Кіраўнічку народнага ансамбля «Нёман», балетмайстарку Ларысу Ляшэнку зараз ведаюць у Гродне па назве вуліцы ў адным з новых мікрараёнаў. А Мікола Таранда памятае яе з іншай нагоды. Амаль 20 гадоў ён танцаваў у «Нёмане» і сустракаўся з балетмайстаркай на рэпетыцыях і канцэртах амаль штодня.

Якой была Ларыса Ляшэнка ў жыцці, Мікола Таранда расказаў Hrodna.life

«Ларыса Ляшэнка ставіла танцы, а рэпеціравала іх Тамара Сімановіч, якая на першы погляд нагадвала мне нейкага чорціка, у якога над галавою ўзнімалася заплеценая касічка. Яна добра глядзела за намі і калі што, то папраўляла рукі і асабліва патрабавала, каб мы правільна трымалі спіну».

"У такім узросце так падскокваць!” Былы танцор з "Нёмана" расказаў, як танцавалі з Ларысай Ляшэнка
Ларыса Ляшэнка — другая злева ў першым шэрагу

«Ларыса Дзмітрыеўна гаварыла, што ад нашых танцаў ёй сэрца баліць і зараз інфаркт схопіць. Я ўсю дарогу думаў, што яна ўжо такая сталая, што во — сэрца баліць, яшчэ мо праз нас памрэ. А яна ўсё жыла і жыла. Калі я ездзіў з ёю апошні раз на гастролі ў Польшчу ў 1994, ёй было ўжо 80 гадоў».


Чытайце таксама: «Танцавалі, як шалёныя». Мікола Таранда расказаў аб прыгодах артыстаў «Нёмана»


"У такім узросце так падскокваць!” Былы танцор з "Нёмана" расказаў, як танцавалі з Ларысай Ляшэнка

Чытайце таксама: Ларыса Ляшэнка: гродзенская балетмайстарка, чые танцы захаплялі ўвесь Савецкі Саюз


"У такім узросце так падскокваць!” Былы танцор з "Нёмана" расказаў, як танцавалі з Ларысай Ляшэнка

Магчыма таму, што хлопцы-танцоры заўсёды ў дэфіцыце, яна вельмі добра ставілася да тых, хто прыйшоў з сельгасінстытута. Практычна ні разу не зрабіла ніякай абразлівай заўвагі, старалася падабраць лепшы абутак, вопратку па памеры. Хоць і было каму праводзіць рэпетыцыі, асобныя танцавальныя прыёмы яна дэманстравала сама. Нягледзячы на ўзрост, яна паднімала спадніцу і рабіла такія выкрунтасы, як у маладосці, калі танцавала ў Вялікім балеце ў Маскве.

У нас нават форма для рэпетыцый была як у сапраўдных артыстаў балета.

"У такім узросце так падскокваць!” Былы танцор з "Нёмана" расказаў, як танцавалі з Ларысай Ляшэнка

Многія сучасніцы Ларысы Ляшэнкі казалі, што яна была модніцай. Мікола Таранда з такога запомніў няшмат: «Памятаю яе ў футры. А пра адзенне не магу сказаць нечага асаблівага. Але канечне, доўгія спадніцы яна не насіла. Яшчэ і гэту падымала, бо па-іншаму не падскочыш. Спецыфіка працы такая».

"У такім узросце так падскокваць!” Былы танцор з "Нёмана" расказаў, як танцавалі з Ларысай Ляшэнка

Паводле падлікаў Таранды, за 19 гадоў на сцэне ён танцаваў 45 розных народных танцаў. Многія з іх — творы Ляшэнкі. «У яе ў галаве столькі было, што адно паспявай. Усе танцы, што мы танцавалі - яе аўтарскія. Яшчэ ў яе была вялізарная бібліятэка кніжак па танцах.

"У такім узросце так падскокваць!” Былы танцор з "Нёмана" расказаў, як танцавалі з Ларысай Ляшэнка

Калі ёй споўнілася 85 гадоў, яна раздарыла сваю бібліятэку танцорам. Падпісала кожнаму па кніжцы. Я тады падумаў, навошта мне гэта кніжка. Адной дзяўчыне нашай перадарыў, якая працягвала займацца танцамі. Зараз шкада, што Ларыса раздала гэтыя кніжкі. Маглі б яны захоўвацца ў каледжы ці ў доме культуры. Была б цудоўная бібліятэка".

На 50-х угодках «Нёмана», якія адбываліся ўжо без першых кіраўнікоў ансамблю Ларысы Ляшэнкі і Адама Чопчыца, на сцэну выйшла даўнішняя ўдзельніца балетнай групы Эма Нічыпараўна Дубко. Яна сказала, што не мае права далей утрымліваць у сябе альбом, у якім на працягу ўсёй гісторыі народнага калектыву Ларыса Ляшэнка збірала біяграфіі танцораў, фотаздымкі танцаў, якіх яна паставіла за сваё творчае жыццё больш за 90.

"У такім узросце так падскокваць!” Былы танцор з "Нёмана" расказаў, як танцавалі з Ларысай Ляшэнка
Эма Дубко з альбомам Ларысы Ляшэнкі

На сцэне ГДК яна перадала альбом у рукі яго дырэктара Івана Зачаткі. Магчыма, пазней ён патрапіў у рукі кіраўніка «Нёмана» Мікалая Бенько. А потым яго след згубіўся. Дзе зараз альбом Ларысы Ляшэнкі - невядома.

"У такім узросце так падскокваць!” Былы танцор з "Нёмана" расказаў, як танцавалі з Ларысай Ляшэнка

Калі павесілі гэту шыльду [на гарадскім доме культуры], то напісалі, што яна нарадзілася у 1919 годзе. Мы гэта адразу заўважылі і дошку перарабілі. Да слова, з імем Ларысы Ляшэнкі можна звязаць і цяперашні рэстаран «Лямус». Калі Ляшэнка прыехала ў Гродна, то жыла ў гэтым будынку некалькі гадоў. На той час там размяшчаўся інтэрнат для спецыялістаў з галіны культуры.

"У такім узросце так падскокваць!” Былы танцор з "Нёмана" расказаў, як танцавалі з Ларысай Ляшэнка
Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]