Да нашага часу арыгінальны купал са Старога замка не захаваўся. Магчыма, ён быў знішчаны падчас вайны паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй 1654−1667 гадоў, калі Гродна было моцна зруйнавана. Працэс вырабу новага купала для замка ўжо ідзе. Беларускія і польскія навукоўцы адкаментавалі, ці такі ён мусіць быць.
Адзіная выява, на якой можна ўбачыць купал, захавалася на гравюры Тамаша Макоўскага 1600 году. Але гравюра дае толькі прыкладныя абрысы. Цяперашнюю форму стварылі ў выніку абʼяднання варыянту навуковага кіраўніка Старога замка Ўладзімера Бачкова і польскага навукоўца з Вроцлава Зыгмунта Луневіча, які займаецца сучаснымі купаламі і пісаў доктарскую працу пра купалы, піша s**boda.org.
«У Беларусі спэцыялістаў у купалах няма»
Дасьледчык Старога замка, гісторык Інстытуту гісторыі НАН Мікола Волкаў адзначыў, што ў Беларусі няма спэцыялістаў у купалах.
«Добра, што ёсьць дыскусія. З другога боку, як можа дыскутаваць спэцыяліст [Луневіч] з чалавекам, які не валодае навуковым інструмэнтарыем [Бачковым]?», — кажа Волкаў.
Горадзенскі гісторык Мечыслаў Супрон пракамэнтаваў, што да першапачатковага варыянта купала Ўладзімер Бачкова быў шэраг прэтэнзій:
- Занадта акруглай формы, характэрнай для ўсходняй цывілізацыі, для купалаў на храмах дамангольскай Русі;
- Занадта вялікі для замка;
- Матэрыял, якім яго хацела накрываць, — ацынкаваная бляха — не выкарыстоўваўся ў Эўропе; у эпоху Рэнэсансу, да якой адносіцца Стары замак, рабілі мядзяныя купалы.
Пасьля, на думку Супрона, атрымаўся «сярэдні варыянт», больш набліжаны да заходняй цывілізацыі, што, на ягоныую думку, адпавядае праўдзе.
«Купал павінен быць менш падобным да шара»
Польскі дасьледчык з Вроцлава Зыгмунт Луневіч, які рабіў свае прапановы наконт праекту купала Старога замку, пракамэнтаваў С**бодзе, што можна ацэньваць: геамэтрыю купала цяпер і дэталі купала, якіх яшчэ няма.