Нешматлікія камуністы, якія не пабаяліся каранавіруса, сабраліся 22 красавіка ля помніка Леніну ў Гродне. У гэты дзень яны адзначаюць 150-годдзе з дня нараджэння правадыра.

Па традыцыі ў гэты дзень ля помніка Леніну збіраюцца тыя, хто застаецца верны ідэалам кампартыі. З кожным годам такіх у Гродне становіцца ўсё менш. У гэтым годзе на плошчу прыйшло толькі 6 чалавек. Толькі адна жанчына была ў масцы.

Прыйшлі без лідара

У гэтым годзе заяўку на правядзенне мітынгу ў цэнтры горада гродзенскія камуністы не падавалі. Кажуць, сітуацыя ў краіне неспрыяльная. Нават першы сакратар Гродзенскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі Лілія Кашанкова засталася дома на самаізаляцыі. Таму каля помніка з невялікай прамовай у коле паплечнікаў выступіў выкладчык ГрДУ Уладзімір Ягорычаў.

«Такая колькасць звязана не столькі з вірусам, колькі з рэкамендацыямі. Тут зразумела. Кожны вырашае самастойна. Вось вы бачылі: прыйшоў малады чалавек — аддаў належнае. Мне думаецца, што ідэі засталіся, вірус іх не паб’е. Калі ідэя авалодвае масай, тады яна становіцца матэрыяльнай сілай. Рана ці позна гэта праявіцца».

Уладзімір Ягорычаў не выключае, што каранавірус быў створаны штучна амерыканцамі, а распаўсюдзіўся з-за ўцечкі з лабараторыі.

Леніну 150: нават у час эпідэміі гродзенскія камуністы не забыліся пра правадыра
Уладзімір Ягорычаў на плошчы Леніна

«З Леніна я бяру прыклад»

Сярод шасці чалавек, якія прыйшлі да помніка Леніну, была і маладая актывістка гродзенскіх камуністаў Валерыя Дзячэнка.

«З Леніна я бяру прыклад. Па-першае, з яго інтэлекту, ён быў вельмі ўпартым. Ён выдатна вучыўся, падаваў прыклад са школьных гадоў. Не кажучы пра тое, што гэты чалавек 14 месяцаў прабыў у ссылцы і выйшаў яшчэ больш моцным духам. І спачатку яго не ўсе падтрымлівалі. Зараз гэта актуальна, асабліва для нашай партыі ў Гродне».


Чытайце таксама:

«Труд укрепляет здоровье». В Гродно коммунистка провела антикоронавирусную акцию

Леніну 150: нават у час эпідэміі гродзенскія камуністы не забыліся пра правадыра
Леніну 150: нават у час эпідэміі гродзенскія камуністы не забыліся пра правадыра
Леніну 150: нават у час эпідэміі гродзенскія камуністы не забыліся пра правадыра
Леніну 150: нават у час эпідэміі гродзенскія камуністы не забыліся пра правадыра
Леніну 150: нават у час эпідэміі гродзенскія камуністы не забыліся пра правадыра
Леніну 150: нават у час эпідэміі гродзенскія камуністы не забыліся пра правадыра
Леніну 150: нават у час эпідэміі гродзенскія камуністы не забыліся пра правадыра
Леніну 150: нават у час эпідэміі гродзенскія камуністы не забыліся пра правадыра

Дзе быў Ленін у Гродне

У часы СССР у Гродне было ўстаноўлена некалькі помнікаў Леніну. У гарадскім парку правадыр сядзеў на лавачцы са Сталіным. Тут жа Ленін стаяў побач з вечным агнём. Пазней яго дэмантавалі, а новы помнік з’явіўся ўжо на плошчы Леніна. Бюст правадыра быў усталяваны на тэрыторыі ЦЭЦ-1, былі і іншыя «ведамасныя Леніны» на прадпрыемствах.

Усяго ў Беларусі да канца 1980-х было ўстаноўлена каля 600 помнікаў Леніну, з іх да нашага часу захавалася каля 400.

У Гродне дагэтуль ёсць вуліца і плошча імя Леніна. Сам Уладзімір Ільіч ніколі не быў у Гродне.

Леніну 150: нават у час эпідэміі гродзенскія камуністы не забыліся пра правадыра

Чытайце таксама:

Апытанне моладзі ў Гродне: «Хто такі Ленін і што ён зрабіў? Не ведаю, я з ім не знаёмая»

Помнік Леніну і паштамт. Чым у 1970-х прываблівалі турыстаў у Гродна

В Сморгони вместо бетонного Ленина предлагают поставить скамью Наполеона

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]