію. Летась дакладна тая частка, дзе праходзілі здымкі, пайшла пад знос. На яе месцы зараз будуецца тыповы панэльны шматпавярховік.

[irp posts="29 681″ name=" Не будзе гэтых дамоў і не будзе «Белых рос»". На Дзевятоўцы зносяць апошнія дамы легендарнай вёскі"]

У памяць пра кінавёску адну з новых вуліц раёна назвалі Белымі росамі. На месцы здымкі захавалі калодзеж, каля якога ў фільме разварочваўся шэраг драматычных падзей.

Раёны, кварталы: лётаем над Дзевятоўкай

Там усталявана інфармацыйная шыльда. Вучні і настаўнікі суседняй гімназіі № 6 ствараюць музей вёскі Дзевятоўка.

Глядзіце на Дзевятоўку з вышыні птушынага палёту ў нашым відэа:

youtu.be/mVe-t2dB3yY