У верасні 1969 года ў Гродне ўрачыста адкрылі Курган Славы. Тады ж у манумент была закладзена капсула з пасланнем нашчадкам. Дзякуючы здымкам гродзенскага фатографа Мікалая Петрусева, якія перадалі ў рэдакцыю Hrodna.life, мы можам убачыць, як адбывалася гэта падзея. Праз 52 гады капсулу выявілі і зачыталі пасланне.
Як стваралі Курган Славы і заклалі капсулу
Курган Славы ўрачыста заклалі 17 верасня 1968 года. Манумент адкрылі роўна праз год. Курган збудавалі, каб увекавечыць памяць савецкіх салдат і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама тых, хто загінуў за савецкую ўладу ў гады Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і ў перыяд далучэння Заходняй Беларусі да БССР, распавёў гісторык Аляксандр Сявенка.
Да Кургана Славы прывозілі зямлю з усіх раёнаў Гродзеншчыны: з брацкіх магіл воінаў Чырвонай Арміі і партызан, магіл Герояў Савецкага Саюза. Па інфармацыі Аляксандра Сявенкі, агулам зямлю прывезлі з 83 розных месцаў.
У дзень адкрыцця ў манумент была закладзена капсула з пасланнем. Па некаторых дадзеных, пасланне адрасавана нашчадкам двухтысячных. Нібыта, пры закладцы планавалася, што капсулу адкрыюць у 2000 годзе. Па іншых дадзеных, канкрэтнага года пазначана не было.
Капсулу выявілі напярэдадні 17 верасня
3 верасня 2021 года супрацоўнікі гродзенскага ЖКГ шукалі капсулу па старых чарцяжах, а таксама з дапамогай металашукальніка. Чаму яе вырашылі дастаць з зямлі менавіта ў гэты дзень — невядома. Капсула з пасланнем была зроблена з нержавеючай сталі і правяла ў зямлі 52 гады.
Саму капсулу адкрылі 8 верасня напярэдадні Дня адзінства, які будуць святкаваць 17 верасня, і Дня горада, які пройдзе 18 верасня. Новую капсулу з новым пасланнем плануюць закласці ў Курган таксама 17 верасня. Яе павінны будуць выявіць у 2050 годзе.
Што адбылося 17 верасня?
17 верасня 1939 года савецкія войскі без абвяшчэння вайны ўвайшлі ў Польшчу, якая на той момант вяла вайну з Германіяй. У выніку да канца месяца Польшча была падзелена паміж СССР і Германіяй паводле таемных пратаколаў да падпісанага 23 жніўня Пакту Молатава-Рыбентропа. У Гродне 20−22 верасня працягвалася абарона горада: грамадзянскія разам з рэшткамі польскага войска не ўпускалі савецкія часткі ў цэнтр горада. У выніку абаронцы вымушаныя былі адступіць, многіх расстралялі, а некаторых адправілі ў лагеры. Заходняя Беларусь пазней была ўключана ў склад БССР.
Пасланне ад савецкіх грамадзян напісана на дзвюх мовах: беларускай і рускай. У ім гаворыцца пра подзвіг савецкіх салдат у гады Вялікай айчыннай вайны, аб тым, што зрабілі і чым ахвяравалі папярэднія пакаленні дзеля мірнага жыцця на зямлі. Аўтары паслання просяць аддаць належнае іх памяці і не забываць пра гэта.
Сквозь годы и столетия мы обращаемся к вам, дорогие соотечественники.
Если когда-нибудь через века и тысячелетия, вы прочтёте эти строки, знайте: Курган насыпали мы, кто отмечал 50-летие Советской власти. Насыпали его по горсточке в память земляков, отдавших свои жизни при штурме Зимнего в 1917 году, в память тех, кто не вернулся с фронтов гражданской войны. Этот Курган насыпан в память мужественных борцов за воссоединение Западной Белоруссии в единой Белорусской Советской Социалистической Республике. Он — памятник тем, кто спас Родину, спас цивилизацию от коричневой чумы фашизма в Великую Отечественную войну 1941 — 1945 годов.
