Жывую музыку ў Гродне на выхадных можна паслухаць не толькі ў барах і рэстаранах. Летні сезон адкрылі і гродзенскія дворыкі, дзе музыканты выступаюць на вуліцы. Пры гэтым установы запрашаюць не толькі гродзенскіх выканаўцаў, але і гасцей з іншых гарадоў. Рэдакцыя Hrodna.life склала спіс месцаў, дзе можна паслухаць кавер-бэнды, сольных выканаўцаў і аўтарскую музыку.
Аўтарская музыка і вечарыны на вуліцы
Тусовачныя дворыкі
Летні сезон і летнія пляцоўкі адкрылі гродзенскія дворыкі на Вялікай Траецкай, 37, Савецкай, 5 і Маставой, 31. Па выхадных там будуць праходзіць канцэрты кавер-бэндаў.
Бар "Five-NO"
Адрас: Вялікая Траецкая, 46
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з 21.30
Гродзенскі бар, дзе можна паслухаць акустычныя выступы беларускіх музыкаў з аўтарскімі песнямі.
Бар выкладвае афішу з назвай выканаўцы на працягу тыдня. На сцэне Five-NO выступаюць музыкі не толькі з Гродна. Музычны рэпертуар у гуртоў і выканаўцаў розны: Grodno Hard Blues Band граюць блюз і рок-н-рол, "Точка К." - acoustic/acoustic rock/trip grunge, кавер-бэнд "Второе дыхание" - каверы розных напрамкаў року.
На гэтым тыдні - 3 чэрвеня - сыграюць гурты "Вока Чарота" (folk rock) і "Папараць" (этна-ф'южн).
Жывая музыка ад кавер-бэндаў
Кафэ-клуб "Чемпи"
Адрас: Антонава, 29
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з 21:00
Уваход у бар бясплатны толькі да 21:00. Пазней прыйдзецца заплаціць з нядзелі па чацвер - 5 рублёў, у пятніцу і суботу - 10 рублёў.
У «Чемпи» выступаюць розныя гродзенскія кавер-бэнды з музыкай у стылі рускага рока, поп-рока, поп. Сярод выступоўцаў: Beauty and the beast, Gost Band, Creative Band, In-Out Music Group, Карпарацыя «Настроение», дуэт «Спектр».
Паб «Mr. Hops»
Адрас: Завадская, 14
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з 21:00.
Выступы праходзяць на адкрытым паветры з відам на Нёман. Бэнды граюць музыку розных кірункаў. Рок і рок-н-рол у класічнай манеры і з губным гармонікам можна пачуць ад «Fair Play». У сваім стылі з трубой рок і поп-рок граюць «Fish dessert». Каверы з саксафонам выконвае «Creative Band». «Ireland Whiskey» грае сусветныя рок-хіты. Карпарацыя «Настроение» выконвае папулярную музыку.
Бар «Faraday»
Адрас: Сацыялістычная, 32
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з 21:00
Па выхадных выступаюць гродзенскія кавер-бэнды. Запланаваныя мерапрыемствы бара можна паглядзець на сайце.
Рэстаран-паб «Гринвич»
Адрас: Савецкая, 29
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з21:30
Актуальныя мерапрыемствы знаходзяцца ў «highlights» у Instagram-акаўнце ўстановы. Як правіла, гэта кавер-бэнды або сольныя выканаўцы, якія граюць папулярную музыку. На чэрвень запланаваныя выступы «Hurdy Gurdy», «Walk Street», «Chili», «Bang City», «Avdeev».
Кафэ-бар “Молодость”
Адрас: Маставая, 31
Жывая музыка: па пятніцах з 21:00
Музыку граюць кавер-бэнды з Гродна і Мінска. З афішай установы можна азнаёміцца на месяц наперад. Месцы трэба рэзерваваць загадзя.
Глядзіце таксама: «Молодость», которая чего-то хочет. На Мостовой открылось новое место: оно про еду и атмосферу
Рэстаран-піваварня “Гости”
Адрас: Замкавая, 3
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з 22:00
Кавер-бэнды, якія можна пачуць у рэстаране: “Jam grodno”, "Fair Play", Карпарацыя “Настроение”, “Без Сахара”, “Янки”, “Свои” і многія іншыя.
Harat’s Pub
Адрас: Карла Маркса, 24
Жывая музыка: па пятніцах з 21: 00
Кавер-выканаўцы, якіх можна пачуць у рэстаране: Hit Hunter, Ангеліна Белановіч (рэмейкі сусветных хітоў у стылі джаз і лаунж).
Па аўторках можна пачуць жывое выкананне піяніста Арсенія Сакалоўскага.
Сола выканаўцы і музыка lounge
Рэстаран «Бакст»
Адрас: Замкавая, 21
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з 21:30
«Запрашаем правесці выхадныя ў рэстаране «Бакст» пад акампанемент жывой музыкі, у самай прыемнай атмасферы!" — напісана ў Instagram-акаўнце ўстановы.
У рэстаране часцей за ўсё гучыць жывое выкананне ў стылі lounge — спакойная фонавая музыка.
Рэстаран «Муравьёв»
Адрас: Савецкая, 2
Жывая музыка: па пятніцах і суботах
Афішы мерапрыемстваў на сайце або старонцы Instagram няма. Мяркуючы па адным highlights з афішай і фармату ўстановы, там можна пачуць музыку ад сольных выканаўцаў ці дуэтаў.
Сямейны рэстаран «Сант Мікеле»
Адрас: Падольная, 24
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з 19:00
Гуляе спакойная фонавая музыка ад сола-выканаўцаў.
Глядзіце таксама: В Гродно открыли итальянский ресторан с молекулярной кухней. Его назвали в честь Архангела Михаила
Кафэ-кандытарская Cup&cake
Адрас: 1 Мая, 21
Жывая музыка: па пятніцах
Жывое выкананне салістаў і лаунжавая музыка.
Гастрабар «Soho»
Адрас: Савецкая, 18
Жывая музыка: па пятніцах і суботах
З жывой музыкі можна паслухаць гарадзенскія кавер-бэнды, такія як Fair Play, Карпарацыя «Настроение» і многія іншыя. Таксама ва ўстанове можна пачуць саксафон ад Аляксандра Краўчука.