Летам 2021 года ў Беларусі пачаліся ліквідацыі дзесяткаў грамадскіх арганізацый. Больш за 10 арганізацый у Гродне ліквідавалі па рашэнні суда, сем — па рашэнні выканкамаў, некаторыя пачалі працэс ліквідацыі самастойна. Многія арганізацыі не былі звязаны з палітыкай, а займаліся настольнымі гульнямі, развіццём спорту і інфраструктуры, адукацыяй. Рэдакцыя Hrodna.life прааналізавала Адзіны дзяржаўны рэестр і знайшла арганізацыі, якія знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі ці ўжо прайшлі яе ў Гродне.
Таксама, мяркуючы па табліцы ліквідаваных па рашэнні рэгіструючага органа, пасля ліпеня 2021 года ліквідаваныя:
Пад ліквідацыю ў Гродна трапілі і некаторыя спартовыя арганізацыі. Напрыклад:
Таксама ў 2021 годзе ліквідавалі Гродзенскае маладзёжнае ГА «Клуб спартыўных бальных танцаў «Сінтэз». Ці звязана гэта з сітуацыяй у краіне, невядома — рашэнне аб ліквідацыі прыняў уласнік. Тое ж з ГА «Гродзенская асацыяцыя тэніса».
Гродзенскае абласное ўнітарнае паліграфічнае прадпрыемства «Гродзенская друкарня» па рашэнні ўласніка таксама знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі з лістапада 2021 года. З чым гэта звязана, невядома, але пра яе выказвалася актывістка «ІнфаСпецНаз» Вольга Бондарава, пасля выказванняў якой адмянялі мерапрыемствы і звальнялі людзей.
Таксама па рашэнні ўласніка ліквідавалі Гродзенскае абласное унітарнае прадпрыемства «Лячэбна-вытворчыя (працоўныя) майстэрні». Тое ж самае — з Гродзенскім гарадскім гісторыка-культурным ГА «Паходня», з Гродзенскім ГА «Жизнь без болезни», з Гродзенскім гарадскім ГА спецыялістаў па мануальнай і аднаўленчай медыцыне, з прыватнай установай адукацыі «Гродзенская дзіцячая студыя кампазіцый і тэатра «Аллегро», з Гродзенскай маладзёжнай грамадскай арганізацыяй «Модем», ГА «Гродзенскі яўрэйскі дабрачынны фонд «Нохум», са спецыялізаванай установай па развіцці міжкультурных камунікацый «Гродзенскі Рэгіянальны цэнтр міжкультурнага дыялогу і супрацоўніцтва». Некаторыя з гэтых арганізацый ужо шмат гадоў фактычна не вялі ніякай дзейнасці, але заснавальнікі не спяшаліся іх ліквідаваць.
За 2021 год колькасць юрыдычных асоб у краіне вырасла ўсяго на 0,1%, да 143,3 тыс., а індывідуальных прадпрымальнікаў - на 1,2%, да 274,3 тыс., паведамляе officelife.media са спасылкай на Белстат. Рост колькасці юрыдычных асоб назіраўся толькі ў сталіцы і Мінскай вобласці (на 0,4 і 0,3%), у Гродзенскай вобласці іх колькасць скарацілася. Індывідуальных прадпрымальнікаў у Гродзенскай вобласці стала больш на 4%, а ў сталіцы іх колькасць зменшылася на 2,3%.
Чытайце таксама: У Беларусі ўвядуць крымінальную адказнасць за ўдзел у ліквідаваных арганізацыях і адміністрацыйную — за дапамогу пакараным за акцыі
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…