Аляксандр Лукашэнка 24 чэрвеня наведаў Свіслацкі раён. Ён выказаўся там пра заробкі, санкцыі і кантрабанду. Hrodna.life сабраў галоўныя цытаты.
Ва ўмовах увядзення заходнімі краінамі санкцый, Лукашэнка дапускае ўвядзенне вайсковага становішча ў Беларусі.
«Няхай Караеў надзявае генеральскую форму, вам (Караніку — заўв. Hrodna.life) таксама званне прысвоена генерал-маёра — і наперад. Вайсковае становішча, калі трэба. Але ніякага не павінна быць прасядання».
Пра самі санкцыі Лукашэнка выказаўся асобна: «Мы гэтым мярзотнікам па той бок мяжы павінны паказаць, што іх санкцыі - гэта іх бяссілле. І мы гэта зробім».
Апошнім часам памежнікі Літвы і Польшчы ўсё часцей прыпыняюць кантрабанду цыгарэтаў.
«Гэта ж акцызныя тавары, прамы даход у бюджэт. Таму і палякі, і літоўцы, і украінцы, і расіяне спрабуюць абараніць свой рынак. Таму зараз паднялі вой, што мы іх кантрабандай завалілі. Дык змагайцеся супраць кантрабанды, як мы змагаемся».
Асобна Лукашэнка закрануў тэму заробкаў.
«Калі мы за пяцігодку па $ 700−800 сярэдняга заробка па краіне будзем мець — гэта будзе неблага, а $ 1000 — цудоўна».
Сярэдняя налічаная зарплата за красавік 2021 года паводле Белстата — 1398,2 рублі або $ 552,7. Але на рукі супрацоўнікі атрымліваюць суму з адлічэннем 13% падатку і 1% унёску ў фонд сацыяльнай абароны. Таму рэальная зарплата на рукі тады склала $ 475,3.
Сярэднюю зарплату ў $ 750 Лукашэнка ўжо абяцаў у 2004 годзе. «В 2005 году мы должны получить 250. К 2010 году 750 долларов. Мы будем идти к этому. И вы напрасно смеетесь», — казаў ён на сустрэчы са студэнтамі 23 верасня 2004. Аднак потым ён падкарэктараваў абяцанне і шмат разоў яго мэтай была сярэдняя зарплата ў $ 500. За перыяд 2004−2018 гг Лукашэнка не менш за 30 разоў абяцаў давесці сярэднюю зарплату да гэтага ўзроўню.
Больш не плануецца пашырэнне свабодных эканамічных зон.
«Трэба прыняць рашэнне аб „закрыцці“ гэтых свабодных зон, я маю на ўвазе, каб мы іх больш не пашыралі».
Свабодная эканамічная зона (СЭЗ) — тэрыторыі краіны, дзе вытворцы тавараў вызваляюцца ад аплаты шэрагу падаткаў, а таксама ад мытных пошлінаў і ПДВ.
У Гродзенскай вобласці з 2002 года дзейнічае адна СЭЗ — «Гроднаінвест». Яна складаецца з 12 участкаў у розных раёнах вобласці, у тым ліку ў Свіслачы. У ёй зараз 75 кампаній-рэзідэнтаў. Самыя вядомыя з іх: «Биоком», «MAKEY», «Conte», «Тайфун», «Kronospan» і іншыя буйныя прадпрыемствы.
Акрамя гэтага Лукашэнка выказаўся на тэму дыктатуры. «Дыктатура не так і блага. Бо для вытворчасці патрэбна дыктатура».
Наведваючы малочна-гандлёвую ферму «Бортнікі» Лукашэнка паручыў забараніць вываз сямян рапса з краіны: «Трэба адрэгуляваць у цэлым пытанні па коштах і забараніць вываз сямян рапса».
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…