В Кургане — земля со всех уголков Гродненщины, земля, обагрённая кровью героев. Священная земля, принявшая прах сотен тысяч сынов и дочерей, павших в борьбе за Советскую власть.
Вы о нас знаете многое. По книгам, документам и реликвиям, по кинолентам и фотографиям. Мы о вас не знаем ничего. Но верим — вы такие, какими мы вас представляем. Поэтому хочется разговаривать с вами как равные с равными, как живые с живыми.
Нам трудно представить, какой стала земля Гродненщины в ваши дни. Трудно потому, что и в наше время действительность опережает самые дерзкие мечты. Мы завидуем вам, людям коммунистического будущего, завидуем доброй завистью, как, видимо, завидуете и вы героическому времени нашего поколения, построившего социализм и строящего коммунизм.
Большое видится на расстоянии. Каждый год, отдаляющий вас от знаменательного события, ещё ярче раскрывает величие Октября, свет ленинских идей. Вы через столетия ещё полнее оцените значение величайшей социальной революции.
Не забывайте, что новая эра — эра социализма — рождалась в неимоверных трудностях. Земля обагрена кровью лучших сыновей и дочерей. Помните, чтите их память!
Завоевания Октября пришлось защищать с оружием в руках. Сотни, тысячи безымянных могил, где покоятся уроженцы Гродненской области, разбросаны по всей необъятной шири Отчизны. Помните о них!
Наше поколение отстояло Родину от порабощения, победило фашизм в самой жестокой и кровопролитной войне, которую знала история. Тысячи уроженцев Гродненщины не вернулись с полей сражений. Это — предки ваши навсегда оставшиеся молодыми. Чтите память их!
В братских могилах — десятки тысяч мирных жителей — детей, женщин, стариков, замученных фашистами в годы Великой Отечественной войны. Они не хотели быть рабами. Склоните головы перед ними!
В холод и стужу, днём и ночью били ненавистного врага народные мстители — партизаны. Очень многим не пришлось дожить до светлого дня Победы — не забывайте их, отдайте им Славу!
В период послевоенного восстановления народного хозяйства подлая и коварная рука бандитов оборвала жизнь многих пламенных патриотов. Не забудьте их, благодарные потомки!
Мы обращаемся к вам в далекое будущее не ради подчеркивания заслуг своих. Люди нашего поколения шли на смерть не думая ни о славе, ни о бессмертии. Они ушли в небытие ради счастья грядущих поколений, ради жизни на Земле. Их имена святы для нас. Воздайте же должное им и вы, граждане будущих столетий!
Будьте достойны предков своих!»
Капсула з пасланнем 1969 года была перададзена на захоўванне ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Дырэктар Юрый Кітурка распавёў, што пасланне стане часткай музейнай экспазіцыі, прысвечанай пасляваеннаму аднаўленню горада і краіны.
Урачысты мітынг ля Кургана Славы, 1969 г.
Хто такі фатограф Петрусеў?
Аўтар здымкаў з адкрыцця Кургана Славы ў 1969 годзе — Мікалай Петрусеў. Ён працаваў у Гродне ў фотастудыі на Ажэшкі і памёр больш за 10 гадоў таму, не дажыўшы крыху да 100 гадоў. Многія з яго здымкаў ніколі раней не публікаваліся.
«У Мікалая Петрусева была вялікая калекцыя фотаздымкаў, але пасля яго смерці яны разышліся па руках. А ён шмат чаго цікавага здымаў», — распавядаў Hrodna.life у 2019 годзе фатограф Тадэвуш Алешчык. Плёнку з негатывамі Тадэвушу паказаў у 2020 годзе сын Мікалая.
«У выніку атрымалася праявіць каля 300 здымкаў. Шмат ваенных вучэнняў, штосьці з травеньскіх парадаў у горадзе, але больш за ўсё нас уразілі кадры даліны Гараднічанкі, якую займае цяпер плошча Леніна. Сучаснай моладзі, напэўна, цяжка ўявіць, што калісьці на месцы плошчы была нізіна і працякала рэчка», — сказаў фатограф.