«Такія сустрэчы падаўжаюць жыццё». 90-гадовы гродзенец прыехаў з польскага Эльблонга на сустрэчу з гараджанамі

Штогод Зыгмунт Левандовіч са сваёй сям’ёй стараецца прыязджаць у Гродна з Эльблонга, куды ён пераехаў у пасляваенныя гады. У гэтым годзе ён адзначыў 90-гадовы юбілей. У свой чарговы прыезд у першыя выхадныя жніўня Зыгмунт чарговы раз захацеў сустрэцца з жыхарамі горада, якія нарадзіліся ў 1920−30-х. Hrodna.life дапамог арганізаваць такую ​​сустрэчу.

Зыгмунт Левандовіч нарадзіўся ў Гродне ў 1929 годзе. Яго дзядуля быў уладальнікам вядомага ў горадзе магазіна, які знаходзіўся каля Фарнага касцёла. Зыгмунт з’яўляецца адным з апошніх сведкаў таго, як савецкая ўлада закрыла іх краму, а ўсю сям’ю спрабавала выслаць у Сібір. Але ў ссылку адправіўся толькі ўладальнік сямейнай справы Станіслаў Левандовіч, а ўся яго сям’я здолела выжыць і пераехала ў Польшчу.

Злева ля Фарнага касцёла — магазін Левандовічаў

«Я ўдзячны гродзенцам, што захавалі горад». Жыхар даваеннага Гродна пра сямейны бізнес і тое, як саветы вымусілі пакінуць роднае месца


Левандовічы імкнуцца прыязджаць у Гродна штогод: прыбрацца на магілах продкаў на старых могілках і проста прагуляцца па вулачках старога горада.

У 2017 годзе мы запісалі ўспаміны Зыгмунта: яны ўвайшлі ў першую кнігу ад Hrodna.life. Праз год Зыгмунту ўдалося сустрэцца з іншымі героямі кнігі: Пелагеяй Аляшкевіч і Ежы Кежкоўскім.


«Экскурсія ў Гродна майго дзяцінства». Старажылы ўспомнілі краму Левандовіча ў цэнтры горада

У пачатку жніўня 2019 года мы арганізавалі Зыгмунту сустрэчу з героямі другой кнігі, выхад якой запланаваны на канец 2019 года.

Галіна Андрукевіч — аднагодка Зыгмунта. У 1940 году яны вучыліся ў адной школе.

«У 1940-м годзе да нас у жаночую школу сталі прыводзіць і хлопчыкаў. Першым такім вучнем, які прыйшоў у наш клас, быў Зыгмунт Левандовіч. Яго сям’я жыла побач з Бернардзінскім касцёлам. Левандовічаў у Гродне ўсё ведалі. Памятаю іх дом, а ў сутарэнні яны рабілі труны і пасля іх прадавалі ў краме каля Фарнага касцёла. Добра памятаю, калі са школы ішлі, то заўсёды зазіралі ў акенца іх склепа і бачылі, як яны там працавалі. Але гэта было пры паляках».

У гасцях у Галіны Андрукевіч
Люцына Владарчык нарадзілася ў 1935 годзе. Яе бацька працаваў эканамістам у гродзенскай турме. Да пачатку Другой сусветнай яны часта праходзілі праз краму Левандовічаў.

«Я мала што памятаю з польскага часу, але Левандовічы заўсёды былі на слыху. Прыемна было пазнаёміцца ​​з Зыгмунтам і ўспомніць наш стары Гродна».

Ірэна Кізюкевіч — адна з найстарэйшых жыхароў горада сёння. Яна нарадзілася ў 1925 годзе.

«Краму Левандовічаў я памятаю добра. У хоры Фарнага касцёла спяваў мой бацька і я сама туды часта хадзіла. Аказваецца, у нас з Зыгмунтам шмат агульных знаёмых і ўспамінаў з таго старога горада».

Сустрэча Ірэны Кізюкевіч і Зыгмунта Левандовіча

Оля Левандович, Ирена Кизюкевич и Зыгмунт Левандович

Дамовіліся сустрэцца праз год

Зыгмунт застаўся задаволены сустрэчай і паабяцаў гродзенцам сустрэцца праз год.

«Такія сустрэчы падаўжаюць жыццё. Дзякуй за цёплыя ўспаміны і сустрэчы з гродзенцамі майго ўзросту. Усе мы жылі ў адным горадзе і, магчыма, нават дзесьці бачыліся. З усімі мы дамовіліся сустрэцца праз год», — сказаў Зыгмунт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024