Купал над замкам з’явіўся сёлета вясной. Праз тое наша відэаэкскурсія ад 25 красавіка пройдзе вакол аднаго купала. Далучайцеся да праглядаў, каб не сумаваць па краявідах горада ў час самаізаляцыі.
Уязная брама Старога замка выклікала шмат спрэчак навукоўцаў і даследчыкаў. У графічнай рэканструкцыі замка 30-х гадоў ХХ стагоддзя ад прафесара Вайцяхоўскага купала няма. На гравюры 1600 года Томаша Макоўскага, зноўдзенай у 80-х, купал пазначаны.
Глядзіце таксама:
Як выглядаў Стары замак у XVII-XVIIІ стст.
Хату гараджан 14 стагоддзя знайшлі на раскопках Старога замка ў Гродне
Не Санці Гучы. Стары замак у Гродне насамрэч спраектаваў немец?
Да нашага часу арыгінальны купал не захаваўся. Магчыма, ён быў знішчаны падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654−1667 гадоў, калі наш горад быў моцна зруйнаваны.
Купал у праекце рэканструкцыі замка Уладзіміра Бачкова спачатку быў большага памеру і амаль сферычным. Пазней з’явіўся паменшаны «кампрамісны» варыянт.
У Гродне вырашана спрэчнае пытанне аб форме купала вежы ў уязной брамы Старога замка
Глядзіце, каля Старога замка стаіць купал брамнай вежы
У Гродне майстры ўручную абшываюць купал Старога замка
Дыяметр новага купала — каля 6 м, вышыня — 8 м. Сталёвы каркас з драўляным лачаннем абшыты спецыяльнай дахавай меддзю і пакрыты тонкім пластом волава.