Знайсці кватэру ў Гродне танней за 50 рублёў на «Куфары» не атрымаецца. Пры гэтым за такія грошы можна зняць вельмі рознае жыллё: у цэнтры або ў спальным раёне, з добрым ці не вельмі рамонтам. Парада ад Hrodna.life: пры браняванні праз сайт звярніце ўвагу на фільтр «колькасць гасцей» або патэлефануеце гаспадару. Часам прадаўцы хітруюць і пазначаюць у аб’яве цану ніжэй, чым на самай справе.
Мы склалі рэйтынг з пяці танных кватэр у Гродне, зыходзячы з коштаў, указаных у аб’яве. Кватэр ад 50 рублёў можна знайсці значна больш. Тут мы паказалі розныя кватэры з цікавымі дэталямі або зручным размяшчэннем.
Чытайце таксама: Для заможных турыстаў: колькі каштуюць самыя дарагія кватэры на суткі ў Гродне?
На вуліцы Парыжскай Камуны здаюць аднушку з трыма спальнымі месцамі і відам на Касцел Адшукання Святога Крыжа (Бернардынскі). Калі вы едзеце ўтрох, то спаць прыйдзецца ў адным пакоі на канапе і двухспальным ложку. У ванным ёсць душавая кабіна. На кухні - стол, мікрахвалеўка і маленькі халадзільнік.
За суткі прыйдзецца заплаціць 50 рублёў - кошт ад колькасці гасцей не мяняецца. Карыстальнікі ацанілі варыянт размяшчэння на 4,9 зоркі, у водгуках хваляць лакацыю і суадносіны кошт-якасць.
У аднушцы на Карла Маркса прымуць максімум траіх. У кватэры ёсць двухспальны ложак і канапа на кухні (там, верагодна, прыйдзецца начаваць трэцяму чалавеку). У пешай даступнасці ўсе цэнтральныя славутасці. Ёсць тэлевізар і мікрахвалеўка, у ванным — душавая кабіна.
У кватэры шмат водгукаў, некаторыя — гнеўныя. У каментарах мы даведаліся, што кошт кватэры ў аб’яве — ад 50 рублёў - не супадае з рэальнасцю. Карыстальнікі пішуць, што за суткі аддалі 200 рублёў за дваіх. Іншы каментатар заплаціў 114 рублёў і лічыць гэта пераборам. Некаторыя з недахопаў пазначаюць духату і бруд, камусьці не хапіла глыбокай міскі. У іншых водгуках можна наадварот прачытаць, што ў кватэры чыста і ўтульна.
На праспекце Касманаўтаў здаюць кватэру, у якую атрымаецца засяліцца ў вялікай кампаніі. У трох пакоях размясцілі адразу 10 спальных месцаў.
У кватэры светлае аздабленне, ёсць тэлевізар, мікрахвалеўка, два санвузлы. Пачатковы кошт за суткі - 60 рублёў. У апісанні пазначана, што кошт залежыць ад колькасці гасцей. Як менавіта — можна зразумець толькі пры кантакце з гаспадыняй. Пры рэгуляванні фільтра на сайце цана не мяняецца.
У аб’явы два станоўчых водгукі. У загалоўку пазначана, што кватэра «з гарачай вадой». Цікава, ці знойдзецца на праспекце Касманаўтаў кватэра без гарачай вады?
Ад 80 рублёў каштуюць суткі ў трохпакаёвай кватэры на праспекце Кляцкова. У кватэры, мяркуючы па фота, свежы светлы рамонт з блакітнымі акцэнтамі і новая мэбля. У гасцінай — дзве вялікія канапы, у спальнях — двухспальны ложак. Ёсць душавая кабіна, тэлевізар, мікрахвалеўка. Заселяць максімум восем чалавек. Кошт залежыць ад колькасці гасцей, але даведацца на сайце яго не атрымаецца.
Недалёка знаходзіцца ТРК «Трыніці» і царква Сабора ўсіх беларускіх святых. Госці ацанілі пражыванне на пяць зорак. Хваляць чысціню і ўтульнасць.
Па вуліцы Кабяка здаюць кватэру, у якой можна праводзіць мерапрыемствы. Там размесцяць максімум 10 гасцей, але колькі менавіта пакояў і спальных месцаў, па фота і апісанню зразумець складана.
Дакладна ёсць двухспальны ложак, тэлевізар, мікрахвалеўка. Ванны з туалетам раздзельныя. З кухні з чырвонымі акцэнтамі ёсць выхад на балкон. У 300 метрах ад дома размешчаны ТРК «Трыніці». Кошт — ад 60 рублёў. Пры браніраванні патрабуюць залог. Можна з гадаванцамі. У аб’явы ўсяго чатыры ацэнкі і адносна нізкі рэйтынг у тры зоркі.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…